Філасофскія нататкі

Адрыян ван Каам. Не згубіць сябе


Listen Later

У новым выпуску “Філасофскіх нататак” ксёндз Раман Суша працягвае разважанні пра сувязь чалавека і сусвету, пра яго ўнутраны свет і шлях да сапраўднай ідэнтычнасці.
Правадніком у сённяшнім філасофскім падарожжы становіцца айцец Адрыян ван Каам – выбітны галандскі святар і псіхолаг. Ён нагадвае, што ў сучасным свеце мы шмат ведаем пра тэхналогіі і навуку, але часта губляем з поля зроку галоўнае – мастацтва жыць і пытанне пра ўласную асобу: “Хто я насамрэч і кім я павінен стаць?”
Ван Каам падкрэслівае, што шлях да сапраўднага сябе не адбываецца толькі ў вялікіх падзеях. Ён праходзіць праз нашы звычайныя дні, праз працу, стомленасць, адносіны і кароткія моманты вяртання да Бога і сябе. Для галандскага святара гэта шлях ад дысанансу да кансанансу, ад трывожнай мітусні да больш глыбокага супакою ў Богу.
...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Філасофскія нататкіBy Radio Vaticana - Vatican News