Гісторыя беларускага мастацтва (by 34 & МТС) [BEL + RUS]

2 / Мастацтва Беларусі: Прыгоды барока і класіцызму (падкаст ад 34 & МТС)


Listen Later

У новым выпуску падкасту пра мастацтва Беларусі, які 34travel і 34mag робяць сумесна з МТС, паглыбляемся ў барока і класіцызм – і вывучаем іх асаблівасці ў Беларусі.Большая частка XVIII стагоддзя была мірным часам: працуюць мануфактуры, з'яўляюцца тэатры, моладзь атрымлівае адукацыю ў школах манаскіх ордэнаў. Ну а ў культуры пануе барока – стыль, для якога характэрныя пачуццёвасць і раскоша. На тэрыторыі Беларусі гэты стыль меў свае асаблівасці: напрыклад, cармацкае барока. На змену яму прыходзіць класіцызм: стыль, які сваёй выразнай геаметрыяй павінен быў дапамагчы чалавеку і самому стаць гарманічнейшым. Зрэшты, барока так проста не здаецца! Багатыя храмы, парадныя партрэты і новыя сістэмы планіроўкі гарадоў – пра ўсё гэта расказваем у падкасце.Працы, пра якія ідзе гаворка ў падкасце:https://34mag.net/post/art-podcast-2
...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Гісторыя беларускага мастацтва (by 34 & МТС) [BEL + RUS]By 34mag

  • 5
  • 5
  • 5
  • 5
  • 5

5

1 ratings