Axonic — ИСТОРИЯ

АКУДОВІЧ – Вітаўт і Лукашэнка, Бабарыка і Рэч Паспалітая, беларус Чабурашка і рускі мір безнадзейны


Listen Later

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. Госць – гісторык Цімох Акудовіч. Мы паразмаўлялі пра тое, чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы, чым Віктор Бабарыка падобны да Рамана Скірмунта (прэм’ер-міністр БНР) і якім чынам русіфікацыя схавана не ў Маскве, а ў галовах беларусаў.

Акрамя таго, чаму Адам Міцкевіч – наш, у чым палітычны здабытак Кастуся Каліноўскага, навошта пісаць ліст да @Max_Katz, чаму Чабурашка – беларускі, а рускі мір – безнадзейны.

А таксама некалькі трапных бліцаў:
- галоўныя гістарычныя падзеі Беларусі;
- міфы пра Беларусь;
- на каго з гістарычных персанажаў падобныя сучасныя палітычныя дзеячы.


🍊 Самы сок:
00:00 – лепшыя моманты
00:19 – чым беларусы адрозніваюцца ад ўкраінцаў
07:23 – Беларусь – краіна саюзаў, роля Ціханоўскай і Грыфіндор
13:02 – галоўнае ў Беларусі: ВКЛ, Скарына і падзел Рэчы Паспалітай
16:21 – Беларусь патрэбна Пуціну?
20:04 – 200 гадоў русіфікацыі: справа ў беларусах, а не ў Расіі
32:35 – чаму пытанне не толькі ў беларускай мове
34:13 – галоўныя міфы пра Беларусь: Рэч Паспалітая, куды рубіў вакно Пётр І і славянскае брацтва
40:49 – Нобель Бяляцкага і чаму Лукашэнка баіцца беларускай мовы
47:30  – Лукашэнка – савецкі чалавек і нацыянальная ідэя
51:33 – антыпольская лацінка, Мінск/Менск і чаму рускі мір безнадзейны
54:46  – Лукашэнка і Вітаўт, Бабарыка і Скірмунт, Калеснікава і Плятэр
1:02:41 – комплексы беларусаў, Міцкевіч і партызаны
1:07:58 – Каліноўскі, яго малавядомы ліст рускім і за што ён памёр
1:10:53 – чаму беларусы так проста аддаюць Міцкевіча, Ягайлу і Вітаўта
1:16:52 – ліст да Каца, дэцэнтралізацыя Расіі і беларусы як хобіты
1:22:12 – Вітаўт ці Ягайла? Радзівілы ці Сапегі? Дзед Мароз ці Святы Мікалай?
1:23:16 – Чабурашка з Беларусі, бацька-філосаф і 3 цікавосткі Мінска
1:29:21 – Рада культуры, БНР і як гэтым разам адскочыць ад Расіі
1:34:40 – калі прыйдзе Новая Беларусь
1:41:17 – жыццё – маліна?
...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Axonic — ИСТОРИЯBy Здравые смыслы, научное мировоззрение