Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.Якім мае быць грамадскі транспарт?Адкуль узяліся п... more
FAQs about Утульны горад:How many episodes does Утульны горад have?The podcast currently has 52 episodes available.
February 15, 2024(Бяз)выбары: як беларускія гарады змяняюцца праз электаральныя кампанііПерад чарговай электаральнай кампаніяй, якія беларускія ўлады называюць выбарамі, гарады моцна змяняюцца. Па ўсім горадзе мы бачым плакаты і банэры, дзе на фоне чырвона-зялёнага сцяга вялізнымі лічбамі напісана дата бліжэйшых «выбараў». Кіраўніцтва дзяржаўных устаноў збірае супрацоўнікаў і супрацоўніц, каб нагадаць, як важна аддаць свой «грамадзянскі доўг» і прагаласаваць на выбарах. Пажадана – датэрмінова. Школы, каледжы, цэнтры культуры і некаторыя іншыя ўстановы ператвараюцца ў выбарчыя ўчасткі, а іх супрацоўнікі і супрацоўніцы – у сябраў выбарчай камісіі. Пра тое, што цікавае адбываецца ў беларускіх гарадах з нагоды бліжэйшага электаральнага мерапрыемства, пагаварылі з дзейнай дэпутаткай Мінгарсавета Вольгай Цесаковай.Як змяняюцца беларускія гарады перад чарговай электаральнай кампаніяй? Якая карысць можа быць ад людзей, якія стаяць на вуліцах з пікетамі? Чаму варта галасаваць на выбараз мясцовых Саветаў, калі не верыць у іх шчырасць? Ці магчыма гарадскім актывістам і актывісткам стаць дэпутатамі і дэпутаткамі? Што добрага для горада могуць зрабіць дэпутаты і дэпутаткі, калі ў іх вельмі сціплыя паўнамоцтвы? ...more37minPlay
February 11, 2024Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццёМожа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі амаль не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне, а тыя рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай. Як бы гэта самая аўдыторыя не была стомленая ад навінаў, людзей усё адно цікавіць, што адбываецца ў месцы, дзе яны жывуць. Прынамсі, у іх уласным горадзе. Таму рэгіянальныя медыі застаюцца моцным фактарам, які ўплывае на гарадское жыццё. Пра тое, як менавіта працуе ўплыў медыя на горад і гараджан з гараджанкамі, пагаварылі з галоўным рэдактарам Hrodna.life Аляксеем Шотам.Як узнікалі рэгіянальныя медыі? Ці можа артыкул нешта змяніць у горадзе?Што не так з “Гродзенскай праўдай”? Наколькі бяспечна выкрываць людзей, якія жывуць зусім побач? Як працуюць рэгіянальныя медыі ў выгнанні? Ці магчыма падтрымліваць сувязь з аўдыторыяй на адлегласці? Чаму вялікім выданням так важны рэгіянальныя? ...more37minPlay
February 04, 2024Археалагічныя раскопкі: навошта капаць у цэнтры сучаснага горада і як гэта трэба рабіць?Перыядычна ў Гродне ўспыхваюць «археалагічныя скандалы». Грамадскасць і частка спецыялістаў і спецыялістак па гісторыі абураюцца тым, як іншыя спецыялісты і спецыялісткі праводзяць (або не) раскопкі ў пэўных месцах. Апошні гучны скандал адбыўся ў 2022 годзе пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра на плошчы Савецкай. Але навошта ўвогуле праводзіць у горадзе нейкія раскопкі, перш чым нешта пабудаваць? Разбіраемся са спецыялісткай па археалогіі і суаўтаркай праекта «Крывіцкі край» Вікторыяй Тарасевіч.Чаму ў Гродне ўвесь час адбываюцца нейкія «археалагічныя скандалы»?Навошта ўвогуле «капаць» гарады?Што такога шкоднага робяць «чорныя капальнікі»? Чым адрозніваюцца раскопкі ад археалагічнага нагляду? Дзе абавязкова праводзіць раскопкі, а дзе – не? Як зрабіць так, каб праклён скарбу не спрацаваў? Чаму ў Беларусі амаль не праводзяць раскопкі месцаў масавага пахавання часоў Другой сусветнай вайны? Больш пра археалагічны скандал 2022 года ў Гродне: https://hrodna.life/articles/siamashka-budoulia-2/Як можна вырашыць праблему з раскопкамі ў цэнтры Гродна: https://hrodna.life/articles/ne-doraga-ale-velmi-prestyizhna-chamu-grodna-patrebna-ulasnaya-arhealagichnaya-ekspedyitsyiya/Археалагічны праект «Крывіцкі край»: https://www.instagram.com/kryvicki.krajАрхеалагічны падкаст «Байкі ля вогнішча»:https://kryvickikraj.mave.digital/...more37minPlay
January 28, 2024“Снег напаў, пастух прапаў”. Як гарады адаптуюцца да змены пор года?Апошнія гады зіма ў нашых гарадах больш нагадвае познюю восень ці раннюю вясну: тэмпература каля нуля, снег выпадае і тае ў тую ж ноч, слізкія сцежкі і шэрае неба. Праз глабальныя змены клімату тэмпература расце і ападкаў становіцца ўсё больш. Пры гэтым гарады, якія будаваліся пад іншыя ўмовы надвор’я, часта не даюць рады падладзіцца пад новыя патрэбы гараджан і гараджанак. Ці можна з дапамогай асаблівага праектавання зрабіць так, каб у гарадах усё ж было камфортна нават з улікам кліматычных зменаў? Разбіраемся разам з прадстаўніцай Менскай Урбаністычнай Платформы Ілонай Эльяшэвіч.Як гарады (не) змяняюцца ў розныя поры года?Дзе хавацца ад моцнага ветру?Чаму шырокія палі пасярэдзіне горада – дрэнная ідэя?У чым карысць фантанаў улетку?Што дапамагае не паслізнуцца ўзімку?Якім чынам архітэктура ратуе ад сезоннай хандры?...more30minPlay
January 21, 2024«Скажы наркотыкам «Не!»»: як кантраляваныя рэчывы ўплываюць на беларускія гарады?Затрыманні маладых людзей - закладчыкаў забароненых рэчываў, рэйды сілавікоў на падпольныя лабараторыі, выказванні службоўцаў з Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступаюць за ўсё большыя тэрміны па «наркатычных» артыкулах - такія інфармацыі з’яўляюцца ў медыях рэгулярна. Значыць, псіхаактыўныя рэчывы нейкім чынам існуюць і распаўсюджваюцца ў нашых гарадах. Як гэта адбываецца, чаму ў нас так шмат ілжывых стэрэатыпаў пра псіхаактыўныя рэчывы і як выглядаюць гарады з больш ліберальнай наркапалітыкай, чым у Беларусі, пагаварылі з наркаактывістам Міхасём.Чаму “псіхаактыўныя рэчывы”, а не наркотыкі? Як гэтыя рэчывы трапляюць у беларускія гарады? Хто распаўсюджвае “закладкі”? Чаму каменні ў парку могуць быць не такімі простымі, як падаецца? Ці праўда, што людзі, якія спажываюць псіхаактыўныя рэчывы, уяўляюць небяспеку для гараджан і гараджанак? Дзе хаваюцца знакамітыя прытоны?...more50minPlay
January 07, 2024Дамы без ліфтаў, дзіцячыя пляцоўкі і час пасля школы: як дзеці і падлеткі ўзаемадзейнічаюць з горадам?Адна з сацыяльных груп, якой цяжка знайсці сабе месца ў сучасным гарадскім асяроддзі, гэта дзеці і падлеткі. Праз аб’ектыўныя фізічныя абмежаванні і тыя ўзроставыя абмежаванні, якія накладае на іх грамадства, яны заўсёды залежаць ад рашэнняў дарослых. Таму і ва ўзаемадзеянні з горадам яны вельмі абмежаваныя. Менавіта таму на дарослых ляжыць адказнасць, каб гэта ўзаемадзеянне было для дзяцей бяспечным, цікавым і карысным. Разбіраемся разам са спадарыняй Лізаветай з Менскай Урбаністычнай Платформы. Чаму бацькам з вазочкамі бывае складана? Як дзецям шкодзяць дамы без ліфтаў? Чаго бракуе дзіцячым пляцоўкам? Чаму бацькі баяцца пакінуць дзяцей адных у двары? Што не так з тыповымі школьнымі будынкамі? Дзе падлеткі бавяць час пасля школы, і да чаго тут архітэктары?...more39minPlay
December 29, 2023"Шкада ялінку мне малую": як экалагічна ўпрыгожыць горад да Новага годуБеларускія гарады перад зімовымі святамі ўпрыгожваюць з неверагодным для гарадоў суседніх краін размахам. Хаця традыцыя ставіць ялінку на цэнтральнай плошчы (https://hrodna.life/2023/12/18/best-christmas-tree/), аздабляць дрэвы ў парках ліхтарыкамі і ўсталёўваць светавыя кампазіцыі з каляднымі персанажамі існуе і ў Беларусі, і ў суседзяў, менавіта беларускія гарады могуць пахваліцца найбольшай колькасцю разнастайных упрыгожанняў. У гэтым годзе па ўсім Гродне ўсталявалі 10 вялікіх ялінак, а святочная ілюмінацыя асвятляе ўвесь цэнтр і нават некаторыя мікрараёны. У чым праблема ўсёй гэтай прыгажосці? І чаму экаактывісты і экаактывісткі раяць быць больш сціплымі? Разбіраемся разам з прадстаўніцай арганізацыі “Зялёны тэлефон” Палінай Бурко. Чаму кіламетры ліхтарыкаў – гэта занадта шмат? Колькі ялінак мусіць быць у горадзе? Чаму птушкі і эколагі не любяць салюты? Адкуль раніцай 1 студзеня на плошчах брудныя пластыкавыя кубачкі? Што не так з ялінкамі ад прадпрыемстваў у парку Жылібера? (вось яны: https://t.me/urbanhrodna/1557)Зялёны тэлефон: https://greenphone.help/bel/...more29minPlay
December 23, 2023Горад з псіхічнымі захворваннямі: «гарадскія вар’яты», стыгматызацыя і сацыяльная рэкламаСёння нашмат больш ахвотна і адкрыта чым раней вядуцца размовы пра псіхічныя захворванні. Шмат хто з вядомых людзей не саромеецца падзяліцца сваёй гісторыяй змагання з ментальнымі разладамі ў сацыяльных сетках, а рэгулярныя наведванні псіхатэрапеўтаў і псіхатэрапеўтак становяцца нормай для ўсё больш шырокіх колаў. Хаця ў сучасных беларускіх гарадах шмат людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі, не менш і тых, хто называе спецыялізаваныя клінікі «дуркамі» ці «псіхушкамі», жартуе з людзей, якія жывуць на вуліцы Шчорса (у Гродне на гэтай вуліцы знаходзіцца псіхіятрычна-наркалагічны шпіталь), і з пагардай глядзіць на так званых «гарадскіх вар’ятаў». Так ці інакш, людзей, якія маюць псіхічныя захворванні, уплываюць на гарады, а гарады ўплываюць на іх. Як адбываецца гэты ўзаемны ўплыў, пагаварылі з беларускай псіхіаактывісткай, якая вядомая пад псеўданімам Пані Мыш.На што хварэюць “гарадскія вар’яты”? Чаму пра псіхіятрычныя клінікі заўсёды шмат гарадскіх легенд? Як дапамагчы чалавеку, які праяўляе прыкметы псіхічнага нездароўя? Дзе шукаць дапамогу ў сучасных беларускіх гарадах? Колькі ў Беларусі засталося псіхіактывістаў і псіхаактывістак? Чаму не варта называць цэнтры псіхіятрыі “псіхушкамі”? Беларуская псіхаасветніцкая платформа “Галасы”: https://t.me/galasy_belНавукова-папулярнае медыя пра ментальнае здароўе “Крыша”: https://taplink.cc/krysha.media Канал з водгукамі на псіхіятраў і псіхатэрапеўтаў: https://t.me/psyby ...more33minPlay
December 10, 2023Культуру ў масы: як культурніцкія прасторы ўплываюць на гарадыСучасны горад – гэта не толькі будынкі, дарогі і людзі паміж імі. Горад – гэта вялізная пляцоўка для культурнай разнастайнасці і творчых эксперыментаў. Праявы гэтых эксперыментаў мы бачым, напрыклад, у песнях вулічных музыкаў на Савецкай вуліцы і ў графіці на старых забудовах па вуліцы Лізы Чайкінай. Аднак ёсць у гарадах месцы, дзе можна эксперыментаваць у інстытуцыялізаванай форме - культурніцкія прасторы. Як такія прасторы функцыянуюць, чым яны адрозніваюцца ад класічных устаноў культуры і чаму важна, каб яны былі ў нашых гарадах, паразмаўлялі з менеджаркай Лізаветай Шалай.Ці можна лічыць ДК культурніцкімі прасторамі? Чым адрозніваюцца культурніцкія прасторы і ўстановы культуры? Навошта ў 21 стагоддзі бібліятэкі? Чым адрозніваецца музей ад галерэі? Навошта ў СССР стваралі ўстановы культуры? Чаму вакол бараў і галерэй узнікаюць супольнасці?Як культурніцкія прасторы змяняюць гарады?Чытайце таксама:Мастакам у Гродне няма дзе паказваць працы — замест галерэй яны выстаўляюцца ў барах і кафэ: https://hrodna.life/articles/iskusstvo-2023/Канцэрты ў Гродне сыходзяць у падполле, на выступах — табу на «палітыку». Што будзе з культурай далей: https://hrodna.life/articles/koncerty-2023/...more33minPlay
December 02, 2023А грошы дзе?! Як фармуецца бюджэт горадаНасамрэч, варта казаць не «бюджэт горада», а «мясцовы бюджэт» - па аналогіі з «дэпутатамі мясцовых саветаў». Бо, прынцып працы з бюджэтам у Беларусі аднолькавы і для гарадоў, і для раёнаў. Стварэнне бюджэту – працэс складаны, бо трэба ўлічыць прыбыткі і расходы насельніцтва, ацаніць, на што трэба выдаткаваць грошы проста зараз, а што яшчэ можа пачакаць, ды не забыцца пра непрадбачаныя траты. Як мясцовы бюджэт фармуецца ў Беларусі, пагаварылі з Вольгай Цесаковай з ініцыятывы «Это наш город».З чаго складаецца гарадскі бюджэт?Як звязаныя супрацоўнікі ДАІ і рэспубліканскі бюджэт?Якая частка грошай ідзе ў рэспубліканскі бюджэт, а якая – у мясцовы?Хто тыя людзі, якія займаюцца размяркоўваннем сродкаў?Што такое легендарны «распіл»?Чаму для фармавання мясцовых бюджэтаў карысна хадзіць на выбары?Ініцыятыва «Гэта наш горад»: https://etonashgorod.org/Бот зваротнай сувязі ініцыятывы «Гэта наш горад»: https://t.me/BelarusChangeBotІнструкцыя, як напісаць зварот да дэпутата: https://etonashgorod.org/kak-napisat-obrashenieВебінар "Мясцовыя фінансы 2023: бюджэты для грамадзян ці чыноўнікаў?": https://www.youtube.com/watch?v=tOP5-aEJUIMВебінар з Вольгай Цесаковай. Як у бягучых умовах вырашаць гарадскія праблемы?: https://www.youtube.com/watch?v=VaPnpTvX7L8...more44minPlay
FAQs about Утульны горад:How many episodes does Утульны горад have?The podcast currently has 52 episodes available.