У другім выпуску падкаста я гавару пра братоў і сясцёр у дзіцячай і падлеткавай літаратуры. Пераважна гэта перакладная літаратура, але ёсць і некалькі кніг беларускіх аўтарак.
Кнігі, пра якія гавару:
- “Найлепшы спявак у свеце”, Ульф Нільсан. Ілюстрацыі - Эва Эрыксан. Пераклад з шведскай - Алеся Башарымава. “Кнігазбор”, 2014.
- “Кразі - чырвоны кракадзільчык”, Надзея Кім. Ілюстрацыі - Кацярына Раюнец. “Кніжны рысь”, 2022.
- “Заўрык”, Міраслаў Лаюк. Ілюстрацыі - Кацярына Сад. Пераклад з украінскай - Надзея Кім. “Кніжны рысь”, 2021.
- “Казкі Старога Адамкова”, Наталка Харытанюк. Ілюстрацыі - Вольга Кузьміч. “Логвінаў”, 2018.
- “Снежны чалавек”, Эва Суса. Ілюстрацыі - Бенджамен Шо. Пераклад з шведскай - Алеся Башарымава. “Кнігазбор”, 2013.
- “Ёрдзіс”, Юя Вісландэр. Ілюстрацыі - Лота Гефенблад. Пераклад з шведскай - Надзея Кандрусевіч. “Koska”, 2018.
- “Незвычайныя прыгоды Луізы і Лоты”, Эрых Крэстнэр. Ілюстрацыі - Наста Арайс. Пераклад з нямецкай - Галіна Скакун. “Тэхналогія”, 2018.
- “Снежная сястра”, Мая Лундэ. Ілюстрацыі - Ліса Айсатэ. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева. “Янушкевіч”, 2020.
- “Браты Львінае Сэрца”, Астрыд Ліндгрэн. “Звязда”, 2014. Па выданні “Юнацтва”, 1990.
- “Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла”, Анджэй Мялешка. Пераклад з польскай - Марына Шода. “Янушкевіч”, 2019.
Узгадваю:
- “Ах, якая цудоўная краіна Панама”, Янаш. Пераклад з нямецкай - Ірына Палякова. “Галіяфы”, 2020.
- “Снежны чалавек у Мінску”, Эва Суса. Ілюстрацыі – Кацярына Дубовік. Пераклад з шведскай – Дзмітрый Плакс. “Кнігазбор”, 2016.
- “Мышыныя каляды”, Антон Францішак Брыль. Ілюстрацыі – Лізавета Лянкевіч. "Янушкевіч", 2022.
- “Каляды ў Булербю” Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі . Пераклад з шведскай – Надзея Кандрусевіч. "Koska", 2021.
- "Піпі Доўгая Панчоха", Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі - Інгрыд Ванг Нюман. Пераклад з шведскай - Алена Казлова. “Папуры”, 2020-2021.
- "Леў, вядзьмарка і гардэроб", Клайв Стэйплз Льюіс. Пераклад - Андрэй Кім. Ілюстрацыі - Лада Цішкова. “Капітал Прынт”, 2024.
- Серыя пра Гары Потэра. Пераклад з англійскай - Алена Пятровіч. Выдавецтва "Янушкевіч", 2025.