У новым выпуску падкаста “Філасофскія нататкі” ксёндз Раман Суша запрашае паразважаць пра маральную сувязь паміж людзьмі. На чым яна трымаецца? Ці дастаткова толькі пачуццяў, каб адчуваць, што ёсць дабро і зло? Ці, можа, патрэбна нешта глыбейшае – прынцып, компас ці святло згары?
Святар прапануе адправіцца ў філасофскае падарожжа ў Шатландыю XVIII стагоддзя – краіну туманаў, а асабліва на сустрэчу з тутэйшым мысліцелем Дэвідам Юмам.
Падкаст знаёміць не толькі з ідэямі Юма, але і запрашэнне падумаць, як хрысціяне могуць адказаць на выклік маралі без компаса. Ці сапраўды розум павінен быць “рабом пачуццяў”? Або існуе вышэйшая крыніца, якая дае нашым пачуццям правільны кірунак?