Share КАФЕДРА
Share to email
Share to Facebook
Share to X
By Kafedra.Pro
The podcast currently has 7 episodes available.
КУРС «З гісторыі беларускага касцюма»
Паўсядзённае адзенне беларуса было не толькі практычным. Гэта яшчэ быў цэлы сусвет. Вельмі сімвалічны. Ад каго абараняліся нашы продкі з дапамогай адзення? І чаму сучасным дызайнерам далёка да цэласнасці канцэпцый моды векавой даўніны? Пра гэта раскажа наш лектар - кандыдат мастацтвазнаўства Аксана Коўрык. Лекцыя на рускай мове.
КУРС «З гісторыі архітэктуры»
У 1054 годзе хрысціянская царква канчаткова падзеліцца на два накірункі, што так і не змогуць вярнуцца да біблейскага адзінства. У гэты час пачнуць фарміравацца свае разуменні храма і яго напаўнення асобна каталікамі і праваслаўнымі. Па-рознаму яны пачнуць успрымаць алтар. Якімі шляхамі пайшлі родныя па сутнасці, але чужыя ў прынцыпе галіны веры раскажа кандыдат архітэктуры Ірэна Радзевіч. Курс на рускай мове.
КУРС «З гісторыі архітэктуры»
Спачатку на іх прасілі дажджу ці добрага ўраджаю. А цяпер… нічога не змянілася. На іх моляцца і просяць усё таго з чалавечага дабрабыту. Пра тое, што няма нічога новага ў жыцці чалавецтва і як з паганскіх ахвярные камяні сталі хрысціянскімі - наш новы цыкл «Алтары». Гэта будзе частка курса «З гісторыі архітэктуры». З гэтай замальнай гісторыяй нас будзе знаёміць кандыдат архітэктуры Ірэна Радзевіч. Курс будзе на рускай мове.
Чалавецтва ўжо перажывала ў сваёй гісторыі вялікі каранцін. Гэта адбылося ў часы Першай сусветнай вайны і адразу пасля яе. Тады людзі хаваліся ад іспанскага грыпу. І чым жа яны сябе забаўлялі пры адсутнасці відэасэрвісаў, гульняў і падкастаў? Кнігамі! Якімі? Пра гэта чацвёртая лекцыя Паліны Долі з серыі «З гісторыі кніжнай культуры».
Сёння цяжка ўявіць, але яшчэ некалькі стагоддзяў таму вас маглі праклясці толькі за тое, што вы … ўзялі кнігу! Ну, ці скралі. Злачынства, але такое, каб за яго атрымаць вечныя пакуты (і вельмі страшныя). Каго, за што і, галоўнае, як пракліналі гаспадары кніг у сярэднія вякі. Новая лекцыя Паліны Долі з нашай серыі «З гісторыі кніжнай культуры».
КУРС "З гісторыі кніжнай культуры"
Судовая справа і кніжная гісторыя? Гэта не фантастыка. Гэта рэальнасць. У новай лекцыі супрацоўніца Нацыянальная бібліятэкі Паліна Доля раскажа пра кніжны рынак ВКЛ XVI стагоддзя і якую ролю ў захаванні адыгралі спрэчкі кніжных гандляроў і выдаўцоў.
Ці задумваліся вы калі-небудзь чаму нашы кнігі прамавугольныя па форме? Чаму не квадрат? Гэта не проста традыцыя ці выпадковая вынаходка нейкага друкара. Тут аб'ядналіся грунтоўныя навуковыя тлумачэнні, праца не аднаго пакалення кніжнікаў і козы... Як? Слухайце ў першай лекцыі супрацоўніцы Нацыянальная бібліятэкі Беларусі Паліны Долі.
The podcast currently has 7 episodes available.