Futbol Pausiul

Futbol Pausiul

By Futbol PausiulSportsFootball
Download on the App Store

Futbol Pausiul episodes

  • Фінальны падкаст сэзону 2024/2025
    Вітаем усіх аматараў ножнага шпурляку! Гэта фінальны падкаст сэзону 24/25, дзе мы пагутарылі аб фіналах эўракубкаў і агулам аб сэзоне, які прынёс шмат нечаканых вынікаў і нібы ўдыхнуў новае жыцьцё ў эўракубкі праз абноўлены фармат.
    Дзякуй, што былі і застаецеся з намі, чытаеце, слухаеце, камэнціце, падтрымліваеце данатамі, гэта вельмі цешыць!
    51 min
  • Сэзон 2, эпізод 9 - Паўфіналы эўракубкаў
    Вітаем усіх аматараў гульні №1!
    Паразмаўлялі пра паўфіналы эўракубкаў, адзін з якіх ужо легендарны 🔥
    Вядома ж, спрагназавалі, хто пераможа ў фінале.
    Трохі закранулі рэгулярныя чэмпіянаты ў Топ-5 лігах Эўропы, праанансавалі цікавыя матчы на гэтых выходных і ў панядзелак.
    Дарэчы, наконт топ-5 лігаў - неспадзявана атрымалася заруба паміж Паўлюком і Арцёмам, якую лігу лічыць топавай і як вызначаць топавасць, а што вы думаеце на гэты конт?
    Пішыце ў камэнтарах, нам вельмі цікава пачуць вашае меркаваньне!
    1 hr 7 min
  • Сэзон 2, эпізод 8 - Чвэрцьфіналы эўракубкаў і чэмпіёнскія гонкі
    Мы сталі сьведкамі бамбічных супрацьстаяньняў у ЛЧ і другіх эўракубках, але і ва ўнутраных чэмпіянатах яшчэ далёка ня ўсё зразумела, прынамсі, Італія зь Гішпаніяй будуць трымаць нас у няведаньні, падаецца, што да самага канца.
    Прыемнага праслухоўваньня!
    1 hr 4 min
  • Сэзон 2, эпізод №6 - Фінальны эпізод 2024 года

    Вітаем усіх тых, хто шчэ не адчаіўся пачуць наш новы эпізод!

    Вы ўсе былі добрымі хлопчыкамі й дзяўчынкамі сёлета, таму ад нас вам падарунак :)

    Што ж там цікавага і незвычайнага ў эўрапейскіх чэмпіянатах - слухайце і дзяліцеся сваімі думкамі.

    Зычым усім вясёлых калядных сьвятаў, і няхай перамагае па жыцьці ня толькі вашая ўлюбёная каманда, але і вы самі!

    1 hr
  • Сэзон 2, эпізод №5 - Прамежкавыя вынікі эўрапейскіх топ-чэмпіянатаў + эўракубкі

    Вітаем, сябры! Даўно ня чуліся :) настаў час перарваць маўчаньне і пагутарыць пра эўрапейскія чэмпіянаты, якія набліжаюцца да траціны, новы фармат эўракубкаў, хто нас пакуль зьдзіўляе і захапляе, а хто наадварот выглядае ніжэй за свой патэнцыял.

    Футбол Паўсюль пакуль што жывы - дык жа насалоджваемся разам! ;)

    1 hr 21 min
  • Сэзон 2, эпізод 4 - вынікі эўрапейскага ўікэнду 30.08 - 01.09
    Абмеркавалі чарговыя туры эўрапейскага чэмпіянату - шмат усяго цікавага адбылося перад міжнароднай паўзай!
    Таксама закрылася трансфэрнае вакно ў Эўропе - і мы атрымалі шэраг любапытных пераходаў у апошні момант.
    Развітваемся зь летам - а гэта значыць, што футбола будзе ўсё больш! 😉
    1 hr 10 min
  • Сэзон 2, эпізод №3 - Другое кола топ-5 эўрапейскіх чэмпіянатаў + трансфэры

    Працягваем пільна сачыць і абмяркоўваць эўрапейскія топавыя чэмпіянаты, а таксама трансфэрнае вакно, якое будзе заставацца адкрытым яшчэ некалькі дзён.

    Ці шчэ спадзеяцеся вы на нейкі гучны пераход у эўрапейскім клюбным футболе - напішыце нам пра гэта ў камэнтарах! ;)

    1 hr 7 min
  • Сэзон 2, эпізод №2 - першы тур АПЛ + іншыя лігі + трансфэры
    Урываемся ў доўгі маратон новага клюбнага сэзону! Пачатак АПЛ ды некаторых іншых эўрапейскіх чэмпіянатаў, трансфэры, якія адбыліся, і чакаць нам яшчэ чагосьці палымянага ад магчымых пераходаў, а таксама ўпершыню - адказы на пытаньні падпісантаў Футбол Паўсюль 😉
    1 hr 14 min
  • Сэзон 2, эпізод №1 - Напярэдадні клюбнага сэзону

    Футбол Паўсюль вяртаецца пасьля зацішнага пэрыяду міжсэзоньня!

    Ужо быў разыграны Супэркубак Англіі, і ўжо хутка нас чакаюць новыя кубкі і старты рэгулярных чэмпіянатаў.

    Нашыя думкі і прадказаньні напярэдадні кампаніі 2024/2025 - у першым выпуску другога сэзону нашага падкасту!

    Мы па вас сумавалі, а вы? ;)

    1 hr 10 min

About Futbol Pausiul

From the publisher's feed

Футбол Паўсюль - гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі. Неэкспэртнае меркаваньне аматараў футболу, якое ня мусіць супадаць зь меркаваньнем астатніх :)