падзівіся!

падзівіся!

By Анастасія СушнёваScienceNatural Sciences
Download on the App Store

падзівіся! episodes

  • CRISP-Cas9 - «камень, нажніцы, папера» па-генетычнаму
    а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому перакуліла звычайнае ўспрыманьне геннага рэдагаваньня (эммм…тобок усё) наўпрост дагары нагамі. І водгукі гэтага грому яшчэ толькі пачынаюць рабіць свой унёсак у наша жыцьцё, бо… ёсьць усе правы меркаваць, што менавіта дзякуючы гэтаму адкрыцьцю нас чакаюць дзівосныя навіны з галін мэдыцыны, селячай гаспадаркі, біятэхналёгіі, ды й ня толькі.
    І гэты выпуск прысьвечаны менавіта сістэме CRISPR-Cas9. Не абяцаю біялягічнай дасканаласьці ў тлумачэньні ўсіх працэсаў і стабільнага стаяньня на адной тэме, але ж абяцаю, што будзе цікава. Прыемнага праслухоўваньня!
    п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    - https://www.annualreviews.org/doi/abs/10.1146/annurev-biophys-062215-010822 - артыкул «CRISPR-Cas9 Structures and Mechanisms»
    - https://youtu.be/HANo__Z8K6s?si=BmcmHweyJieJsL0Y ТЭД - ток ад Джэніфер Даўдна «CRISPR’s Next Advance is Bigger Than You Think»
    - https://youtu.be/avM1Yg5oEu0?si=qw172GglwBnuEv0z таксама спіч ад Джэніфер Даўдна на тэму «CRISPR-Cas9 Editing and How it Works»
    - https://youtu.be/XtmbasGIhPw?si=igrdwjBhuCYGjFK1 лекцыя Максіма Франк-Камянецкага «Тэхналёгія рэдагаваньня генома CRISPR-Cas9»
    - https://cyberleninka.ru/article/n/rozalind-franklin-ledi-dnk/viewer - артыкул пра жыцьцё Разалінд Франклін
    п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста https://t.me/padzivisja
    17 min
  • ПЯКЗ#4 - «Ахова ад цёмных мастацтваў» - А. Панчын
    А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да таго ж, без перабольшваньня, у ста адсодках выпадкаў.
    У Амэрыцы існуе фонд Джэймса Рэндзі, а ў Расіі – прэмія Гарры Гуддзіні і займаюцца яны тым, што выдаюць мільён даляраў альбо мільён рублёў кожнаму, хто, прайдучы праз разнастайныя праверкі, спраўдзіць свае магічныя здольнасьці. Вось толькі справа ў тым, што гэтых грошай да сёньня так яшчэ ніхто і не атрымаў. Бо ўсі магічныя здольнасьці пасьля ўважлівага назіраньня аказваліся не такімі ўжо і магічнымі.
    Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Аляксандра Панчына «Ахова ад цёмных мастацтваў». Я паспрабавала распавясьці пра кнігу такім чынам, каб перадаць яе настрой і агульныя матывы. І яшчэ, безумоўна, так, каб выпуск было цікава слухаць як самастойны аповед. Прыемнага праслухоўваньня!
    п.с.: буду вельмі ўдзячная зваротнай сувязі!!
    п.п.с.: тг-канал падкаста тут - https://t.me/padzivisja
    9 min
  • чалавечыя інстынкты, а дакладней іх адсутнасьць
    Гэты выпуск прысьвечаны тэме інстынктаў.
    Калі ўжо-такі заплюшчыць вочы на тое, што тэрмін «інстынкт» сам па сабе не тое каб і выкарыстоўваецца ў сучаснай навуцы ў датычэньні да хрыбтовых жывёлаў, то застаецца невырашанае пытаньне - ці ёсьць у людзей інстынкты? Спойлер: няма, акрамя аднаго. А якога? Слухайце ў гэтым выпуске
    п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня выпуска:
    - http://ethology.ru/other/?id=17 - артыкул «Інстынкты. Яны ёсьць у чалавека альбо іх няма?»
    - Этология.Ру: Инстинкты (и почему их нет у человека) (Библиотека) - артыкул У. С. Фрыдмана
    - https://youtu.be/BtAGeVaSapY?si=52dCTWOHafGioEMd - відэа ад «Усё, як у зьвярэй» - Як так у чалавека няма інстынктаў?
    п. п. с.: спасылка на тг канал падкаста: https://t.me/padzivisja
    11 min
  • што такое апафенія і чаму мы верым у дзіўныя рэчы
    Гэты выпуск прысьвечаны апафеніі - нашай здольнасьці ствараць штучныя сувязі паміж аніяк не зьвязанымі рачыма. Вельмі спадзяюся, што ў мяне атрымалася зрабіць яго цікавым
    п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    - кніга Аляксандра Панчына “Абарона ад цёмных мастацтваў”
    - кніга Аляксандры Архіпавай і Ганны Кірзюк “Небясьпечныя савецкія рэчы. Гарадскія легенды і жахі ў СССР”
    - https://onlinelibrary.wiley.com/doi/abs/10.1002/acp.2874 - артыкул на тэму таго, што вернікі і прыхільнікі паранармальнага часьцей за нявернікаў і ськептыкаў знаходзяць твары там, дзе йіх няма
    - https://www.asatonline.org/wp-content/uploads/NewsletterIssues/spring2003.pdf - артыкул пра тое, чаму разумныя людзі вераць у дзіўныя рэчы
    - http://news.bbc.co.uk/2/hi/4034787.stm - навіна пра сэндвіч з тварам Дзевы Марыі
    - https://youtu.be/sHCHEykUxP4?si=pOR_Jt8F-HydVMff - ролік пра тое, чаму таемныя супадзеньні не такія і таемныя
    - https://youtu.be/cx2ZWnaTVWQ?si=82p7zYj1IHnA-A4M - ролік пра магічнае мысьленьне
    п.п.с.: мне заўсёды вельмі-вельмі цікава бачыць зваротную сувязь! Таму, калі ў вас з’явіцца жаданьне падзяліцца са мной сваімі эмоцыямі пасьля праслухоўваньня - памятайце, што я толькі за. Зрабіць гэта магчыма, напрыклад, у тгк падкаста https://t.me/padzivisja , альбо напісаць мне асабіста (спасылка ў апісаньні да тгк падкаста)
    ну й, пачуемся!
    15 min
  • ПЯКЗ#3 - Свабоды волі не існуе? - Р. Сапольскі «Біялёгія дабра й зла»
    Гэты выпуск з рубрыцы ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла). У ёй я распавядаю пра навукпоп літаратуру такім чынам, каб максімальна дакладна передаць (окей, наўпрост спрабую зрабіць гэта больш-менш дакладна) вайб нейкай кнігі.
    Так вось, што вы думаеце наконт свабоды волі? Тыпу, як вам падаецца, якое месца яна займае ў вашым жыцьці? Наколькі сьвядома тое, што вы робіце?
    Роберт Сапольскі вось, напрыклад, ліча, што свабоды волі не існуе. Што ўвогуле няма такой рэчы. І што «нашасьці» ў нашых дзеяньнях далёк ня так шмат, як мы звыклі лічыць.
    Эмммм, гучыць даволі нязручна, так?
    Не бяруся гаворыць, што пасьля праслуху гэтага выпуску вы будзеце мець нейкае больш-менш уразумелае меркаваньне на тэму таго, ці ёсьць свабода волі, ці яе няма, альбо што ўвогуле колькасьць вашых пытаньняў да гэтай тэмы хоць крыху зьменьшыцца (адназначны спойлер: іх зробіцца толькі больш), але ж бяз разважаньняў вы сто адсодкаў не застанецеся.
    Зацікавіла?) Тады націскайце на кнопку «плэй» і слухайце з задавальненнем!
    п.с.: тгк падкаста тут: https://t.me/padzivisja
    п.п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    - «Біялёгія дабра й зла» Р. Сапольскі
    - https://youtu.be/nhvAAvwS-UA?si=yNYyCQTgHDc8yZOE - інтэрв’ю Верт Дайдэр з Сапольскі: Justice and morality in the absence of a free will
    14 min
  • Мы і Яны - чаму ў талерантнасьці да нас шмат пытаньняў?
    гэты выпуск прысьвечаны тэме «Мы» і «Яны», «Свае» і «Чужыя». Насамрэч, атрымалася крыху дэпрэсіўненька, але ж…
    Я паспрабавала (наколькі гэта ўвогуле магчыма за трынаццаць хьвілін) растлумачыць пра што ўвогуле гэтая тэма і як гэтыя дзьве суполкі: суполка «Мы» й суполка «Яны» ўспрымаюцца нашым мозгам.
    прыемнага праслухоўваньня!
    п.с.: падчас стварэньня гэтага выпуска я карысталася:
    * Their pain is not our pain: Brain and autonomic correlates of empathic resonance with the pain of same and different race individuals - артыкул наконт успрыяцьця болю йіншага чалавека (эксперымент з макетамі рук рознага колеру скуры)
    * Putting race in context: social class modulates processing of race in the ventromedial prefrontal cortex and amygdala - PMC - артыкул з амігдалай і вентрамедыяльным прэфрантальным кортэксам у галоўных ролях
    * кніга Роберта Сапольскі «Біялёгія дабра і зла»
    * https://youtu.be/7q9eVyQzSqA?si=-1iAPLjwwBsvC7Uo - інтэрв’ю Ірыны Шыхман на тэму Руанды
    * https://dash.harvard.edu/bitstream/handle/1/37366279/257.pdf?sequence=1&isAllowed=y - Propaganda and Conflict: Theory and Evidence from the Rwandan Genocide - артыкул на тэму прапаганды ў кантэксьце Руанды
    п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста: https://t.me/padzivisja
    14 min
  • як котачкі кіруюць сусьветам - таксаплязмоз
    а вы калісьці зважалі, як шмат катоў вас атачае?
    Котачкі літаральна паўсюль! І дамашнія жывёлы котачкі, і на шкарпэтках ды цішотках котачкі, і ў шматлікіх прымаўках ды прыказках, зноў ж такі, котачкі.
    Напэўна, такая папулярнасьць гэтых жывёлінак аб чымсьці пра нас як пра супольнасьць ды гаворыць. Котачкі сапраўды падабаюцца неверагоднай колькасьці людзей…
    ці…мабыць нам проста падаецца, што любіць котачак - наш сьвядомы выбар?
    Насамрэч, ёсьць у гэтым дзель праўды. А каб даведацца чаму - націскайце на кнопку «плэй» ды слухайце новы выпуск падкаста, прысьвечаны котачкам ды таксаплазме
    п.с.:
    чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    * https://rdcu.be/dn1Qn - Attias, M., Teixeira, D.E., Benchimol, M. et al. The life-cycle of Toxoplasma gondii reviewed using animations - артыкул прысьвечаны жыцьцёваму цыклу таксаплазмы
    * https://www.youtube.com/trends/articles/international-cat-day-2022/ - The year In Cats, So Far… - артыкул ад Юцьюба зь аналітыкай колькасьці відэа пра котачак (і з самымі папулярнымі відэа) за 2022-гі год
    * https://youtu.be/FNm_MjrIUAI?si=pCwXh9OglkPnRHOt - відэа на тэму таксаплязмоза: "Toxoplasmosis: How Paradites In Your Cat Can Infect Your Brain"
    * https://journals.plos.org/plospathogens/article?id=10.1371%2Fjournal.ppat.1003051#s3 - GABAergic Signaling Is Linked to a Hypermigratory Phenotype in Dendritic Cells Infected by Toxoplasma gondii - артыкул, прысьвечаны ўплыву таксаплязмоза на працу ГААК-сігналізацыі
    * “Токсоплазма и другие паразиты” - выпуск расейскамоўнага падкста “Микромир” пра таксаплязмоз і іншыя паразітычныя захворваньні
    * https://doi.org/10.1093/schbul/sbm008 - Vern B. Carruthers, Yasuhiro Suzuki, Effects of Toxoplasma gondii Infection on the Brain, Schizophrenia Bulletin - артыкул пра ўплыў таксаплазмы на мозг (у кантэксце псіхалягічных захворваньняў)
    п.п.с.: спасылачка на тгк падкаста - https://t.me/padzivisja
    13 min
  • ПЯКЗ#2 - Ася Казанцава «Мозг матэрыялен»
    Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Асі Казанцавай «Мозг матэрыялен». І асноўную яго частку складае ўрывак з кнігі, у якім ідзе гаворка пра адзін з самых распаўсюджаных міфаў пра мозг - міф пра тое, што правае полушар’е - крэятыўнае, а левае - лягічнае. Што ж ня так з гэтым сьцверджаньнем? Націскайце на кнопку «плэй» і даведвайцеся!
    А пасьля праслухоўваньня не забывайцеся на тое, каб пакінуць свае думкі наконт выпуска. Мне будзе вельмі-вельмі прыемна бачыць вашу зваротную сувязь)
    п.с.: спасылачка на тгк падкаста - https://t.me/padzivisja
    п.п.с.: ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла) - гэта рубрыка падкаста, прысьвечаная агляду навукова-папулярнай літаратуры. І гэта - яе другі выпуск))
    Рубрыка гэта новая, таму мне будзе неверагодна цікава даведацца пра вашыя пачуцьці паслья праслухоўваньня. Мабыць у вас ёсьць нейкія прапановы, пажаданьні, ці заўвагі? Мабыць у аглядзе кніг вы б жадалі бачыць яшчэ штосьці пэўнае, чаго зараз няма? Калі ласанька, падзяліцеся вашымі думкамі ці ў каменіарах на пляцоўцы, ці ў тэлеграм-канале ці, нават, напішыце мне асобна, спасылачка ёсьць у апісаньні да тэлеграм-канала падкаста.
    Дзякую!!
    Ну й пачуемся)
    16 min
  • чаму «мі-мі-мі»? - выпуск пра немаўлят, жывёл, прылеглае ядро ды чаму мілае нам падаецца мілым
    А вам ніколі не падавалася дзіўным тое, як людзі паводзяць сябе побач з немаўлятамі? Ды й яшчэ й побач з котачкамі, сабачкамі, ды й іншымі? Не заўсёды канешне, але я менавіта пра той выпадак, калі хтосьці нечакана пачынае усьміхацца, спрабаваць падхапіць, абняць, зазірнуць у вочы, а потым яшчэ абавязкова чуецца … «Оооооо, як гэта міла!». Не тое што б я сама ў такія моманты неяк па-іншаму дзейнічаю, але ж… гэта ж дзіўна, чаму так? Тым больш штосьці міленькае, маленькае, мяккае, з вялікімі вочкамі, маленькімі ножкамі не пакідае безымацыйным нікога, не залежна ад культуры, Радзімы, мовы, сьветапогляду. Як увогуле атрымалася так, што нам сапраўды цікава і прыемна глядзець відэа з мілымі шчанямі і кацянямі?
    Здаецца, што здольнасьць да расчуленьня - гэта нейкая ўсеагульная асаблівасьць, уласьцівая кожнаму прадстаўніку Homo Sapiens.
    Па якім прынцыпам мы дапасоўваем штосьці ці кагосьці да групы «мілага»? Што адбываецца ў нашым целе, перад тым, як мы скажам «Оооо, як міла»? Ды чаму ўвогуле гэтае пачуцьцё ўзьнікае?
    Гэты выпуск прысьвечаны тэме мілаты. І, спадзяюся, там вы зможаце знайсьці адказы на некаторыя вашыя пытаньні. Таму націскайце на кнопку «плэй» і слухайце з задавальненьнем!!
    п. с.:
    чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    артыкулы:
    - How cute things hijack our brains and drive behaviour - University of Oxford
    https://www.ox.ac.uk/research/how-cute-things-hijack-our-brains-and-drive-behaviour
    - The science of cute - New Atlas
    The science of cute
    - On cuteness: unlocking the parental brain beyond - PubMed Central, M. L. Kringelbach, E. A. Stark, C. Alexander, M. H. Bornstein, A. Stein
    On cuteness: unlocking the parental brain and beyond - PMC
    - The History of Farm Foxes Undermines the Animal Domestication Syndrome - Kathryn A. Lord, Greger Larson, Raymond P. Coppinger, Elinor K. Karlsson
    The History of Farm Foxes Undermines the Animal Domestication Syndrome: Trends in Ecology & Evolution
    відэа:
    - лекцыя Роберта Сапольскі на тэму эталёгіі
    https://youtu.be/ISVaoLlW104?si=6rxrXnv3VTArIAX1
    - відэа TED, сьпікер - Дэн Дэннет
    Dan Dennet: Cute, sexy, sweet, funny
    https://youtu.be/TzN-uIVkfjg?si=MGVd5YqtyAKq_BfU
    - відэа TED-Education - Why do we want to squeeze cute things?
    https://youtu.be/yxsoE3jO8HM?si=8oLcHNNx_dDvQZQp
    - Why are the things cute? - Vsauce
    https://youtu.be/Z0zConOPZ8Y?si=yA1stCBg6aUkSPb6
    п. п. с.: я вельмі шаную вашую зваротную сувязь! Таму калі ў Вас ёсьць нейкія прпановы, заўвагі, ці проста настрой напісаць мне водгук пасьля праслухоўваньня - абавязкова гэта рабіце! А яшчэ пераходзьце па спасылачцы https://t.me/padzivisja ў тэлеграм-канал падкаста, там у каментарах да пастоў можна дзяліцца сваімі думкамі)
    пачуемся!!
    13 min
  • як кіраваць сьвядомасьцю? - вопыт Хасэ Дэльгада
    Жыў-быў аднойчы чалавек. Нарадзіўся ён сто восем гадоў таму, пражыў вельмі цікавае і доўгае жыцьцё. Як вы лічыце, чым ён займаўся ў шасьцідзясятыя гады папярэднняга стагоддзя? Быў камінарам, чытаў часопісы, лавіў рыбу побач з морам?Не. Ён займаўся …эммммм… эксперыментамі па кантролю сьвядомасьці. Ды й больш за тое, сапраўды пасьпяхова. Гэта вам не жартачкі. Калі вы яшчэ не націснулі на кнопку “плэй”, то я вас не разумею. Але гавору апошнюю рэч. Тэхналёгіі гэтага чалавека шырока выкарыстоўваюцца сёньня. Так-так.
    Каб даведацца больш, слухайце новы выпуск, я вельмі спадзяюся, што вам спадабаецца. А пасьля праслухаўваньня не забывайце пакінуць свае думкі! Напрыклад, у тэлеграм-канале падкаста па гэтай спасылачцы: https://t.me/padzivisja
    п. с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:
    - артыкул-абагульненьне тэкста Дэльгада з энцыклапедыі The Missing Manuscript of Dr. Jose Delgado’s Radio Controlled Bulls - PMC
    - кніга Асі Казанцавай “Мозг матэрыялен”
    - відэа (!) https://youtu.be/eK2Hopm5s_c?si=7V4A2KI6Ab5x_1V3
    14 min

About падзівіся!

From the publisher's feed

вітаю!