Утульны горад

Дваравыя чацікі, супольнасці і камунікацыя: як не пасварыцца і выжыць?


Listen Later

Дваравыя супольнасці і дваравы чацікі – два словазлучэнні якія, у шэрагу іншых, часта ўзгадаваліся ў 2020 годзе. Супольнасці сталі месцам грамадскіх аб’яднанняў, а чат – інструментам камунікацыі і кіравання ўсёй маштабнай грамадскай дзейнасцю. Феномен дваравых супольнасцей у тым, што стварыліся яны не на патрэбу рэвалюцыі, і ў чатах першапачаткова абмяркоўвалі не фальсіфікацыю выбараў і падрыхтоўку да пратэстаў. Ад пачатку жыхары навакольных дамоў проста хацелі зрабіць свой двор больш камфортным і прывабным для сябе, але ў выніку рух перарос у сапраўдную палітычную сілу. Чаму дваравыя супольнасці – гэта амаль што дэмакратычныя інстытуты, як адбываецца іх эвалюцыя, і як выжыць у пекле дваровага чата, расказвае спецыялістка па камунікацыі Лізавета Шалай.

  • КАТОСы, кааператывы і таварыствы ўласнікаў – што гэта такое, і чым адрозніваюцца?
  • Як аб’ядноўвацца ў краіне, дзе любое аб’яднанне прызнаецца экстрэмісцкім фармаваннем?
  • Навошта нам суседскія чацікі, і чаму яны пераўтвараюцца ў філіялы пекла на зямлі?
  • Як медыятар_кі могуць вырашыць ваш даўні дваравы канфлікт?
  • Дэбаты, выбары і змена ўлады: чаму дваравыя супольнасці – гэта мадэль дэмакратычнага грамадства?
  • Што рабіць, калі ваш старшыня кааператыву робіць шкодныя, на вашу думку, рэчы?
  • Што яшчэ паглядзець:

    Цыкл анлайн-лекцый для развіцця дваровых прастор і дваровых супольнасцяў ад Менскай Урбаністычнай платформы (https://www.mienskurban.space/nashidvory)

    Арганізацыя CreateCulture.group (https://createculture.group/)

    Фэйсбук Лізаветы Шалай (https://www.facebook.com/liz.shalay/)


    ...more
    View all episodesView all episodes
    Download on the App Store

    Утульны горадBy Даша