Утульны горад
Download on the App Store

All Утульны горад episodes

  • Мой родны кут: краязнаўства і яго роля ў горадзе
    Краязнаўства ў Гродне мае спецыфічную афарбоўку. У гэтым горадзе краязнаўства – гэта не толькі збор гістарычных цікавостак, але і грамадзянскі актывізм. Менавіта краязнаўцы ў Гродне выхадзілі з пікетамі, рабілі апытанні грамадскага меркавання і вялі перамовы з уладамі. Звычайна гэтая актыўнасць была звязаная з захаваннем ці разбурэннем гісторыка-культурнай спадчыны. Чаму гродзенскія краязнаўцы ператвараюцца ў актывістаў? Якая іхная звычайная роля ў гарадах? Пагаварылі з адным з найбольш вядомых гродзенскіх краязнаўцаў Мечыславам Супронам.

    • Хто займаецца краязнаўствам?
  • Калі краязнаўцы пераўтвараюцца ў палітычных актывістаў?
  • Чаму гродзенскія краязнаўцы падобныя да рок-зорак?
  • Навошта чыноўнікам пытацца парады краязнаўцаў?
  • Хто нясе адказнасць за гісторыка-культурную спадчыну ў горадзе?
  • Ці можна займацца вывучэннем горада, калі не жывеш у гэтым горадзе?
  • Паслухайце таксама выпуск падкаста “Говорит Гродно” з “віртуальным краязнаўцам” Яўгенам Аснарэўскім: https://hrodna.life/podcast/ або https://govorit-grodno.mave.digital/ep-7 

    29 min
  • Рынак вырашае: парадоксы рынку нерухомасці ў Беларусі
    Нерухомасць – недасяжная мара, выгаднае ўкладанне ці прыбытковы бізнес? Для розных людзей – па-рознаму. Для эканамістаў нерухомасць можа быць увогуле аб’ектам даследаванняў, бо па гэтым рынку звычайна бачна, што адбываецца ў грамадстве. Але беларускі рынак жытла мае свае парадоксы. Напрыклад, ёсць попыт на кватэры і катэджы, якія каштуюць сотні тысяч долараў, пры сярэднім заробку крыху больш за $500. Або пасля 2020 і 2022 гадоў беларусы ўсё яшчэ купляюць кватэры ў Беларусі, а не прыглядаюцца да нерухомасці ў бліжэйшым замежжы. Пра гэтыя і не толькі парадоксы пагаварылі з Лізаветай з Менскай урбаністычнай платформы.

    • Што такое рынак нерухомасці?
  • Колькі каштуюць кватэры ў беларускіх гарадах?
  • Як мяняюцца цэны на жытло ў Беларусі?
  • Чаму кватэра на ўскрайку Мінска даражэй за кватэру ў цэнтры Гродна?
  • Дзе шукаць кватэру ў арэнду?
  • Чаму ў беларускіх кватэрах такія дзіўныя рамонты?
  • Якія кватэры лепшыя: беларускія ці замежныя?
  • Адкуль у беларусаў сотні тысяч доляраў на катэджы?
  • Сайт Менскай Урбаністычнай платфомы: https://www.mienskurban.space/

    Telegram-канал Менскай Урбаністычнай платфомы: https://t.me/minskurban

    Instagram Менскай Урбаністычнай платфомы: http://instagram.com/miensk_urban_platform


    48 min
  • Ці ёсць месца беларускай мове ў беларускіх гарадах?
    Час ад часу даводзіцца чуць ад беларусак і беларусаў, што беларуская мова – мёртвая. У сучаснага гараджаніна можа скласціся такое ўражанне: вакол гучыць толькі расійская мова, шыльды і ўказальнікі напісаны толькі па-расійску, супрацоўнікі дзяржаўных устаноў разам з бізнесоўцам размаўляюць толькі па-расійску. Ці не толькі? Пра тое, якія беларускамоўныя лакуны можна знайсці нават зараз у беларускіх гарадах і як увогуле суіснуюць розныя мовы ў гарадской прасторы, размаўляем з антраполагам Андрэем Ваз’янавым.

    • Чаму мы не заўважаем беларускую мову вакол сябе?
  • Для чаго патрэбныя беларускамоўныя ўказальнікі?
  • Дзе шукаць лакуны беларускамоўнасці ў горадзе?
  • У якіх гарадах размаўляць на адной мове, а пішуць – на іншай?
  • Чым дапаможа нам прыклад украінізацыі ўкраінскіх гарадоў?
  • Што мусіць адбыцца, каб беларус_кі пачалі размаўляць па-беларуску?
  • 46 min
  • Свеціць, але не грэе. Адкуль бярэцца электрычнасць у горадзе і што не так з атамнымі электрастанцыямі
    У красавіку 2023 у Гродне раптам знікла электрычнасць. Знікла - і дала нам зразумець, як моцна мы ад яе залежым. Аказваецца, калі не працуюць тэрміналы, згасаюць светлафоры і заміраюць пасярод дарогі тралейбусы, гарадское жыццё блізкае да калапсу.

    • Адкуль у горадзе ў прынцыпе бярэцца электрычнасць?
    • Як яна можа знікнуць?
    • Чаму экаактывісты супраць таго, каб электрычнасць здабывалі на атамных станцыях?

    Разбіраемся разам з экаактывісткай Ірынай Сухій, якая ачаляе антыядзерны накірунак у арганізацыі “Экадом”.

    35 min
  • Гарадскі актывізм: клумбы, Новы Свет і дзяржаўная служба

    Гарадскі актывізм – тэма, у якой мы разбіраемся сумесна з Кацярынай – вядоўцай падкаста «Вясна прыйдзе» праваабарончай арганізацыі “Вясна” – і нашай ананімнай эксперткай. На жаль, у сучасных умовах мы можам размаўляць са спецыяліст_камі па гарадскім актывізме толькі на ўмовах ананімнасці.

    Што такое гарадскі актывізм, хто ім займаецца і ці можа быць чыноўнік актывістам, слухайце ў гэтым выпуску падкаста “Утульны горад”.

    • Актывісты – гэта тыя, якія выходзяць з плакатамі?
  • Чаму рабіць клумбы ля пад’ездаў – гэта таксама актывізм?
  • Як раварысты пераўтвараюцца ў актывістаў?
  • Днём – выкладчыкі, ноччу – актывісты. Чаму менавіта гісторыкі заўсёды такія актыўныя?
  • Для чаго дамаўляцца з дзяржавай, калі займаешся актывізмам?
  • Што штурхае актывістаў станавіцца чыноўнікамі?
  • 48 min
  • Што такое фемінісцкая ўрбаністыка і чаго бракуе жанчынам?
    Калі адбываюцца нейкія фемінісцкія акцыі, у каментарах у медыях часта ўзнікаюць тыя ж самыя фундаментальныя пытанні:

    • навошта патрэбны фемінізм;
    • ці не ўсіх правоў жанчыны ўжо дасягнулі;
    • чаго яшчэ бракуе гэтым феміністкам.

    Насамрэч, жанчынам бракуе шмат чаго, але паколькі мы ў падкасце разбіраем урбаністычныя пытанні, то мусім разабрацца, чаго бракуе жанчынам менавіта ў гарадской прасторы.

    Пагаварылі аб гэтым з гарадской сацыялагіняй і феміністкай Анастасіяй Галаўнёвай.


    1 hr 1 min
  • Дваравыя чацікі, супольнасці і камунікацыя: як не пасварыцца і выжыць?
    Дваравыя супольнасці і дваравы чацікі – два словазлучэнні якія, у шэрагу іншых, часта ўзгадаваліся ў 2020 годзе. Супольнасці сталі месцам грамадскіх аб’яднанняў, а чат – інструментам камунікацыі і кіравання ўсёй маштабнай грамадскай дзейнасцю. Феномен дваравых супольнасцей у тым, што стварыліся яны не на патрэбу рэвалюцыі, і ў чатах першапачаткова абмяркоўвалі не фальсіфікацыю выбараў і падрыхтоўку да пратэстаў. Ад пачатку жыхары навакольных дамоў проста хацелі зрабіць свой двор больш камфортным і прывабным для сябе, але ў выніку рух перарос у сапраўдную палітычную сілу. Чаму дваравыя супольнасці – гэта амаль што дэмакратычныя інстытуты, як адбываецца іх эвалюцыя, і як выжыць у пекле дваровага чата, расказвае спецыялістка па камунікацыі Лізавета Шалай.

    • КАТОСы, кааператывы і таварыствы ўласнікаў – што гэта такое, і чым адрозніваюцца?
  • Як аб’ядноўвацца ў краіне, дзе любое аб’яднанне прызнаецца экстрэмісцкім фармаваннем?
  • Навошта нам суседскія чацікі, і чаму яны пераўтвараюцца ў філіялы пекла на зямлі?
  • Як медыятар_кі могуць вырашыць ваш даўні дваравы канфлікт?
  • Дэбаты, выбары і змена ўлады: чаму дваравыя супольнасці – гэта мадэль дэмакратычнага грамадства?
  • Што рабіць, калі ваш старшыня кааператыву робіць шкодныя, на вашу думку, рэчы?
  • Што яшчэ паглядзець:

    Цыкл анлайн-лекцый для развіцця дваровых прастор і дваровых супольнасцяў ад Менскай Урбаністычнай платформы (https://www.mienskurban.space/nashidvory)

    Арганізацыя CreateCulture.group (https://createculture.group/)

    Фэйсбук Лізаветы Шалай (https://www.facebook.com/liz.shalay/)


    51 min
  • Адкуль бяруцца заторы ў горадзе і што з імі рабіць

    Заторы на гродзенскіх дарогах – звыклая зʼява. Мы назіраем іх зранку, калі ўсе спяшаюцца на працу, мы стаім у іх увечары, калі ўсе вяртаюцца дамоў. У заторах вінавацяць надворʼе, аварыі, супрацоўнікаў ДАІ і ландшафт. Чаму насамрэч гродзенцы рэгулярна доўгія хвіліны нудзяцца ў заторах? Пры чым тут Нёман і Ленінскі раён? Разбіраемся разам са спецыялісткай па паліталогіі і кіраванні Алінай Харысавай.

    • Адкуль бяруцца заторы ў горадзе?
  • У чым унікальнасць гродзенскага трафіку?
  • Навошта вам уласны аўтамабіль?
  • У тралейбусы ў раніцу не праціснуцца: ці гэта натуральная з’ява?
  • Ці стане затораў менш, калі пашырыць дарогі?
  • Што не так з гродзенскім грамадскім транспартам?
  • Як платныя паркоўкі вырашаюць праблему затораў?
  • Ці рэальна закрыць цэнтр для аўтамабіляў?
  • Інастаграм Аліны Харысавай: https://www.instagram.com/alinaharisov/

    Праект «Яна/Ёй»: https://www.instagram.com/yana.joj/

    Выпуск падкаста пра камфортны грамадскі транспарт: https://cozycity.mave.digital/ep-3



    35 min
  • Сабака бывае кусачым: гаворым пра жывёлаў у горадзе
    З жывёламі ў горадзе мы сутыкаемся ў дзвюх сітуацыях: калі гэта хатнія жывёлы на шпацыры або калі гэта галодныя бадзяжныя жывёлы. Да першых у нас часцей за ўсё няма ніякіх прэтэнзій, а вось пра бадзяжных прынята лічыць, што яны разносяць хваробы, нападаюць на людзей і проста псуюць вуліцы сваім няшчасным выглядам. Аб тым, як хатнія жывёлы пераўтвараюцца ў бадзяжных, што трэба ўсім чацвераногім у нашых гарадах і хто насамрэч пераносіць хваробы, пагаварылі з Марыяй – эксперткай Менскай урбаністычнай платформы.


    • Адкуль у горадзе бяруцца бадзяжныя сабакі і каты?
  • Дзе па законе можна выгульваць сабак?
  • Хто мусіць плаціць падатак за жывёлу?
  • Дзе котка можа атрымаць пашпарт?
  • Чаму ў коткі больш шанцаў выжыць у горадзе, чым у сабакі?
  • Навошта сабака вашых суседзяў увесь час вые?
  • Што рабіць з бадзяжнымі жывёламі?
  • Ці праўда, што сабакі – галоўныя пераносчыкі шаленства?

  • 51 min
  • Хачу быць урбаніст_кай: ці патрэбна адукацыя, каб паляпшаць горад?
    Некаторыя задумваюцца: ці можам мы таксама заняцца ўрбаністыкай, як героі «Утульнага горада»? Кароткі адказ: так! Шмат хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ў гэтым кірунку: паступае на архітэктурную або ўрбаністычную спецыяльнасць. Аднак нават прыклад нашых запрошаных экспертаў паказвае, што ў гэтым няма неабходнасці. Некаторыя людзі становяцца гарадскімі актывістамі без дыплома.

    Абмяркоўваем, як займацца ўрбаністыкай разам з архітэктаркай-урбаністкай Віялетай Масаловай.

    • Куды пайсці вучыцца ўрбаністыцы?
    • У чым адрозніваецца ўрбаністыка ад урбанізма?
    • Чым адрозніваецца архітэктурная адукацыя «у нас» і «у іх»?
    • Каб назвацца ўрбаніст_кай, трэба мець дыплом?
    • Што пачытаць пра ўрбаністыку?
    • Чаму варта адпісацца ад Варламава?

    Карысныя спасылкі пра ўрбаністыку:

    • Узгаданы выпуск з урбаністкай Ілонай Эльяшэвіч (https://hrodna.life/2022/10/24/cozy-city-podcast-ep12/)
    • Менская ўрбаністычная платформа (https://www.mienskurban.space/)
    • Выдавецтва з кніжкамі пра ўрбаністыку (https://store.strelka.com/books)
    • Юцюб-канал урбаніста Андрэй Ялбаева (https://www.youtube.com/@yelbayev/videos)

    47 min