VANDRA

Автостоп по Беларуси | Евгений Белодед


Listen Later

Гэты выпуск мы запісвалі шчэ ў сярэдзіне лютага. Вайна прыпыніла ўсе думкі і дзеянні па развіццю праекта. Прапускаючы два аўторка з новымі эпізодамі, падкаст вяртаецца. Пакуль ёсць магчымасць, будзем спрабаваць рабіць нешта карыснае ў турызме. 

У пятым эпізодзе прыйшоў Жэня Беладзед - @beladzed . Жэня ўвесну 2020 года прапанаваў дапамгачы са скрэтч-картаю. Так з’явіўся сайт scratching.by. Усе падзякі па дызайну і вёрстцы менавіта яму. 

Жэня ў школьныя гады з сябрам дазнаваліся, што такое аўтаспын. У гэтым эпізодзе ён распавядае, як яны каталіся па Беларусі аўтаспынам, колькі хвілін было патрэбна, каб злавіць машыну, каго сустракалі ў дарозе. Я, у сваю чаргу, дзялюся досведам сваіх вандровак аўтаспынам. А ў завяршэнні кранаемся тэмы турыстычнай граматнасці. 

Мы далей працуем над стылем і гэты эпізод робім шчэ больш жвавым з мінімальнымі праўкамі і максімальнай натуральнасцю.  Падкаст ёсць на ўсіх вядомых платформах, на пляцоўцы MAVE і на сайце VANDRA!  

Падпісвайцеся на VANDRA падкаст, дзяліцеся ў каментах сваім досведам аўтаспына, атрымлівайце асалоду ад новага эпізода і, канешне, падтрымлівайце нашых суседзяў-украінцаў: як мінімум распаўсюдам інфармацыі!

...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

VANDRABy Раман Клеўжыц

  • 5
  • 5
  • 5
  • 5
  • 5

5

3 ratings