Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
ПісьменніцаГанна Комар, якая цяпер жыве ў Лондане,піша лісты да сваёй матулі, распавядаючыёй пра побыт у брытанскай сталіцы іпрыгадваючы моманты з мінулага жыцця— часам цёплыя і ўтульны... more
FAQs about «Лісты да мамы»:How many episodes does «Лісты да мамы» have?The podcast currently has 12 episodes available.
April 02, 2025Месца натхнення і сілы. Дванаццаты выпуск падкаста «Лісты да мамы»У новым выпуску падкаста «Лісты да мамы» пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра сваю паездку на поўнач Ірландыі – у Дэры. Ганна расказвае пра «Крывавую нядзелю» ды іншыя трагічныя падзеі ірландскага руху за грамадзянскія правы – падзеі, якія да болю адгукаюцца беларусам....more10minPlay
March 19, 2025Дазволіць сабе быць сабой. Падкаст «Лісты да мамы». Выпуск 11“Мы ўвесь час чакаем ад нашых маці, што яны будуць дасканалымі, і гэты падыход, які ўзвальвае на матуль усю адказнасць, ляжыць у аснове патрыярхальнага парадку. Змяніўшы стаўленне да адносін паміж дочкамі і мамамі, мы можам пахіснуць самы падмурак такога парадку – несправядлівага і гвалтоўнага”. У адзінаццатым лісце да мамы пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша пра тое, як за апошнія два гады перагледзела свае адносіны з матуляй, як з дапамогай паэзіі спрабуе распавесці пра жаночы беларускі досвед гендарнага гвалту і патрыярхату і што дапамагае на гэтым шляху....more10minPlay
March 06, 2025«Я хачу быць Куперам»У дзясятым лісце да мамы з Лондана Ганна Комар распавядае пра працу над раздзелам сваёй дысертацыі, у якім тлумачыць сабе і будучым чытачкам, чаму сімптомы посттраўматычнага разладу як наступствы хатняга гвалту раскрыліся ў яе значна пазней, калі іх стрыгерылі дзяржаўны гвалт і асабліва зняволенне. Ганна прыводзіць розныя крыніцы, якія могуць дамапагчы ёй зразумець сваіх сяброў і сябровак, якія не могуць зразумець яе: чаму яна “такая траўмаваная і чаму захрасла ў посттраўматычным разладзе”....more9minPlay
February 12, 2025«Натхняльна пра жаноцкасць і менструальны цыкл»У дзявятым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар працягвае распавядаць пра кнігу, якая «натхняе любіць і шанаваць свой арганізм, сваю жаноцкасць і свой менструальны цыкл», а таксама разважае пра ўплыў гармонаў на настрой і псіхалагічны стан. Аўтарка кнігі Мэйзі Хіл падзяляе цыкл на чатыры сезоны. На падставе кнігі Ганна Комар распавядае пра асаблівасці гэтых сезонаў і дзеліцца парадамі, як арганізаваць сваё жыццё так, каб нам было зручна і камфортна....more10minPlay
January 29, 2025«Мамка, дарагая мамка, давай пагаворым пра дзявочае»У чарговым лісце да мамы з Лондану пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар абмяркоўвае «нязручную» ў грамадстве тэму. «Некаторы час таму я скардзілася свайму партнёру на тое, як раздражняе мяне менструацыя. На што ён нагадаў мне пра яе сакральнасць як крыніцу жаночай сілы. Я падумала, што дажылася: мужчына нагадвае мне пра сакральнасць маёй менструацыі… Вырашыла, што гэта трэба мяняць». Ганна Комар распавядае пра кнігу Period Power: Harness Your Hormones and Get Your Cycle Working For You — у расійскім перакладзе «Сила цикла: как использовать непостоянство гормонов, чтобы жить на полную», напісаную Мэйзі Хіл (Maisie Hill): «Мне 35, і нарэшце хтосьці тлумачыць мне, сістэмна і грунтоўна, а таксама натхняльна, як працуюць мае гармоны і рэпрадуктыўная сістэма». ...more9minPlay
January 15, 2025«Век так ня будзе»«Чаму мы, тыя, хто хоча жыць на ўласнай зямлі, хто любіць Беларусь, вырачаныя на пакуты, мамка?» — задаецца пытаннем пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар у чарговым лісце да мамы з Лондана. Ганна распавядае пра кнігу Надзеі Дземідовіч «Век так ня будзе». Яе гераіні, як і многім іншым беларусам і беларускам давялося прайсці страшныя выпрабаванні: беспрытульнасць, лагеры і цэтлік здрайцы на рэшту жыцця — праз яго немагчыма было вучыцца, дзе хочаш, працаваць і жыць, як хочаш. Ганна разважае пра тое, наколькі важна сёння знаходзіць такія гісторыі — гісторыі, якія робяцца апірышчам і падтрымкай для нас сённяшніх....more7minPlay
January 15, 2025«Дасягнуць канца вясёлкі»Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра гісторыю стварэння спектакля «Цела сваё», а насамрэч — пра складаны шлях, які яна прайшла дзякуючы працы над спектаклем, шлях з траўмуючага мінулага да сябе сённяшняй, да ўз’яднання ўласных цела і розуму. Ганна напісала гэтую п’есу, «каб адчуваць сябе жывой і цэльнай». А яшчэ для таго, «каб распавесці, што пражываюць многія іншыя людзі з падобным досведам — найперш, з Беларусі. Але насамрэч — нас шмат такіх з усяго свету»....more10minPlay
January 15, 2025«З надзеяй на лепшае»У гэтым лісце паэтка і перакладчыца Ганна Комар прыгадвае сваю даўнюю сустрэчу з Леанідам Мараковым — пляменнікам расстралянага паэта Валера Маракова і распавядае пра тое, як прайшла ў Лондане імпрэза пад назвай «Ноч паэтаў і ДЗЯЎЧАТЫ». Менавіта так — і дзяўчаты, бо так падпісваліся ў зборніках пасля імёнаў паэтаў-мужчын рэпрэсаваныя паэткі, пра якіх размаўлялі падчас мерапрыемства ў Лондане....more14minPlay
January 06, 2025«Шанец перапісаць тое, што нам баліць»У гэтым лісце да мамы з Лондана пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар распавядае пра спектакль Prima Facie, які яна паглядзела ў Лондане. Падымае тэму сэксуальнага гвалту над жанчынамі і разважае пра тое, наколькі важнай з’яўляецца для жанчыны падтрымка ўласнай матулі. Ганна гранічна шчыра дзеліцца сваімі эмоцыямі і распавядае пра ўласны траўматычны сямейны досвед і боль, які не сціхае праз гады....more9minPlay
January 06, 2025«Мне тут добра, мамка. Але цягне сэрца ў родны кут...»Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша другі ліст да мамы з Лондана. У гэтым лісце Ганна дзеліцца думкамі пра свой шлях асэнсавання і прыняцця — горада — вялікага і чужога, права на тугу па доме і блізкіх і, безумоўна, сябе і свайго стану. Гэты шлях, які ў той ці іншай ступені праходзяць цяпер беларусы ў розных краінах свету, заняў у Ганны тры гады....more9minPlay
FAQs about «Лісты да мамы»:How many episodes does «Лісты да мамы» have?The podcast currently has 12 episodes available.