Biely Wiersz

Biely Wiersz

By pumpururumpumpumArtsBooks
Download on the App Store

Biely Wiersz episodes

  • Biely Wiersz - Krystsina Banduryna

    У апошнім выпуску першага сезона мы размаўляем з паэткай і рэдактаркай часопіса Таўбін Крысцінай Бандурынай. Крысціна раскажа, як яна змянілася як паэтка, ці плануе новую кнігу вершаў, што з’явілася новага ў беларускай паэзіі цягам апошніх гадоў і чые вершы любіць чытаць.

    38 min
  • Biely Wiersz - Alena Babich

    Чарговай госцяй подкаста стала паэтка, журналістка і даследвальніца Алена Бабіч. Мы пагаварылі з ёй пра цяжкасці самавызначэння, глыбінную радасць ў жыцці і вершах, тонкую паэзію Ўсходу і магчымасць першай паэтычнай кніжкі.

    48 min
  • Biely Wiersz - Valeryja Vaukahonava

    Сёння я буду размаўляць з паэткай, пісьменніцай і актывісткай Валерыяй Ваўкагонавай. Разам мы пашукаем адказы на пытанні, як гэта - быць беларускай паэткай ці паэтам сёння, пра магчымасць і немагчымасць вяртання ў Мінск, а таксама пра любімыя вершы паэткі.

    34 min
  • Biely Wiersz - Hanna Komar

    Гостя навага эпізоду - паэтка Ганна Комар. З ёй мы пагаварылі пра страхі, перапрацоўку траўмаў у паэзію, дакументальную паэзію і апошні зборнік вершаў «Трыпутнік». Таксама разам з Ганнай мы паразважалі пра тое, як захаваць сувязь з чытачамі і чытачкамі ў Беларусі і матывацыю пісаць вершы.

    52 min
  • Biely Wiersz - Hanna Yankuta

    Наша госця сёння - пісьменніца, перакладчыца і паэтка Ганна Янкута. З выпуску вы даведаецеся, як даўно Ганна піша і перакладае вершы, ці лічыць яна сябе паэткай, як і чаму з’явілася яе паэтычная кніга Геалогія/Канстытуцыя і яшчэ шмат чаго цікавага. 

    54 min
  • Biely Wiersz - tony lashden

    У новым, ужо ліпеньскім выпуску падкаста, тоні лашдэн раскажа, як і калі пішуцца вершы пра настальгію па Беларусі і сэкс, як ён выбірае мову сваіх тэкстаў, раскажа, чаму пісьмо - гэта цялеснае перажыванне, а таксама параіць цікавых кніжак. 

    1 hr 7 min
  • Biely Wiersz - Artsiom Melnikovich

    У чарговым эпізодзе нашага падкаста мы сустрэліся з паэтам і фатографам Арцёмам Мельніковічам, каб паразважаць пра сувязь паэзіі і фатаграфіі, ролю шматлікіх паэтычных мерапрыемстваў, а таксама пра аўдыторыю, кантэкст і ідэальны паэтычны зборнік.

    40 min
  • Biely Wiersz - Volha Kastsiuk

    Наша госця сёння - Вольга Касцюк. У гэтым эпізодзе мы размаўляем пра цяжкасці самавызначэння, паэтычнае шматмоўе, а таксама пра падабенствы і адрозненні беларускай і новазеландскай паэзіі. 

    38 min
  • Biely Wiersz - Maryia Litvin

    Сёння госця падкаста - паэтка і пісьменніца Марыя Літвін. Мы пагаворым з ёй пра працэс пісьма, традыцыю недагаворвання і маўчання, а таксама пра аўтафікшан і дэкаланізацыю. 

    45 min
  • Biely Wiersz - Hanna Shakel

    Першая госця падкаста - паэтка Ганна Шакель. З эпізоду вы даведаецеся, якія тры чарапахі яе трымаюць, калі апошні раз Ганна здзіўлялася паэтычнай моцы, а таксама, ці плануе паэтка пісаць новыя вершы. 

    43 min

About Biely Wiersz

From the publisher's feed

У першым сезоне падкаста мы будзем размаўляць з аўтаркамі і аўтарамі часопіса пра паэзію, рыфму і верлібры, немагчымасць і матывацыю пісання тэкстаў, а таксама пра іх любімыя вершы.