Здабыць цяпер новую беларускую кнігу выдадзеную ў Беларусі, у нас на Беласточчыне не так і проста. Раней калі не было пандэміі і межы былі адкрытыя можна было і самому прывезьці процьму кніжак. Застаецца яшчэ замова праз інтэрнэт. Хаця і з гэтым складана – новы раман Віктара Марціновіча „Рэвалюцыя” які быў заказаны яшчэ ў канцы кастрычніка быў затрыманы на мяжы беларускай мытняй. Так што раману хутчэй за ўсё так і не давядзецца прачытаць…
Ёсьць яшчэ электронныя кнігі якіх у сеціве можна знайсьці шмат. Старэйшыя - чытай у доваль бясплатна. За новыя – трэба заплаціць і маеш іх фактычна адразу ма сваім кампутары ці чыталцы.
Аднак ня ўсе – як хаця б дырэктар бельскага беларускага ліцэя а таксама беларускі паэт Андрэй Сьцепанюк – любяць чытаць eBook'i. Андрэй адназначна аддае перавагу папяровай кнізе.