
Sign up to save your podcasts
Or


У 21 выпуску падкаста расказваю пра адзін свой новы праект - Кніжны клуб "Паміж старонак" 8+ у Вільні. Дзялюся тым, як я да яго рыхтавалася, як прайшла першая сустрэча, што цікавага мне расказалі дзеці (спойлер: шмат!) і што мы будзем рабіць далей. А таксама крыху расказваю пра Дзіцячую пляцоўку фестывалю "Прадмова", якая пройдзе ў Вільні 17 кастрычніка. Падрабязней пра фестываль раскажу ў наступным выпуску!
Кнігі, якія прыгадваю:
У сённяшнім выпуску я расказваю пра брытанскую валанцёрскую інцыятыву EmpathyLab, пра якую даведалася дзякуючы падкасту пра дзіцячае і падлеткавае чытанне Mostly Book Talk.
Спіс кніг Read for Empathy Collection 2026 года, створаны праектам EmpathyLab: RFE 2026 collection – EmpathyLabUK (А на сайце можна знайсці такія спісы ажно з 2017 года).
Падтрымаць мяне можна на пратформе Buymeacoffee.
Беларускія кнігі, якія я прыгадваю ў выпуску:
У новым выпуску расказваю пра два фестывалі, у якіх паўдзельнічала ў першай палове лета: беларуска-літоўскі сямейны фестываль у Вільні "Пад чароўным дрэве", дзе я арганізоўвала літаратурную сцэну, і Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве, дзе была выступоўцай (па спасылках - сайты арганізатараў фестываляў).
Спасылка на запіс трансляцыі тут: Кнігі «на выраст» - YouTube
А яшчэ расказваю пра брытанскі падкаст Mostly Book Talk, прысвечаны дзіцячай і падлеткавай літаратуры і дзіцяча-падлеткаваму (не)чытанню, які апошні час шмат слухаю. І пра тое, на што ён мяне натхніў :)
Падтрымаць мяне можна тут: Кніжныя размовы is Падкаст і блог пра беларускія кнігі
Што новага пачытаць дзецям і з дзецьмі? У гэтым выпуску расказваю пра беларускія навінкі дзіцячай і падлеткавай літаратуры, якія прачытала апошнімі месяцамі і якія лічу вартымі ўвагі.
Падтрымаць падкаст можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Дзякуй!
Спіс кніг:
Што такое кнігі не па ўзросце? Ці існуюць яны? Як іх чытаць, калі дзіця зацікавілася і просіць. Разважаю і дзялюся сваім досведам.
Падтрымаць падкаст і блог можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Беларускія дзіцячыя і падлеткавыя кнігі, якія прыгадваю гэтым разам:
Кнігі на іншых мовах:
Новы выпуск падкаста прысвечаны кнігам сучаснай беларускай пісьменніцы, сапраўднай казачніцы і чараўніцы, Надзеі Ясмінскай. Ці лічылі вы кнігі Надзеі ў сваёй хатняй бібліятэцы? У мяне іх аказалася 12!
Падтрымаць мяне можна тут:
https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, пра якія расказваю ў выпуску:
У 15-м выпуску гавару пра дзіцячыя і падлеткавыя кнігі (а таксама зборнікі аўтарскіх казак), якія выходзілі ў выдаўца Рамана Цымберава ў апошнія некалькі год. Раман заўчасна пайшоў з жыцця ў лютым 2026-га. Гэта мая сціплая падзяка за ўсё, што ён рабіў для беларускай літаратуры і беларускіх чытачоў.
Серыя “Ветрачок”:
Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Інстаграм: Кніжныя размовы (@kniznyja_razmovy)
Вітаю шаноўнае спадарства ў 2026 годзе!
Пачынаю год выпускам пра новыя (каля)падлеткавыя беларускія кнігі, якіх у нас мала і якія (парадокс!) складана прадаюцца па водгуках выдаўцоў.
Надагадаю, што падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:
У апошні дзень года, у якасці падарунка пад ялінку, дзялюся з вамі выпускам пра любімыя зімовыя і калядныя кнігі для дзяцей па-беларуску. Віншую і абдымаю кожную і кожнага з вас і зычу цікавага чытацкага 2026-га!
Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:
У 12-м выпуску падкаста я гавару пра кароткія спісы і пераможцаў дзіцячай намінацыі прэміі Карласа Шэрмана (гэта прэмія за найлепшы пераклад кнігі на беларускую мову). А ў другой палове пачынаю размову пра міжнародны семінар, прысвечаны дзіцячай літаратуры, які адбыўся ў Вільні ў лістападзе.
Падтрымаць мяне можна тут: https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy
Кнігі, пра якія гавару ў выпуску:
From the publisher's feed
Падкаст, у якім аўтарка Кацярына расказвае пра дзіцячую і падлеткавую літаратуру, якую вы можаце прачыцаць ці паслухаць па-беларуску. Падкаст вырас з аднайменнага кніжнага