Утульны горад
Download on the App Store

All Утульны горад episodes

  • Куды падацца: што такое добрыя грамадскія прасторы
    Разам з архітэктаркай і ўрбаністкай Ілонай Эльяшэвіч разбярэмся, як ацаніць якасць грамадскіх прастор, і якія ёсць танныя і простыя спосабы іх палепшыць.


    • Чым грамадскія прасторы адрозніваюцца ад гарадскіх?
  • Як выглядаюць якасныя грамадскія прасторы?
  • Якія ёсць чэк-лісты для ацэнкі прастор?
  • Колькі балаў атрымае Савецкая плошча ў Гродне?
  • Як палепшыць грамадскія прасторы, калі няма грошай?
  • Чаму не эфектыўна наўпрост пытаць гараджан, чаго ім не хапае ў грамадскіх прасторах?

  • Раім таксама чытаць пастаянную рубрыку "Гарадская прастора" на Hrodna.life: https://hrodna.life/metki/garadskaya-prastora/


    Спасылка для тых, хто ў Беларусі і не мае VPN: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/metki/garadskaya-prastora/

    39 min
  • Цячэ ручай, бяжыць ручай: як вызначыць якасць вады ў горадзе?
    У гэтым выпуску з дапамогай прадстаўніцы арганізацыі «Зялёны тэлефон» Паліны Бурко паспрабавалі адказаць на пытанні:

    • Адкуль у кране бярэцца вада?
  • Ці высахне Нёман?
  • У якіх азёрах можна купацца, а на якія варта проста глядзець?
  • Як на стан вады ў рэках уплываюць… могілкі?
  • Чаму «цвітуць» вадаёмы?
  • Што будзе, калі адмовіцца ад фільтрацыі вады?
  • Чаму прадпрыемствы зліваюць прамысловую ваду ў рэкі?
  • Чым водарасці шкодныя для рыбак?
  • Купляць ваду ў краме ці набыць фільтр?
  • Якую небяспеку для вадаёмаў нясуць качкі і лебедзі?

  • Вельмі раім паглядзець наш лонгрыд пра якасць вады ў Гродне: https://hrodna.life/articles/vada-z-pad-krana/

    Калі не адкрываецца або не маеце VPN, пераходзьце па гэтай спасылцы: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/vada-z-pad-krana/

    39 min
  • Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом: як мусяць называцца вуліцы ў беларускіх гарадах?
    Разам з палітолагам Андрэем Казакевічам абмяркоўваем, як варта называць вуліцы ў нашых гарадах, і каму мы павінны ставіць помнікі.


    • Чаму ў кожным горадзе ёсць вуліца Савецкая, а вуліца Коласа – не ў кожным?
  • У чым праблема помнікаў Пушкіну?
  • Што рабіць са статуямі Леніна?
  • Брыкель, Рагачэўскі і Арджанікідзэ – хто ўсе гэтыя людзі?
  • Якую гістарычную назву вяртаць, калі гэтых назваў шмат?
  • Маркс, Дарвін і Гогаль – ці можна ўвогуле называць вуліцы ў гонар замежнікаў?

  • Пачытайце таксама, з якіх вуліц варта пачаць перайменаванне ў Гродне: https://hrodna.life/articles/pazbavitstsa-demanau-revalyutsyii-z-yakih-vulits-treba-pachats-peraymenavanne-u-grodne/


    У падкасце выкарыстаны фрагменты песень «Районы Кварталы» гурта «Звери», «Частушки» гурта «Сектор газа», «Love hurts» гурта «Narareth», «Весна» гурта «Воплі Відоплясова».


    35 min
  • Горад з абмежаванымі магчымасцямі: як зрабіць гарады дасяжнымі для розных груп насельніцтва?
    Разам з менеджаркай некамерцыйнай установы «ІншыЯ» Марынай Штраховай разбіраемся, што такое безбар’ернае асяроддзе і якім групам насельніцтва яно патрэбна.


    • Што такое інклюзія?
  • Якія бар’еры замінаюць перасоўвацца па горадзе?
  • Чаму бардзюры павінны трапіць ва ўрбаністычнае пекла?
  • Як падняцца ўгару, калі цяжка ісці па лесвіцы?
  • Якім чынам гендарныя стэрэатыпы абмяжоўваюць рух?
  • У якіх месцах павінны знаходзіцца шыльды са шрыфтам Брайля?
  • На якой мове маюць быць указальнікі?
  • Як замежнікі арыентуюцца ў грамадскім транспарце?

  • Прачытайце таксама, як у Гродне некалі абмяркоўвалі тэму інклюзіі: https://hrodna.life/articles/inklyuziia-v-grodno/

    Даведайцеся, як вазочнік з Ліды Аляксандр Аўдзевіч працягнуў кругасветку: 

    https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/audzevich-ukraina/

    Мінздароўя зацвердзіў новыя патрабаванні па безбар'ернасці: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/07/28/normy-dlia-bassejnau/

    Репортаж из Старого замка, который совсем недоступен для колясочников:

    " rel="noopener noreferrer">https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/nepristupnyj-staryj-zamok/

    Посмотрите, как волонтеры в инвалидных колясках протестировали городской общепит на доступность: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/dostupnost-kafe/

    47 min
  • Катэджы, панэлькі і спальныя раёны – разбіраемся з гарадской забудовай
    Разам з эксперткай з Мінскай урбаністычнай платформы разбіраемся, што такое гарадская забудова, адкуль узяліся нашыя спальныя раёны, і як палепшыць жыццё ў такіх раёнах.


    • Што не так са спальнымі раёнамі?
  • Чаму «хрушчоўкі» выглядаюць так дэпрэсіўна?
  • Чым адрозніваецца раённая забудова ад квартальнай?
  • Чаму прадпрымальнікі не імкнуцца рабіць кавярні ў спальных раёнах?
  • Каму патрэбныя гарадскія агароды?
  • Як раёны «гета» пераўтвараюцца ў хіпстарскія месцы?

  • Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы адрозніць паміж сабой спальныя раёны Гродна.


    Чытайце таксама на Hrodna.life:

    • Што зрабіць, каб «спальнікі» не спалі (расказала ўрбаністка Надзея Царанок)
    • Чаму спальныя раёны Гродна ўсе такія аднолькавыя?
    • Паглядзіце, як рос і змяняўся Гродна апошнія 20 гадоў


    39 min
  • Make Hrodna green again: як і навошта рабіць горад больш зялёным?
    Разам з аператаркай праекту “Зялёны тэлефон” Палінай Бурко разбіраемся, як і навошта варта азеляняць нашыя гарады.


    • Навошта ў горадзе ўвогуле дрэвы?
  • Чаму азеляненне – гэта не толькі дрэвы, але і іншыя расліны?
  • Куды звярнуцца, каб пасадзіць дрэва ў сваім двары?
  • Ці варта ўвогуле касціь траву, і прычым тут кляшчы?
  • Чаму бабулі, якія вырошчваюць агуркі каля шматкватэрных дамоў, – класныя?
  • Ці можна лічыць парк Жылібера ўвогуле паркам?

  • Што яшчэ пачытаць па тэме: Пекла па-гродзенску. Як дрэвы маглі б уратаваць нас ад спёкі, але іх не хапае

    Даведацца, якія планы па азеляненні ў Гродне: «Не засаживать город лесом, а благоустроить то, что есть». Как будут озеленять Гродно до 2030 года


    36 min
  • Кава на вынас: якіх рэстаранаў не хапае гродзенцам?

    Трэнды ў развіцці грамадскага харчавання мяняюцца з надзвычайнай хуткасцю. Калісьці ў горадзе мы маглі паесці або ў даражэзных рэстаранах, або ў працоўных сталовых. Праз некаторы час з’явіліся намёты з піражкамі і кафетэрыі з растваральнай кавай. Зараз горад ахапілі ўтульныя кавярні, піцэрыі, гастра-бары і рэстараны хуткага харчавання. Як мяняюцца рэстарацыі і як гэтыя змены ўплываюць на грамадскае жыццё, разбіраемся разам са стваральнікамі інстаграм-праекта «grodno.est».


    • Чаму кавярні – болей не проста месцы для паесці?
  • Навошта патрэбныя гастрафэсты?
  • Якімі хітрыкамі рэстарацыі прыцягваюць спажыўцоў?
  • Чаму гродзенскія кавярні такія маленькія?
  • Каму патрэбныя кава без кафеіну і малако без лактозы?
  • Чаму для сустрэч з сябрамі, каханымі і калегамі мы абіраем розныя рэстараны?

  • А Андрэй жа яшчэ і вядучы нашага сяброўскага падкаста "Гаворыць Гродна"! Паслухайце яго абавязкова.


    Дарэчы, прам зараз у Гродне рыхтуюцца да адкрыцця чатыры новыя рэстараны!

    41 min
  • Гуляемся са шрыфтамі: што такое гарадскі дызайн-код?
    Разбіраемся разам з дызайнерам і ўрбаністам Віталём Богдзелем, навошта гораду ўласны дызайнер, чаму нам не падабаюцца рознакаляровыя шыльды, і чаму сметніцы са шляпамі не такія ўжо і благія.

    • Што такое брэнд горада?
  • Чым брэнд адрозніваецца ад дызайну?
  • Як распрацаваць гарадскі дызайн код?
  • Чаму варта мець аднолькавыя лавачкі ва ўсім горадзе?
  • Як звязаны горад Гродна і напой Ягермайстар?
  • Ці можна прымусіць Макдоналдс змяніць лагатып на карысць горада?
  • Калі вам спадабаўся падкаст, вы можаце падараваць аўтарам кубачак кавы :)

    У выпуску выкарыстоўваецца песня «Районы-кварталы» гурта «Звери», песня «Coca-Cola. Адчуй гэта лета па-свойму!» гурта NAVIBAND і песня « Wonderful Dream (Holidays Are Coming)» у выкананні Melanie Thornton.

    36 min
  • Бачылі ноч, гулялі ўсю ноч: што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца?
    Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраемся, хто не спіць у начным горадзе і якая інфраструктура патрэбная гараджанам у цёмны час сутак.

    • Хто працуе ноччу?
  • Як павінны асвятляцца дарогі?
  • Ці праўда ноччу здараецца болей злачынстваў?
  • Як звязаны цягнікі і гарадскія аўтобусы?
  • Якая карысць ад офісаў, калі супрацоўнікі спяць?
  • Ці сапраўды ноч цёмная і поўная жахаў у беларускіх гарадах?
  • Калі вы ўжо цікавіцеся тэмай начнога горада, то вось вам карысны матэрыял - поўны спіс начных крамаў Гродна.

    У выпуску выкарыстаны фрагмент песні «Районы, кварталы» гурта «Звери».

    48 min
  • Трымайцеся за поручні: што такое зручны гарадскі транспарт?
    Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраем складаныя транспартныя пытанні.


    • Чаму ў Гродне заўсёды перагружаныя тралейбусы?
  • Як зрабіць гарадскі транспарт акупляльным?
  • У чым небяспека электробусаў?
  • Ці эфектыўная рэклама ў аўтобусах?
  • Чаму маршрутчыкі слухаюць музыку так гучна?
  • Ці сапраўды трамвай – найлепшы сродак транспарту?

  • У выпуску выкарыстаны фрагмент песні «Районы, кварталы» гурта «Звери».

    48 min