Куды коціцца сьвет

Куды коціцца сьвет

By Радыё СвабодаSociety & Culture
Download on the App Store

Куды коціцца сьвет episodes

  • Што зразумела беларуска пасьля сотняў рамантычных спатканьняў у Нью-Ёрку
    Якія найгоршыя і найлепшыя рэчы людзі робяць на першым спатканьні? Як мяняюцца правілы спатканьняў, заляцаньняў і стасункаў у сучасным сьвеце? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Аліса Ксяневіч, магістарка псыхалёгіі, у якой нядаўна выйшла другая кніга «Дэйтынг у Нью-Ёрку».
    36 min
  • У чым фішка Канады і як яна збудаваная
    Што значыць быць канадцам? Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на станаўленьне канадзкай дзяржавы? Ці хацелі б канадцы аб’яднацца з ЗША? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» разважае Вольга Яноўская, якая 26 год жыве ў Канадзе і мае ступень магістра ў галіне сацыякультурнай антрапалёгіі.
    45 min
  • Чаму адны краіны багатыя, а іншыя бедныя
    Сёлета нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы атрымалі тры навукоўцы з ЗША за дасьледаваньні, якія раскрыкаваюць сакрэт багацьця краін. Разьбіраемся ў формуле посьпеху з Алесем Аляхновічам, дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах
    49 min
  • У чым сакрэт міжземнаморскага доўгажыхарства
    Гішпанцы – рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях».
    52 min
  • Навуковец-беларус з Гаваяў пра выйгрыш і пагрозы ад штучнага інтэлекту
    Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Як цяпер яго выкарыстоўваюць навукоўцы, звычайныя людзі і аўтарытарныя рэжымы? Расказвае Андрэй Клішын — фізык, які займаецца складанымі сыстэмамі, статыстычнай фізыкай, праблемамі дызайну і навучаньня чалавека. Ён дасьледчык у Інстытуце штучнага інтэлекту ў дынамічных сыстэмах пры Ўнівэрсытэце Вашынгтону ў Сіетле, а ад 2025 году мае выкладаць інжынэрыю ва Ўнівэрсытэце Гаваяў у Ганалулу.
    58 min
  • Як прыдумляюць будучыню. Расказвае пісьменьніца Заміроўская
    Ці можна сказаць, што творцы – пісьменьнікі, мастакі, стваральнікі кіно – прыдумляюць той сьвет, у якім мы жывем – у тым ліку новыя тэхналёгіі і сацыяльныя нормы? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае пісьменьніца Тацяна Заміроўская.
    42 min
  • Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
    У канцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкай царквы за апошні час — Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Каталіцкай царквы, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэтым разам яна адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан звычайных вернікаў? Пра гэта разважае Арцём Ткачук, каталіцкі актывіст, сябра Рады душпастырства беларусаў Варшавы.
    48 min
  • Вольскі пра песьні штучнага інтэлекту і музычную індустрыю
    Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа хутка здарыцца так, што першыя месцы ў хіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраваная штучным інтэлектам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» -- размова зь мастаком, літаратарам, але найперш музыкам і лідэрам шматлікіх музычных праектаў Лявонам Вольскім.
    28 min
  • «Куды коціцца сьвет». Хто кіруе фінансавым сьветам
    У чарговым выпуску падкасту «Куды коціцца сьвет» мы размаўляем пра папулярны спосаб зарабляць грошы — праз інвэстыцыйныя фонды. Апошнія гады яны паказваюць неверагодныя вынікі. Як гэта працуе? Госьця падкасту — Алеся Сідлярэвіч, фінансавая журналістка зь Лёндану, якая піша пра рынкі капіталу ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Блізкага Ўсходу і Афрыкі.
    47 min

About Куды коціцца сьвет

From the publisher's feed

«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і…