Sign up to save your podcasts
Or

У снежаньскай перадачы адзначым наступныя тэмы: беларуская тэкстыльная традыцыя ў Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, юбілейныя канцэрты танцавальнага ансамбля “Лянок” і беларускага таварыства “Спатканне”, падрыхтоўка да юбілею аб’яднання мастакоў “Маю гонар”, дасягненні і страты адыходзячага года, а таксама ўспаміны і сум па беларускай перадачы “Світанак”. Апошні выпуск адыходзіць у гісторыю разам з ЛР-4, якое з новага года палітычным рашэннем перастае існаваць.
“Ваше время и ваше пространство” – гэтыя словы шмат год былі дэвізам рускамоўнага Латвійскага радыё-4/ Домская плошча. На яго хвалях беларусы Латвіі знаходзілі свой час і сваю прастору, у рамках грамадскай замовы, праз перадачу на роднай беларускай мове. Нагадаю, беларусы - карэнная нацыянальна-культурная меншасць Латвійскай Рэспублікі, яе аўтахтоннае (мясцовае) насельніцтва.
Напачатку снежня ў далёкай Індыі Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна ўключыў Неглюбскую тэкстыльную традыцыю Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Традыцыя стварэння ручнікоў, адзення і прадметаў інтэр'еру з выкарыстаннем унікальных тэхнік ткацтва і вышыўкі сфарміравалася ў XVII стагоддзі. Гэта ўжо сёмы беларускі элемент у спісе UNESCO.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="422880" layoutid="0" layout="" static=""}
11-га студзеня Аб’яднанне беларускіх мастакоў Балтыі “Маю гонар” адзначыць своё 35-годдзе юбілейнай выставай у музеі “Дом Менцендорфа” у Рызе. Мастакі актыўна працуюць і выстаўляюцца, як індывідуальна, так і ў агульных экспазіцыях. Пра творчыя падзеі каляндарнага года распавядае старшыня аб’яднання Васіль Малышчыц.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="422881" layoutid="0" layout="" static=""}
29 лістапада ў Даўгаўпілсе адбыўся святочны юбілейны канцэрт танцавальнага ансамбля “Лянок”. Аматарскі творчы калектыў святкаваў 25-годдзе. Падрабязнасці – у метадыста Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства Марыі Памецька.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="422882" layoutid="0" layout="" static=""}
Екабпілскае беларускае таварыства “Спатканне” адзначыла сваё 15-годдзе святочным канцэртам у коле сяброў. Расказвае старшыня Іна Янсанэ.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="422883" layoutid="0" layout="" static=""}
Напрыканцы адыходзячага года прынята падводзіць вынікі. Значныя дасягненні і сумныя страты года – у праграме “Світанак”.
Для беларусаў Латвіі радыёперадача “Світанак” несла важную місію. Сваімі думкамі і разважаннямі дзеляцца старшыня Латвійскага таварыства беларускай культуры “Вытокі” Таіса Бачкарова і настаўніца беларускай мовы і літаратуры, член праўлення Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” Ганна Іванэ.
By У снежаньскай перадачы адзначым наступныя тэмы: беларуская тэкстыльная традыцыя ў Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO, юбілейныя канцэрты танцавальнага ансамбля “Лянок” і беларускага таварыства “Спатканне”, падрыхтоўка да юбілею аб’яднання мастакоў “Маю гонар”, дасягненні і страты адыходзячага года, а таксама ўспаміны і сум па беларускай перадачы “Світанак”. Апошні выпуск адыходзіць у гісторыю разам з ЛР-4, якое з новага года палітычным рашэннем перастае існаваць.