БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧА

ВЫПУСК 5.2. СКАРБЫ, КУРГАНЫ, ЗАМКІ І ІХ ДАСЛЕДЧЫКІ: КРЫХУ ПРА МАСТАЦТВА І МАСТАКОЎ, МІНСК І АРХЕАЛОГІЮ / ПЛАВІНСКІ /


Listen Later

Выпуск 5.2 знаёміць нас з нарысам, прысвечаным мастаку Язэпу Драздовічу, а таксама з разважаннямі пра асобу даследчыка-археолага і археалогію ў цэлым. Нарысы змешчаны ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010).

  • Як звязаны Язэп Драздовіч і так званая “Мінская брама”?
  • Ці мог Язэп Драздовіч “перамяшчацца” ў часе?
  • Што за істота такая археолаг і якая яго праца?
  • Як выглядае “ідэальны” археолаг?
  • Чаму з’яўленне журналіста на раскопках амаль што стыхійнае бедства?
  • І што ж прываблівае чалавека ў археалогіі?
  • Адказы на гэта можна пачуць у выпуску.


    Мікалай Плавінскі – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар валанцёрскіх археалагічных летнікаў і прафесіянал у даследаваннях нашых любімых крывіцкіх старажытнасцей. Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў – археалогія Полацкай зямлі, вывучэнне славянскага пахавальнага абраду ранняга сярэднявечча, гісторыя сярэднявечнай усходнееўрапейскай зброі.

    Мікалай Плавінскі нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: даследчык з’яўляецца заснавальнікам і першым загадчыкам аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2022 г. быў загадчыкам аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел зараз не існуе). Аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій (мы не палічылі дакладную колькасць, тое цяжка), аўтар дзіцячых навукова-папулярных кніг, заснавальнік навуковага выдання “Acta archaeologica Albaruthenica” і шмат чаго яшчэ іншага.

    Крыніца: Плавінскі М. А. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. 133 с.


    ...more
    View all episodesView all episodes
    Download on the App Store

    БАЙКІ ЛЯ ВОГНІШЧАBy mave