Вясна Прыйдзе

#7: Як распазнаць "ціхара"?


Listen Later

Выпуск ад 01.06.2020. “Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў штатскім (то бок апранутыя па-цывільнаму).
У кіруючых прынцыпах па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ АБСЕ наўпрост сказана, што неабходна, каб супрацоўнікаў паліцыі было лёгка адрозніць. Але тым не менш беларускія міліцыянты апранаюцца як звычайныя грамадзяне, каб зліцца з натоўпам і быць незаўважнымі.
“Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах — на адміністрацыйных працэсах па парушэнні артыкула 23.35 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ціхары могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі — як гэта было і на мінулых пікетах па збору подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.
Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў? Гэта ўмеюць рабіць незалежныя назіральнікі за мірнымі сходамі. У сёмым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” яны і падзеляцца некалькімі лайфхакамі.
У падкасце выкарыстана музыка гуртоў “tochka k” і “Планета всех”.
...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Вясна ПрыйдзеBy Viasna Podcasts