Выпуск ад 11.05.2020. Хто трапляе ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання?
Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова.
Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам.
Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?
Прымусовая праца, спецыфічнае стаўленне супрацоўнікаў да розных катэгорый зняволеных, кругласутачнае святло ў камеры, “шмон” і душ раз на тыдзень… Адзіны пазітыў ва ўсім гэтым — нібы тое, што раней умовы ўтрымання былі яшчэ горшымі.
Кожны грамадзянін нашай краіны можа патрапіць у ЦІП альбо ІЧУ. Што гэта за частка жыцця нашага грамадства — слухайце ў пятым выпуску нашага падкаста.