Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
FAQs about Беларуская служба Польскага радыё:How many episodes does Беларуская служба Польскага радыё have?The podcast currently has 318 episodes available.
July 18, 2026Чаму шляхі Беларусі і Украіны з ліпеня 1990 года так моцна разышліся? 18-07-202636 гадоў таму абедзве краіны абвясцілі аб сваёй незалежнасці ад Савецкага Саюзу....more30minPlay
July 17, 2026Андрэй Каліх: Расіяне павінны адчуць адказнасць за вайну 17-07-2026Нельга шкадаваць, што яны пакутуюць ад налётаў дронаў, - кажа ў размове з Польскім радыё аналітык, які займаецца маніторынгам расійскай прапаганды....more30minPlay
July 16, 2026Здольная моладзь з небагатых сямей можа атрымаць у Варшаве стыпендыю імя Яна Паўла II 16-07-2026Заяўкі могуць падаваць як школьнікі, так і студэнты. Умова — вучоба ў Варшаве, дасягненні ў вучобе і іншых галінах, невялікія даходы сям’і. Падрабязнасці пачуеце ў перадачы. Таксама ў ёй выпуск навін, агляд польскіх СМІ і праграма «Варшаўскі мост»....more30minPlay
July 15, 2026Як сёння жывуць і працуюць «Вольныя Купалаўцы»? 15-07-2026Гэта незалежная беларуская тэатральная трупа, што паўстала пасля сыходу большасці калектыву Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 2020 годзе. Госць эфіру – рэжысёр Аляксандр Гарцуеў....more30minPlay
July 14, 2026Польскі публіцыст: Лукашэнка баіцца Украіны, але без Масквы не прымае ключавых рашэнняў 14-07-2026У перадачы: Пажыццёвае зняволенне для вайскоўцаў, якія адмовіліся выконваць загады; Колькі палякі плануюць выдаткаваць на летні адпачынак; Як змяніць сістэму аплаты працы ўрачоў – вынікі сацыялагічнага апытання ў Польшчы; Польскі публіцыст і эксперт па Усходняй Еўропе Міхал Патоцкі пра тое, чаму Польшча не павінна вяртацца да «звычайных» адносін з Мінскам; У Свінавуйсці пачалі будаўніцтва новага порта; Новае ў праграме «Чыстае паветра»; У польскую электраэнергетычную сістэму паступіла першая электраэнергія са сваіх марскіх ветрапаркаў....more30minPlay
July 13, 2026«Беларускае войска маральна расколатае». Польскі палкоўнік — пра настроі ў арміі Лукашэнкі 13-07-2026У перадачы: Чаму Польшчу выбірае адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў безалкагольных напояў і інвестуе больш за 70 мільёнаў еўра; Ці здольны Еўрапейскі Саюз стрымаць экспансію кітайскіх аўтамабіляў на еўрапейскім рынку?; Ці можа еўрапейская дзяржава дэпартаваць мігрантаў у Афганістан насуперак рашэнням Еўрапейскага суда па правах чалавека?; Ці беларуская армія можа наўпрост пагражаць Польшчы? – інтэрв'ю з палкоўнікам у адстаўцы Тадэвуш Кшонстэкам (Tadewsz Krząstek); Праява незадаволенасці расійскіх эліт дзеяннямі Уладзіміра Пуціна ці чарговая палітычная гульня Крамля? – заява расійскага алігарха Андрэя Мяльнічэнкі....more30minPlay
July 12, 2026Як беларусам працуецца ў Еўропе на фурах 12-07-2026Сёння ў праграме: Выпуск навін; «Мы маем справу з тэрарыстам». У Польшчы прэзентавалі кнігу «Архіпелаг Беларусь. Успаміны былых палітычных вязняў»; Як беларусам працуецца ў Еўропе на фурах; Словы настаўніка: калі яны натхняюць, а калі раняць дзіця на ўсё жыццё....more30minPlay
July 11, 2026Неспадзяванае вяртанне ў палітыку Надзеі Каткавец 11-07-2026Сёння ў праграме: Выпуск навін; «Палітычнае люстэрка» – агляд падзей мінаючага тыдня. У нашай студыі дыскутуюць палітычны аглядальнік Павел Усаў, публіцыстка Аксана Колб і журналіст Беларускай службы Эдуард Жолуд. А сярод тэм – неспадзяванае вяртанне ў палітыку Надзеі Каткавец....more30minPlay
July 10, 2026Уладзіміру Някляеву – 80 гадоў 10-07-2026Сёння ў праграме: Выпуск навін; Агляд польскіх СМІ, і сярод тэм: «Газпрам» не заплаціў Польшчы 40,1 млн еўра штрафу; Уладзіміру Някляеву – 80 гадоў; Гістарычная рубрыка «Машына часу»: 83 гады таму пачалася нямецкая аперацыя «Герман» супраць польскіх і савецкіх партызанаў у Налібоцкай пушчы....more30minPlay
July 09, 2026120 год таму ў Мінску нарадзіўся Ежы Гедройць 09-07-2026У перадачы: Як палякі ставяцца да падтрымкі Украіны? – вынікі апошняга апытання; Прэзідэнт Турцыі і гаспадар саміту НАТА падарыў рэвальверы з боепрыпасамі лідарам краін-саюзніц; Журналісты раскрываюць вялікі падман гасцінічнага бізнесу; Далёкасяжныя наступствы для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы саміту НАТА ў Анкары каментуе намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Станіслаў Взёнтэк; Славуты стваральнік парыжскай «Культуры» Ежы Гедройць паходзіў з Мінска. Пра спадчыну Гедройця расказваюць кіраўнік Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі і супрацоўнік універсітэта Аляксей Васільеў....more30minPlay
FAQs about Беларуская служба Польскага радыё:How many episodes does Беларуская служба Польскага радыё have?The podcast currently has 318 episodes available.