Кніжныя размовы

4. А што чуваць пра таткаў?


Listen Later

У гэтым выпуску размова пойдзе пра таткаў у дзіцячай і падлеткавай беларускай літаратуры. У якіх кнігах можна знайсці татаў? Якія кнігі былі напісаныя татамі для сваіх дзяцей? І якія яны, тыя таткі?

Нагадаю, што падтрымаць мяне можна на платформе https://buymeacoffee.com/kniznyja_razmovy

Спіс кніг, якія прыгадваюцца ў выпуску:

“Дадзены мне”, Зак Буш. Ілюстрацыі - Грыгорыа дэ Лаўрэціс. Выдавецтва Пазітыў-цэнтр (Кніжны рысь), Мінск, 2022. Пераклад з англійскай - Дар’я Зубовіч.

“Хлопчык Томчык” і “Хлопец Томас”, Сяргей Календа. Ілюстрацыі - Марыя Шэндзель. Выдавецта “Гутэнберг”, Кракаў, 2023, 2024.

“Пацеркі і Кроплі”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі - Стася Сакалоўская. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск, 2019.

“Сподачак для цмока”, Надзея Ясмінска. Ілюстрацыі - Святлана Міхалап. Выдавецтва “Папуры”, Мінск, 2023.

“Неба Ганны”, Стыян Холе. Выдавецтва “Koska”, Мінск, 2020. Пераклад з нарвежскай - Юля Цімафеева.

“Велікодны дзед”, Марк-Увэ Клінг. Ілюстрацыі - Астрыд Хен. Выдавецтва “Папуры”, Мінск, 2023. Пераклад з нямецкай - Ігар Крэбс.

“Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў”, “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль”, “Кот шпрот і вежавы гадзіннік”, Ганна Янкута. Ілюстрацыі - Лілія Давыдоўская. Выдавецтва “Янушкевіч”, Варшава, 2024.

“Маё шчаслівае жыццё”, «Апошні раз, калі я была шчаслівая», «Маё сэрца скача і смяецца", Роўз Лагеркранц. Ілюстрацыі - Эва Эрыксан. Выдавецтва “Koska”, Мінск, 2019, 2023, 2023. Пераклад са шведскай - Надзя Кандрусевіч.

“Джа. Легенда аб забраным сэрцы”, Эліяш Барт. Ілюстрацыі — Багдан Даўгяла. Выдавецтва “Тэхналогія”, Мінск, 2023.

“Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, Сара Лундберг. Ілюстрацыі аўтаркі. Выдавецтва “Koska”, Мінск, 2019. Пераклад са шведскай — Надзя Кандрусевіч.

“Гарэзлівы пацалунак”, Ева Вайтоўская. Кніга 1 і Кніга 2. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2020, 2023.

Серыя пра мумітроляў па-беларуску:

“Маленькія тролі і вялікая паводка”, Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2010. Пераклад са шведскай — Наста Лабада.

“Камета над далінай мумітроляў”, Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2011. Пераклад са шведскай — Наста Лабада і Алеся Башарымава.

“Капялюш чарадзея”, Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2011. Пераклад са шведскай — Алеся Башарымава.

“Небяспечнае лета”, Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2014. Пераклад са шведскай — Алеся Башарымава.

“Чарадзейная зіма”, Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022. Пераклад са шведскай — Алеся Башарымава.

“У канцы лістапада”, Тувэ Янсан. Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022. Пераклад са шведскай — Алеся Башарымава.

“Піпі Доўгая Панчоха”, “Піпі Доўгая Панчоха падымаецца на борт”, “Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі — Інгрыд Ванг Нюман. Выдавецтва «Папуры», Мінск, 2020, 2021. Пераклад са шведскай — Алена Казлова.

“Роня, дачка разбойніка”, Астрыд Ліндгрэн. Ілюстрацыі — Ілон Вікланд. Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2020. Пераклад са шведскай — Надзея Кім.

Вершы:

“Нататкі таткі”, Андрэй Хадановіч. Ілюстрацыі - Наталія Кійко. Выдавецтва “Медыял”, 2015.

Кнігі Андрэя Скурко:

“Хто жыве ў гаражы?”, “Стукі-грукі — што за гукі”, “Як завесці дыназаўра”, Андрэй Скурко. Ілюстрацыі — Воля Кузьміч. Выдавецтва «Гутэнберг», Кракаў, 2023, 2024. 2025.

“Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў”, Андрэй Скурко. Ілюстрацыі — Раман Гарошка. Выдавецтва «Тэхналогія», Мінск, 2022.

“Хачу ўмець чытаць. Вершаваная азбука”, Андрэй Скурко. Ілюстрацыі — Вольга Зароўская. Выдавецтва «Тэхналогія», Мінск, 2023.

...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Кніжныя размовыBy Kaciaryna