Kamunikat.org

Kamunikat.org

By KamunikatEducation
Download on the App Store

All Kamunikat.org episodes

  • Алесь Камоцкі - Дарогай
    Дарога - гэта "адкуль" ды "куды".
    А, калі падумаўшы, то яшчэ і "навошта".
    А як замест "куды" ісьці "дакуль", то без "калі" ня ўсё зразумела.
    Карацей - дарога - нашае ўсё.
    Пра гэта і хочацца распавесьці.
    4 min
  • Віктар Шалкевіч - Вераб´і
    Спартыўны каментатар - адна з самых склaданых прафесій у сьвеце! Ты дасканальна павінен разбірацца ва ўсім, бо сёння ты распавядаеш гледачам і слухачам пра спаборніцтвы на вялікім трампліне, заўтра - пра футбольны матч, праз тыдзень-пра марафон. Самае галоўнае - ты мусіш эмацыйна перадаць рэальную атмасферу змагання, намаляваць словамі яркую і цікавую карціну. Гэта калі ты каментатар па прызванні... А калі не, то ты сядзіш ды ўныла пляцеш усё, што ў галаву прыходзіць... калі яно яшчэ прыходзіць. А калі не? То не...
    6 min
  • Франц Сіўко - Сволач Паводле Брэма
    Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.
    Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".
    У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
    Кнігі Франца Сіўко гладзіце тут https://kamunikat.org/Siuko_Franc.html
    15 min
  • Д-Р Юры Грыбоўскі - Вайсковае Душпастырства Праваслаўнага Веравызнаньня Ў Польскім Войску
    Міжваеннае Польскае Войска было своесаблівым адлюстраваньнем стракатага нацыянальнага складу польскай дзяржавы. Другой па колькасьці рэлігійнай групай ва ўзброеных сілах былі праваслаўныя. Большасьць прадстаўнікоў гэтага веравызнаньня складалі беларусы і ўкраінцы. На патрэбы праваслаўных вайскоўцаў яшчэ ў 1919 годзе ў Польскім Войску было створана вайсковае душпастырства праваслаўнага веравызнаньня, якое дзейнічала на працягу ўсяго пэрыяду існаваньня міжваеннай польскай дзяржавы. У гады вайны душпастырства існавала ў складзе Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе.
    38 min
  • Уладзір Арлоў - Фрагмэнты Кнігі Імёны Свабоды
    Уладзір Арлоў чытае некалькі кароткіх аповедаў з новага выдання кнігі “Імёны Свабоды”. Яна прысвечаная тым, хто з часоў Тадэвуша Касцюшкі і да нашых дзён змагаўся на беларускай зямлі за свабоду ў самых розных яе вымярэннях і ўвасабленнях.
    Гераіні – паўстанкі і змагаркі розных эпох: ад Эміліі Плятэр да нашых сучасніц Алесі Фурс і Надзеі Дземідовіч.
    21 min
  • Віталь Воранаў - Лекцыя Пра Беларускую Дуду
    Аўтар кнігі „Дудары Глыбоцкага краю”, Віталь Воранаў, разказвае пра традыцыю беларускай дуды ў Беларусі, і ў асаблівасці на сваёй малой радзіме. Даследчык дударскіх слядоў прадстаўляе выбраныя літаратруныя, мастацкія і этнаграфічныя крыніцы, звязаныя з гісторыяй беларускага дударства. Шырокай публіцы ўпершыню паведамлюцца некаторыя факты, на прыклад прадстаўлюцца новыя знаходкі звязаныя з гісторыяй знакамітага дудара з Глыбоччыны Пятра Бурца. Затым, агаворваецца канструкцыя дуды, яе асноўныя часткі і функцыі. Дудар адсылае да найбольш інфарматыўных друкаваных крыніц, якія могуць дапамагчы цікаўнаму слухачу паглыбіцца ў тэму беларускай дударскай традыцыі.
    30 min
  • Павал Латушка адказвае на пытанні Яраслава Іванюка
    Чацвёрты пакет санкцыяў Эўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прадбачцае між іншым пашырэнне спісу неўяздных у эўрапэйскія краіны. Сярод іх апынуліся працаўнікі судовай сістэмы, дзяржаўных медыяў, адміністрацый універсітэтаў, чыноўнікі. Санкцыі датычаць таксама буйных беларускіх прадпрыемстваў. І гэта яшчэ не канец – Эўразвяз прадказвае ўвядзенне чарговых эканамічных санкцыяў супраць рэжыму.
    Пра пасьпяховасць санкцыяў з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і сябрам прэзідыуму Каардынацыйнай рады Паўлам Латушкам размаўляе Яраслаў Іванюк.
    16 min
  • Алесь Аркуш - Захоп Беларусі Марсіянамі
    Алесь Аркуш чытае фрагмент свайго рамана «Захоп Беларусі марсіянамі». Падзеі ў ім адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
    12 min
  • Сяргей Чыгрын - Скрадзеныя скарбы Слонімшчыны
    Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
    20 min