Адна з сацыяльных груп, якой цяжка знайсці сабе месца ў сучасным гарадскім асяроддзі, гэта дзеці і падлеткі. Праз аб’ектыўныя фізічныя абмежаванні і тыя ўзроставыя абмежаванні, якія накладае на іх грамадства, яны заўсёды залежаць ад рашэнняў дарослых. Таму і ва ўзаемадзеянні з горадам яны вельмі абмежаваныя. Менавіта таму на дарослых ляжыць адказнасць, каб гэта ўзаемадзеянне было для дзяцей бяспечным, цікавым і карысным. Разбіраемся разам са спадарыняй Лізаветай з Менскай Урбаністычнай Платформы.
- Чаму бацькам з вазочкамі бывае складана?
Як дзецям шкодзяць дамы без ліфтаў?Чаго бракуе дзіцячым пляцоўкам?Чаму бацькі баяцца пакінуць дзяцей адных у двары?Што не так з тыповымі школьнымі будынкамі?Дзе падлеткі бавяць час пасля школы, і да чаго тут архітэктары?