Канапа

Канапа

By Радыё СвабодаSociety & Culture
Download on the App Store

Канапа episodes

  • ІВУЛІН: дзеля чаго займацца беларускім кантэнтам, калі гэта не грашовая справа
    Аляксандар Івулін расказвае, як вырашыў працягнуць праект «Загляне сонца» пасьля сьмерці Мікіты Мелказёрава, чаму беларуская мова павінна быць не «клюбам для сваіх», а жывой і сучаснай, і як гісторыя Беларусі стала для яго новай апорай. Таксама – пра сяброўства з Мікітам, рэакцыю гледачоў, беларускі YouTube, эміграцыю, псыхатэрапію і асабістае жыцьцё.
    57 min
  • КАЛЯДА. Шагал, Netflix і «частка Расеі». Як Беларусь расказвае пра сябе?
    Беларусь у сьвеце часта ведаюць праз Лукашэнку, вайну і палітычны крызіс. Але ці можна расказаць пра краіну інакш – праз культуру, людзей, мастацтва, музыку і гісторыі, якія застаюцца на дзесяцігодзьдзі? Гаворым з культуролягам і куратаркай беларускага павільёну Вэнэцыйскай біенале Даніэлай Калядой пра Шагала, беларускія комплексы, культуру як брэнд, праблему «часткі Расіі» і тое, якой Беларусь можа стаць, калі пачне сама расказваць пра сябе.
    53 min
  • ГАРЦУЕВА пра «гэбістаў» на кастынгу, падпольле ў Беларусі і «тры гады ў сьне»
    Яе сям’я сто гадоў зьвязаная з Купалаўскім тэатрам. Але ў 2020-м актрыса Валянціна Гарцуева сышла адтуль разам з калегамі, разумеючы, што можа больш ніколі ня выйсьці на сцэну. У «Канапе» яна расказвае, як цэнзары знаходзілі «крамолу» ў колерах хустак, чаму першыя тры гады ў Польшчы прайшлі нібы ў сьне і што дапамагае ёй пачынаць нанова. Ці шкадуе яна пра свой выбар і ці гатовая вярнуцца ў Беларусь?
    1 hr 7 min
  • ДЗЬМІТРЫ ПРЫСТУПА. Ксёндз-беларус, які выціскае 120 кг і гаворыць пра Бога ў Instagram
    Сьвятар з Беларусі, які быў у “Моладзі БНФ”, цяпер служыць у Польшчы, ходзіць у мацоўню, вядзе і тлумачыць веру праз Instagram. Каталіцкі ксёндз Дзьмітры Прыступа — пра тое, ці патрэбны Бог сучаснаму чалавеку, чаму беларусаў можна назваць «праваслаўнымі атэістамі», як спорт дапамагае ў духоўным жыцьці і што ня так з касьцёлам у Беларусі.
    53 min
  • АЙЦІБАРАДА пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі
    ChatGPT ужо піша тэксты, стварае музыку, дапамагае лекарам і праграмістам. Але ці сапраўды штучны інтэлект пакіне мільёны людзей бяз працы, ці можа ён дапамагчы Беларусі і нават стаць лепшым прэзыдэнтам за чалавека? Пра гэта гаворым з АйЦіБарада Аляксеем Картыньнікам.
    1 hr
  • КУЛЕЙ. Здароўе Мілінкевіча, Плошча-2006, і чаму беларусы не пасіўныя
    Госьцяй новага выпуску «Канапы» стала Іна Кулей – грамадзкая дзяячка, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Мы пагаварылі пра здароўе і рэабілітацыю Мілінкевіча, гісторыю іхнага каханьня, Плошчу-2006, грамадзянскую супольнасьць, беларускі характар і ўрокі палітычнай барацьбы за апошнія дзесяцігодзьдзі.
    1 hr 4 min
  • СЬЛЮНЬКІН. Трамп, Кітай і лічбавы ГУБАЗіК. Што нас чакае?
    Штучны інтэлект ужо перапісвае правілы гульні ў сьвеце. Былы беларускі дыплямат і выпускнік Гарварду Павал Слюнькін у праекце «Канапа» расказвае, хто выйграе AI-гонку, чаму дэмакратыя можа стаць слабейшай, як тэхналёгіі ўзмацняюць дыктатуры, што адбываецца ў супрацьстаяньні ЗША і Кітаю і дае параду беларускім дыпляматам.
    1 hr 45 min
  • ГЛІНЬНІК — пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў
    Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офісу? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве? Пра гэта ў праекце «Канапа» гаворым з Станіславай Гліньнік — унучкай першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча і дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай. Адно з самых адкрытых інтэрвію пра беларускія дэмакратычныя сілы за апошні час.
    1 hr 15 min
  • «Беларусы ня коцікі!» Наста Кудасава — пра паэзію, каханьне, ШІ і Беларусь у эміграцыі
    Ці можна асуджаць беларусаў, якія ва ўмовах рэпрэсій маўчаць і прыстасоўваюцца? Вядомая беларуская паэтка Наста Кудасава расказвае, чаму зьехала з краіны, як перажывае разлуку з родным Рагачовам і будуе новае жыцьцё ў польскай Гдыні, дзе працуе ў кулінарыі. Гаворым таксама пра падзеі 2020 году, прыроду зла, беларускую мову, дом Караткевіча і паэзію, якая дапамагае захаваць сябе.
    1 hr 7 min
  • «Канапа». Ткачоў — пра самоту, спорт, стасункі і валянтэрства
    Як спорт уплывае на жыцьцё і на адносіны? Чаму ўсё часьцей мужчыны і жанчыны выбіраюць быць самотнымі? Як людзі шукаюць стасункі ў Tinder і ці існуюць насамрэч альфа-самцы? Што робіць чалавека сапраўды моцным і як унікнуць выгараньня?
    Пра гэта і ня толькі ў праекце «Канапа» гаворым з Андрэем Ткачовым — трэнэрам-рэабілітолягам, мадэльлю, былым валянтэрам.
    1 hr 5 min

About Канапа

From the publisher's feed

Утульныя інтэрвію журналіста Радыё Свабода Дзьмітрыя Гурневіча, дзе госьці проста могуць быць сабой. Гэта размовы пра жыцьцё, выбар, страхі ды надзеі. І, канечне, пра Беларусь і беларусаў.