Утульны горад
Download on the App Store

All Утульны горад episodes

  • (Бяз)выбары: як беларускія гарады змяняюцца праз электаральныя кампаніі
    Перад чарговай электаральнай кампаніяй, якія беларускія ўлады называюць выбарамі, гарады моцна змяняюцца. Па ўсім горадзе мы бачым плакаты і банэры, дзе на фоне чырвона-зялёнага сцяга вялізнымі лічбамі напісана дата бліжэйшых «выбараў». Кіраўніцтва дзяржаўных устаноў збірае супрацоўнікаў і супрацоўніц, каб нагадаць, як важна аддаць свой «грамадзянскі доўг» і прагаласаваць на выбарах. Пажадана – датэрмінова. Школы, каледжы, цэнтры культуры і некаторыя іншыя ўстановы ператвараюцца ў выбарчыя ўчасткі, а іх супрацоўнікі і супрацоўніцы – у сябраў выбарчай камісіі. Пра тое, што цікавае адбываецца ў беларускіх гарадах з нагоды бліжэйшага электаральнага мерапрыемства, пагаварылі з дзейнай дэпутаткай Мінгарсавета Вольгай Цесаковай.

    • Як змяняюцца беларускія гарады перад чарговай электаральнай кампаніяй?
  • Якая карысць можа быць ад людзей, якія стаяць на вуліцах з пікетамі?
  • Чаму варта галасаваць на выбараз мясцовых Саветаў, калі не верыць у іх шчырасць?
  • Ці магчыма гарадскім актывістам і актывісткам стаць дэпутатамі і дэпутаткамі?
  • Што добрага для горада могуць зрабіць дэпутаты і дэпутаткі, калі ў іх вельмі сціплыя паўнамоцтвы?

  • 37 min
  • Чацвёртая ўлада: як лакальныя медыі ўплываюць на гарадское жыццё
    Можа падавацца, што незалежных СМІ ў Беларусі амаль не засталося. Гэта не зусім так. Шэраг недзяржаўных выданняў усё яшчэ працуе ў краіне, а тыя рэдакцыі, што былі вымушаныя з’ехаць, прыкладаюць усе магчымыя намаганні, каб заставацца ў кантакце са сваёй аўдыторыяй і актуальнай павесткай. Як бы гэта самая аўдыторыя не была стомленая ад навінаў, людзей усё адно цікавіць, што адбываецца ў месцы, дзе яны жывуць. Прынамсі, у іх уласным горадзе. Таму рэгіянальныя медыі застаюцца моцным фактарам, які ўплывае на гарадское жыццё. Пра тое, як менавіта працуе ўплыў медыя на горад і гараджан з гараджанкамі, пагаварылі з галоўным рэдактарам Hrodna.life Аляксеем Шотам.

    • Як узнікалі рэгіянальныя медыі?
  • Ці можа артыкул нешта змяніць у горадзе?
  • Што не так з “Гродзенскай праўдай”?
  • Наколькі бяспечна выкрываць людзей, якія жывуць зусім побач?
  • Як працуюць рэгіянальныя медыі ў выгнанні?
  • Ці магчыма падтрымліваць сувязь з аўдыторыяй на адлегласці?
  • Чаму вялікім выданням так важны рэгіянальныя?

  • 37 min
  • Археалагічныя раскопкі: навошта капаць у цэнтры сучаснага горада і як гэта трэба рабіць?
    Перыядычна ў Гродне ўспыхваюць «археалагічныя скандалы». Грамадскасць і частка спецыялістаў і спецыялістак па гісторыі абураюцца тым, як іншыя спецыялісты і спецыялісткі праводзяць (або не) раскопкі ў пэўных месцах. Апошні гучны скандал адбыўся ў 2022 годзе пры будаўніцтве гандлёвага цэнтра на плошчы Савецкай. Але навошта ўвогуле праводзіць у горадзе нейкія раскопкі, перш чым нешта пабудаваць? Разбіраемся са спецыялісткай па археалогіі і суаўтаркай праекта «Крывіцкі край» Вікторыяй Тарасевіч.

    • Чаму ў Гродне ўвесь час адбываюцца нейкія «археалагічныя скандалы»?
  • Навошта ўвогуле «капаць» гарады?
  • Што такога шкоднага робяць «чорныя капальнікі»?
  • Чым адрозніваюцца раскопкі ад археалагічнага нагляду?
  • Дзе абавязкова праводзіць раскопкі, а дзе – не?
  • Як зрабіць так, каб праклён скарбу не спрацаваў?
  • Чаму ў Беларусі амаль не праводзяць раскопкі месцаў масавага пахавання часоў Другой сусветнай вайны?
  • Больш пра археалагічны скандал 2022 года ў Гродне: https://hrodna.life/articles/siamashka-budoulia-2/

    Як можна вырашыць праблему з раскопкамі ў цэнтры Гродна: https://hrodna.life/articles/ne-doraga-ale-velmi-prestyizhna-chamu-grodna-patrebna-ulasnaya-arhealagichnaya-ekspedyitsyiya/

    Археалагічны праект «Крывіцкі край»: https://www.instagram.com/kryvicki.kraj

    Археалагічны падкаст «Байкі ля вогнішча»:

    https://kryvickikraj.mave.digital/


    37 min
  • “Снег напаў, пастух прапаў”. Як гарады адаптуюцца да змены пор года?
    Апошнія гады зіма ў нашых гарадах больш нагадвае познюю восень ці раннюю вясну: тэмпература каля нуля, снег выпадае і тае ў тую ж ноч, слізкія сцежкі і шэрае неба. Праз глабальныя змены клімату тэмпература расце і ападкаў становіцца ўсё больш. Пры гэтым гарады, якія будаваліся пад іншыя ўмовы надвор’я, часта не даюць рады падладзіцца пад новыя патрэбы гараджан і гараджанак. Ці можна з дапамогай асаблівага праектавання зрабіць так, каб у гарадах усё ж было камфортна нават з улікам кліматычных зменаў? Разбіраемся разам з прадстаўніцай Менскай Урбаністычнай Платформы Ілонай Эльяшэвіч.

    • Як гарады (не) змяняюцца ў розныя поры года?
  • Дзе хавацца ад моцнага ветру?
  • Чаму шырокія палі пасярэдзіне горада – дрэнная ідэя?
  • У чым карысць фантанаў улетку?
  • Што дапамагае не паслізнуцца ўзімку?
  • Якім чынам архітэктура ратуе ад сезоннай хандры?

  • 30 min
  • «Скажы наркотыкам «Не!»»: як кантраляваныя рэчывы ўплываюць на беларускія гарады?
    Затрыманні маладых людзей - закладчыкаў забароненых рэчываў, рэйды сілавікоў на падпольныя лабараторыі, выказванні службоўцаў з Міністэрства ўнутраных спраў, якія выступаюць за ўсё большыя тэрміны па «наркатычных» артыкулах - такія інфармацыі з’яўляюцца ў медыях рэгулярна. Значыць, псіхаактыўныя рэчывы нейкім чынам існуюць і распаўсюджваюцца ў нашых гарадах. Як гэта адбываецца, чаму ў нас так шмат ілжывых стэрэатыпаў пра псіхаактыўныя рэчывы і як выглядаюць гарады з больш ліберальнай наркапалітыкай, чым у Беларусі, пагаварылі з наркаактывістам Міхасём.

    • Чаму “псіхаактыўныя рэчывы”, а не наркотыкі?
  • Як гэтыя рэчывы трапляюць у беларускія гарады?
  • Хто распаўсюджвае “закладкі”?
  • Чаму каменні ў парку могуць быць не такімі простымі, як падаецца?
  • Ці праўда, што людзі, якія спажываюць псіхаактыўныя рэчывы, уяўляюць небяспеку для гараджан і гараджанак?
  • Дзе хаваюцца знакамітыя прытоны?
  • 50 min
  • Дамы без ліфтаў, дзіцячыя пляцоўкі і час пасля школы: як дзеці і падлеткі ўзаемадзейнічаюць з горадам?
    Адна з сацыяльных груп, якой цяжка знайсці сабе месца ў сучасным гарадскім асяроддзі, гэта дзеці і падлеткі. Праз аб’ектыўныя фізічныя абмежаванні і тыя ўзроставыя абмежаванні, якія накладае на іх грамадства, яны заўсёды залежаць ад рашэнняў дарослых. Таму і ва ўзаемадзеянні з горадам яны вельмі абмежаваныя. Менавіта таму на дарослых ляжыць адказнасць, каб гэта ўзаемадзеянне было для дзяцей бяспечным, цікавым і карысным. Разбіраемся разам са спадарыняй Лізаветай з Менскай Урбаністычнай Платформы.

    • Чаму бацькам з вазочкамі бывае складана?
  • Як дзецям шкодзяць дамы без ліфтаў?
  • Чаго бракуе дзіцячым пляцоўкам?
  • Чаму бацькі баяцца пакінуць дзяцей адных у двары?
  • Што не так з тыповымі школьнымі будынкамі?
  • Дзе падлеткі бавяць час пасля школы, і да чаго тут архітэктары?
  • 39 min
  • "Шкада ялінку мне малую": як экалагічна ўпрыгожыць горад да Новага году

    Беларускія гарады перад зімовымі святамі ўпрыгожваюць з неверагодным для гарадоў суседніх краін размахам. Хаця традыцыя ставіць ялінку на цэнтральнай плошчы (https://hrodna.life/2023/12/18/best-christmas-tree/), аздабляць дрэвы ў парках ліхтарыкамі і ўсталёўваць светавыя кампазіцыі з каляднымі персанажамі існуе і ў Беларусі, і ў суседзяў, менавіта беларускія гарады могуць пахваліцца найбольшай колькасцю разнастайных упрыгожанняў. У гэтым годзе па ўсім Гродне ўсталявалі 10 вялікіх ялінак, а святочная ілюмінацыя асвятляе ўвесь цэнтр і нават некаторыя мікрараёны. У чым праблема ўсёй гэтай прыгажосці? І чаму экаактывісты і экаактывісткі раяць быць больш сціплымі? Разбіраемся разам з прадстаўніцай арганізацыі “Зялёны тэлефон” Палінай Бурко.

    • Чаму кіламетры ліхтарыкаў – гэта занадта шмат?
  • Колькі ялінак мусіць быць у горадзе?
  • Чаму птушкі і эколагі не любяць салюты?
  • Адкуль раніцай 1 студзеня на плошчах брудныя пластыкавыя кубачкі?
  • Што не так з ялінкамі ад прадпрыемстваў у парку Жылібера? (вось яны: https://t.me/urbanhrodna/1557)
  • Зялёны тэлефон: https://greenphone.help/bel/


    29 min
  • Горад з псіхічнымі захворваннямі: «гарадскія вар’яты», стыгматызацыя і сацыяльная рэклама
    Сёння нашмат больш ахвотна і адкрыта чым раней вядуцца размовы пра псіхічныя захворванні. Шмат хто з вядомых людзей не саромеецца падзяліцца сваёй гісторыяй змагання з ментальнымі разладамі ў сацыяльных сетках, а рэгулярныя наведванні псіхатэрапеўтаў і псіхатэрапеўтак становяцца нормай для ўсё больш шырокіх колаў. Хаця ў сучасных беларускіх гарадах шмат людзей з псіхіятрычнымі дыягназамі, не менш і тых, хто называе спецыялізаваныя клінікі «дуркамі» ці «псіхушкамі», жартуе з людзей, якія жывуць на вуліцы Шчорса (у Гродне на гэтай вуліцы знаходзіцца псіхіятрычна-наркалагічны шпіталь), і з пагардай глядзіць на так званых «гарадскіх вар’ятаў». Так ці інакш, людзей, якія маюць псіхічныя захворванні, уплываюць на гарады, а гарады ўплываюць на іх. Як адбываецца гэты ўзаемны ўплыў, пагаварылі з беларускай псіхіаактывісткай, якая вядомая пад псеўданімам Пані Мыш.

    • На што хварэюць “гарадскія вар’яты”?
  • Чаму пра псіхіятрычныя клінікі заўсёды шмат гарадскіх легенд?
  • Як дапамагчы чалавеку, які праяўляе прыкметы псіхічнага нездароўя?
  • Дзе шукаць дапамогу ў сучасных беларускіх гарадах?
  • Колькі ў Беларусі засталося псіхіактывістаў і псіхаактывістак?
  • Чаму не варта называць цэнтры псіхіятрыі “псіхушкамі”?
  • Беларуская псіхаасветніцкая платформа “Галасы”: https://t.me/galasy_bel

    Навукова-папулярнае медыя пра ментальнае здароўе “Крыша”: https://taplink.cc/krysha.media

    Канал з водгукамі на псіхіятраў і псіхатэрапеўтаў: https://t.me/psyby


    33 min
  • Культуру ў масы: як культурніцкія прасторы ўплываюць на гарады
    Сучасны горад – гэта не толькі будынкі, дарогі і людзі паміж імі. Горад – гэта вялізная пляцоўка для культурнай разнастайнасці і творчых эксперыментаў. Праявы гэтых эксперыментаў мы бачым, напрыклад, у песнях вулічных музыкаў на Савецкай вуліцы і ў графіці на старых забудовах па вуліцы Лізы Чайкінай. Аднак ёсць у гарадах месцы, дзе можна эксперыментаваць у інстытуцыялізаванай форме - культурніцкія прасторы. Як такія прасторы функцыянуюць, чым яны адрозніваюцца ад класічных устаноў культуры і чаму важна, каб яны былі ў нашых гарадах, паразмаўлялі з менеджаркай Лізаветай Шалай.

    • Ці можна лічыць ДК культурніцкімі прасторамі?
  • Чым адрозніваюцца культурніцкія прасторы і ўстановы культуры?
  • Навошта ў 21 стагоддзі бібліятэкі?
  • Чым адрозніваецца музей ад галерэі?
  • Навошта ў СССР стваралі ўстановы культуры?
  • Чаму вакол бараў і галерэй узнікаюць супольнасці?
  • Як культурніцкія прасторы змяняюць гарады?
  • Чытайце таксама:

    Мастакам у Гродне няма дзе паказваць працы — замест галерэй яны выстаўляюцца ў барах і кафэ: https://hrodna.life/articles/iskusstvo-2023/

    Канцэрты ў Гродне сыходзяць у падполле, на выступах — табу на «палітыку». Што будзе з культурай далей: https://hrodna.life/articles/koncerty-2023/

    33 min
  • А грошы дзе?! Як фармуецца бюджэт горада
    Насамрэч, варта казаць не «бюджэт горада», а «мясцовы бюджэт» - па аналогіі з «дэпутатамі мясцовых саветаў». Бо, прынцып працы з бюджэтам у Беларусі аднолькавы і для гарадоў, і для раёнаў. Стварэнне бюджэту – працэс складаны, бо трэба ўлічыць прыбыткі і расходы насельніцтва, ацаніць, на што трэба выдаткаваць грошы проста зараз, а што яшчэ можа пачакаць, ды не забыцца пра непрадбачаныя траты. Як мясцовы бюджэт фармуецца ў Беларусі, пагаварылі з Вольгай Цесаковай з ініцыятывы «Это наш город».

    • З чаго складаецца гарадскі бюджэт?
  • Як звязаныя супрацоўнікі ДАІ і рэспубліканскі бюджэт?
  • Якая частка грошай ідзе ў рэспубліканскі бюджэт, а якая – у мясцовы?
  • Хто тыя людзі, якія займаюцца размяркоўваннем сродкаў?
  • Што такое легендарны «распіл»?
  • Чаму для фармавання мясцовых бюджэтаў карысна хадзіць на выбары?
  • Ініцыятыва «Гэта наш горад»: https://etonashgorod.org/

    Бот зваротнай сувязі ініцыятывы «Гэта наш горад»: https://t.me/BelarusChangeBot

    Інструкцыя, як напісаць зварот да дэпутата: https://etonashgorod.org/kak-napisat-obrashenie

    Вебінар "Мясцовыя фінансы 2023: бюджэты для грамадзян ці чыноўнікаў?": https://www.youtube.com/watch?v=tOP5-aEJUIM

    Вебінар з Вольгай Цесаковай. Як у бягучых умовах вырашаць гарадскія праблемы?: https://www.youtube.com/watch?v=VaPnpTvX7L8


    44 min