Выпуск ад 21.05.2020. КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) прызваны абараняць нацыянальную бяспеку. Але па факце мы бачым, што супрацоўнікі КДБ сочаць за сваімі ж грамадзянамі, а менавіта — грамадскімі актывістамі. Яны могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб "проста пагаварыць”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў.
Сочаць яны і за рознымі мерапрыемствамі (такімі як лекцыя па правах жывёлаў), а таксама недзяржаўнымі культурніцкімі імпрэзамі (напрыклад, “Мова нанова”). Сабраныя ў выпуску падкаста гісторыі — толькі кропелька ў моры сачэння КДБшнікаў за сваімі грамадзянамі.
У падкасце пачуем запіс і сапраўднай размовы “прадстаўніка органаў па імені Андрэй” з актывісткай “Новых рэгіёнаў”.