Утульны горад
Download on the App Store

All Утульны горад episodes

  • Чыста там, дзе не смецяць: куды з горада знікаюць адходы?
    «Яны чыстыя» – кажуць пра беларускія гарады замежнікі. Насамрэч, у Гродне, напрыклад, даволі цяжка пабачыць шмат смецця недзе па-за сметніцамі. Аднак, чыя гэта заслуга? І якім коштам мы дасягаем той стэрыльнай чысціні ў нашых гарадах? Разбіраемся з урбаністам і экаактывістам Аляксеем Аўчыннікавым.

    • Чаму ў некаторых гарадах складана падтрымліваць чысціню, а ў некаторых – лягчэй?
  • Куды дзяецца смецце з гарадскіх сметніц?
  • У чым праблема палігонаў для смецця?
  • Навошта сартаваць смецце, калі ўсё збірае адна машына?
  • Што больш экалагічна: шкло ці пластык?
  • Куды падзець пратэрмінаваныя лекі і дзіравыя шкарпэткі?
  • Таксама тэме экалогіі прысвечаны 15 выпуск 1 сезона нашага падкаста: Цяплей, яшчэ цяплей: як горад і клімат уплываюць адзін на аднаго? (https://cozycity.mave.digital/ep-15)

    43 min
  • Дрэнная і добрая архітэктура. Як вызначыць, што ёсць што?
    У папярэдніх выпусках мы разам з мастацтвазнаўцам Сцяпанам Стурэйкам шмат размаўлялі пра тое, як мусіць выглядаць добрая рэстаўрацыя. У выніку сышліся на тым, што ўсё залежыць ад грамадскага кансэнсусу, і тое, што гродзенцы бясконца спрачаюцца наконт аднаўлення чарговага будынка – гэта добра і правільна.

    Яшчэ адна тэма, пра якую ўвесь час спрачаюцца гродзенцы – гэта прыгажосць тых ці іншых будынкаў. Ці існуюць нейкія аб’ектыўныя паказчыкі добрай архітэктуры, ці гэта выключна пытанне густу, разбіраемся разам з гродзенскай архітэктаркай Вiялетай Масаловай.

    • Чаму моладзь захапляецца савецкай архітэктурай, а старэйшыя людзі яе не любяць?
  • Сталінскі ампір VS Віленскае барока – хто пераможа?
  • Калі архітэктура зараджаецца без архітэктара?
  • Панэлькі – гэта прыгожа?
  • Ці бывае постмадэрнісцкая архітэктура прыгожай?
  • Дзе ў гродзенскіх мікрараёнах прыхаваліся сапраўдныя архітэктурныя шэдэўры?
  • Як звязаны гурт “Molchat doma” і беларуская архітэктурная спадчына?
  • У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з наступных відэа:

    https://www.youtube.com/watch?v=gwqjYS5Lv9E ("Мы не устали". 200-тысячный марш в Минске. Канал Настоящее Время. Сюжеты)

    https://www.youtube.com/watch?v=HR5zpFs7YpY (Молчат Дома (Molchat Doma) - Судно (Sudno). Канал TV-8-301)

    https://www.youtube.com/watch?v=1vrEljMfXYo (John Denver - Take Me Home, Country Roads (Official Audio). Канал John Denver)

    https://www.youtube.com/watch?v=DqCf4DKhnC8 (Sacerdotes Dei, benedicite • Presbyteral Ordination • RCAB 2017. Канал RJCCeciliaMusic)

    https://www.youtube.com/watch?v=wzIpVaFtH9U (Фанфары. Канал Galina Malkova)

    37 min
  • «Месца бабы на кухні!» Як звязаныя горад і гендар?
    Гендар – новае модна слова для азначэння панятка «пол» ці канструкт, які абумоўлівае нашыя ўзаемаадносіны з горадам? Гендарная даследчыца Таня Сяцко выступае за другі варыянт. Мы паразмаўлялі з Таняй пра ўзаемасувязь гарадскіх праблем і гендарных ідэнтычнасцяў; пра тое, як мы дзелім прасторы на мужчынскія і жаночыя; і пра тое, як гарадскі менеджмент можа перамагчы праблему гвалту над жанчынамі.


    Што такое гендар?


    • Як гендар і горад уплываюць адно на адно?
  • Чаму да жанчын часцей заляцаюцца на вуліцах?
  • Навошта ля кожнага пад’езда ліхтар, калі і праз адзін бачна?
  • Ці ёсць зараз традыцыйна жаночыя і традыцыйна мужчынскія месцы ў горадзе?
  • Мужчыны і жанчыны маюць аднолькавыя магчымасці ў горадзе?

  • Таксама раім падпісацца на блізкі да нашай сённяшняй тэмы Telegram-канал "Тётя Ира разрешила": https://t.me/tetiaIra

    40 min
  • Габрэйская спадчына і беларускія гарады. Самая недаацэненая частка нашай культуры
    Мы прывыклі думаць, што габрэі ў Беларусі – проста яшчэ адна са шматлікіх нацыянальных суполак, якія не моцна выдзяляюцца на агульным фоне нашай краіны. Насамрэч, такі этна-культурны ландшафт, дзе найвялікшую ролю ў краіне адыгрываюць менавіта беларусы, усталяваўся толькі ў апошнія 30-40 год. Сто год таму да 50% насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак складалі менавіта габрэі. Не складана здагадацца, што менавіта габрэйская культура наклала вялізарны адбітак на сучасную беларускую гарадскую культуру. Але які менавіта адбітак? Разбіраемся разам з культурным антраполагам Сцяпанам Стурэйкам.

    • Што такое габрэйская спадчына?
  • Чыя гэта спадчына насамрэч?
  • Дзе шукаць фінансаванне на аднаўленне сінагог?
  • Як на сучасную беларускую культуру паўплывала культура габрэйская?
  • Чаму гродзенская сінагога такая папулярная сярод наведнікаў?
  • Ці абавязкова вучыць ідыш, каб адбудаваць сінагогу?
  • Навошта нам ізраільскія турысты?
  • 39 min
  • «Белыя Росы» і глабальны падзел працы. Як урбанізацыя ўплывае на грамадства?
    Урбанізацыя – гэта працэс перамяшчэння насельніцтва з вёсак у гарады. Прынамсі, так напісана ў школьных падручніках. Аднак некаторыя даследчыкі маюць іншае меркаванне. Напрыклад госць у падкасце “Утульны горад” – Сяргея Любімаў – урбаніст і сацыёлаг. Аб тым, ці памірае беларускае вёска, чаму ўрбанізацыя – гэта не толькі пра гарады, і пры чым тут глабальны падзел працы пагаварылі з Сяргеем Любімавым.

    • Ці ўмірае беларуская вёска?
  • Чаму “Белыя Русы” ёсць па ўсім рэгіёне?
  • Што страцілі беларусы ў працэсе ўрбанізацыі?
  • Як ленінска-сталінскія падыходы да кіравання ўплываюць на нашыя гарады дагэтуль?
  • Якім чынам Еўрапейскі Саюз уплываў на беларускія гарады?
  • Як будуць выглядаць беларускія вёскі праз некалькі дзясяткаў год?
  • Хто насамрэч больш прагрэсіўны: горад ці вёска?
  • 46 min
  • Чуеш ці не? Што такое гарадскі саўндскейп
    У горадзе нас кожную секунду атачае мноства гукаў. Нейкія з іх нам прыемныя, нейкія раздражняюць, на нейкія мы проста не звяртаем увагі. Гукавое асяроддзе нашых гарадоў ва ўрбаністыцы называюць саўндскейпам. Праз даследаванні саўндскейпа мы можам шмат сказаць пра тых людзей, якія жывуць у горадзе, пра іх адносіны адзін з адным, і пра тое, якія практыкі прыняты ў грамадстве. Аб гукавым асяроддзі Гродна і іншых беларускіх гарадоў мы пагаварылі з антраполагам, урбаністам і музыкантам Андрэем Вазьянавым.


    • Што навакольныя гукі кажуць пра нашы гарады?
  • Што не так з джынглам «Радыё Гродна»?
  • Навошта на вакзалах музыка?
  • Хто перашкаджае гараджанам спакойна спаць?
  • Як вырашаць канфлікты паміж гучнымі барамі і гараджанамі?
  • Якім чынам гукавое асяроддзе абумоўлівае нашыя паводзіны?
  • Што рабіць, калі вы жывяце побач з месцам канцэртаў Аляксандра Саладухі?
  • Дзе хавацца ад гукаў, якія вам не падабаюцца?
  • Як заканадаўства рэгулюе гарадское гукавое асяроддзе?

  • У выпуску выкарыстоўваюцца фрагменты з відэа:

    Вильнюсский уличный музыкант - Vilnius street musician. Карыстальнік Mikita Ganjanovich

    Вокзал. Мінскі чыгуначны вакзал. Карыстальнік Вольга М.

    Французский аккордеон 🎼 Романтическая французская инструментальная музыка в кафе Парижа с видео в 4к. Карыстальнік Relaxing Music

    Бяседа - Чарка на пасашок (Беларусь-1. 01.01.2019 00:53). Карыстальнік Виктор Гордич

    Novy Byt - Uciekačy. Карыстальнік Novy Byt

    "Прощание славянки". Карыстальнік Yura Matskin

    Александр Солодуха - Здравствуй, чужая милая. Карыстальнік Александр Солодуха


    У выпуску выкарыстоўваецца фрагмент песні “Районы Кварталы” гурта “Звери”.

    50 min
  • Дзед Мароз на квадрацыкле і чарка на пасашок: што не так з гарадскімі святамі ў Беларусі?
    Напярэдадні Новага года супрацоўнікі культурных устаноў Гродна, як і іншых беларускіх гарадоў, рыхтуюць праграму, каб забаўляць нас у святочную ноч. Хаця сцэнары такіх мерапрыемстваў з года ў год мусяць быць рознымі, асноўныя складнікі застаюцца нязменнымі: канцэрт на плошчы, парад Дзедаў Марозаў і расейская эстрадная музыка. Ці ёсць іншыя спосабы арганізаваць гарадское свята? Разбіраемся на падставе гістарычных традыцый беларусаў і досведу сучасных менеджараў мерапрыемстваў.

    • Як святкавалі каляды нашыя продкі?
  • Якія святы адбываліся ў беларускіх гарадах стагоддзі таму?
  • Ці ставілі раней ялінку на плошчы?
  • Што такое калядны псеўдафальклор?
  • Хто адказвае за навагодні канцэрт на галоўнай плошчы?
  • Чаму там гучыць расейская эстрадная музыка?
  • Чаго бракуе сучасным гарадскім святам?
  • Як арганізаваць файную гарадскую імпрэзу?
  • Дамы культуры ці Арт-рэзідэнцыі?
  • Дзед Мароз ці Святы Мікалай?
  • У выпуску былі выкарыстаныя фрагменты з відэа:

    Інструкцыя па калядаванні ад Сержука Доўгушава / Анлайн-Каляды з "Этна Традыцыяй"

    Каляда прыйшла! Успамінаем калядныя традыцыі беларусаў / Мова нанова

    Грунвальд 2010г. Кірмаш

    Гимн Советского Союза,Gimn Sovetskogo Soyuza

    Военный парад в Минске 1 мая 1946 года

    Бяседа - Чарка на пасашок (Беларусь-1. 01.01.2019 00:53)

    ŚWIĘTA NASZE W PRL - cz. II "Hej kolęda, hej" - film dokumentalny o Bożym Narodzeniu (1945 -1981)

    Новогодний концерт-поздравление от Гродненского района

    Новый год в Гродно

    Как Гродно готовится встречать Новый год?

    "Стары Ольса" - Песнь Монаршэ Вечнэму (2006)

    51 min
  • Цяплей, яшчэ цяплей: як горад і клімат уплываюць адзін на аднаго?
    Пра парніковы эфект, глабальнае пацяпленне і вугляродныя выкіды ў апошнія гады кажуць шмат. Усе ведаюць пра шведскую экаактывістку Грэту Тунберг, якая заклікае сусветных лідараў тэрмінова прыняць меры, каб зменшыць наступствы змены клімату. Аднак не ўсе разумеюць, як нашае штодзённае жыццё ўплывае на навакольнае асяроддзе і наадварот - як глабальнае пацяпленне адбіваюцца на нашай штодзённасці. Аб тым, як беларускія гарады ўплываюць на клімат, і як клімат уплывае на беларускія гарады, пагаварылі з эксперткай у вобласці кліматычнай палітыкі, адаптацыі да зменаў клімату і развіцця гарадоў Марыяй Фалалеевай.

    • Як беларускія гарады ўплываюць на клімат?
  • Навошта сартаваць смецце і як гэта дапаможа барацьбе з глабальным пацяпленнем?
  • Ці не змова навукоўцаў гэта самае глабальнае пацяпленне?
  • Чаму сярэдняя гадавая тэмпература – не самы надзейны паказнік кліматычных зменаў?
  • Хто выкідае больш парніковых газаў: гродзенскі транспарт ці “Гродна Азот”?
  • Чаму кліматычныя змены – гэта палітычная тэма?
  • Камунальныя службы не спраўляцца з навадненнямі і снегападамі: хто вінны і што рабіць?
  • Чаму размывала гродзенскі мост?
  • Ці мае Грэта Тунберг рацыю?
  • 49 min
  • Горад і супольнасці: як гараджане дамаўляюцца паміж сабой
    Беларускае грамадства ў апошнія гады не хоча чакаць, каб нехта прыйшоў і вырашыў усе праблемы, а бярэ ініцыятыву ва ўласныя рукі. Калі мы дазнаемся, што ў горадзе нешта змянілася праз бурлівую дзейнасць грамадзян, то кажам: «гэта зрабіла супольнасць». Але што такое супольнасць? Каго можна лічыць яе часткай, а каго – не? Што рабіць, калі людзі ўнутры супольнасці жадаюць для свайго горада рознага? Разбіраемся разам з менаджаркай культуры Наталляй Зданевіч.

    • Як паўстаюць канфлікты ў горадзе?
  • Чаму супольнасці востра рэагуюць на тое, што датычыцца гістарычных помнікаў?
  • Што павінна вырашаць гарадская адміністрацыя, а што – самі гараджане?
  • Чаго насамрэч хоча супольнасць?
  • Ці эфектыўныя сацыяльныя апытанні?
  • Навошта арганізоўваць грамадскае абмеркаванне?
  • Як прыцягнуць да грамадскага абмеркавання як мага больш людзей?
  • Што рабіць, калі паміж рознымі прадстаўнікамі супольнасці пачынаецца бойка?


  • 53 min
  • Горад мёртвых: як трэба даглядаць за гарадскімі могілкамі

    Смерць – гэта тая тэма якую нам не хочацца абмяркоўваць лішні раз. Аднак ад часу да часу даводзіцца, бо гэта частка жыцця. Так і ў кантэксце ўрбаністыкі мы не можам ігнараваць тэму могілак, якія фізічна займаюць шмат гарадской прасторы і ад часу да часу становяцца аб’ектам гарадскіх спрэчак. Пра могілкі, іх разрастанне, магчымую гістарычную каштоўнасць і традыцыі пахавання пагаварылі з гісторыкам, даследчыкам тэмы смерці ў беларускай традыцыйнай культуры Сяргеем Грунтовым.


    • Калі могілкі сучаснага выгляду ўвогуле з’явіліся?
  • Як выглядалі могілкі ў 19 стагоддзі?
  • У чым унікальнасць гродзенскіх помнікаў?
  • Ці ёсць сэнс рабаваць склепы?
  • Што рабіць, калі могілкі займаюць усё больш гарадской прасторы?
  • Ці могуць могілкі мець культурную каштоўнасць?
  • Чаму гродзенскім могілкам пагражае небяспека?
  • Ці нармальна хаваць памерлых у тую ж магілу, дзе ўжо нехта пахаваны?
  • Чаму з могілкамі звязана столькі павер’яў і забабонаў?
  • Ці можна вырубаць дрэвы на могілках?

  • Карысныя спасылкі для дадатковага чытання:

    • Як знікаюць старыя могілкі ў Гродне. Топ-7 ракурсаў «да» і «пасля» - https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/mogilki/
    • Могілкі ці крэматорый? Як Гродна будзе хаваць сваіх памерлых - https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/mogilki-ci-krematoryiy/
    • «Вярнуць мястэчку карані». Як валанцёры аднаўляюць старыя іудзейскія і лютэранскія могілкі - https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/izabelin/
    • Добры прыклад для Гродна: як украінцы і палякі разам ратуюць Лычакаўскія могілкі Львова - https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/dobryi-pryiklad-dlya-grodna-yak-ukraintsyi-palyaki-razam-ratuyuts-lyichakauskiya-mogilki-lvova/
    • На могілках «Аўльс» трава зноў вырасла вышэй за магілы. Хто павінен сачыць за тэрыторыяй? - https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/08/05/trava-auls/
    • У 90-х — крошка, зараз — граніт. Ці існуе «могілкавая мода» і колькі яна каштуе - https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/moda-na-pomniki/

    36 min