Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і ... more
FAQs about Экспэртыза Свабоды:How many episodes does Экспэртыза Свабоды have?The podcast currently has 164 episodes available.
April 06, 2017Якія саступкі з боку Беларусі цікавяць Расею - красавік 06, 2017Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна ў Санкт-Пецярбургу скончылася, паводле кіраўнікоў краін, канкрэтнымі дамоўленасьцямі. Падрабязнасьці, аднак, не раскрываюцца. Гэта дало падставы казаць пра поўную капіталюцыю Аляксандра Лукашэнкі перад Крамлём. Якія саступкі з боку Беларусі цікавяць Расею, і на каторыя зь іх можа пайсьці афіцыйны Менск. Госьці перадачы –аналітык цэнтра Астрагорскага і галоўны рэдактар онлайн-часопісу “Ідэя” Рыгор Астапеня ды блогер, сябра Рады БНР Алесь Чайчыц....more16minPlay
April 04, 2017Ці пагражаюць пратэсты ў Беларусі стратай незалежнасьці? - красавік 04, 2017Ці пагражаюць пратэсты ў Беларусі стратай незалежнасьці? Беларускія пратэсты – народныя ці апазыцыйныя? На якія кампрамісы можа пайсьці ўлада і апазыцыя? Гэтыя пытаньні ў перадачы «Трайны ўдар - Экспэртыза Свабоды» абмяркоўваюць мэнаджар кампаніі Kufar Міхаіл Сэндар і публіцыст і паліттэхноляг Аляксандар Фядута. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.....more16minPlay
April 04, 2017Як можна ацаніць афіцыйныя і неафіцыйныя вынікі сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі? - красавік 04, 2017Як можна ацаніць афіцыйныя і неафіцыйныя вынікі сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расеі? Хто выйграў, а хто прайграў у выніку дасягнутых дамоўленасьцяў? На якія ваенна-палітычнаыя саступкі мог пайсьці афіцыйны Менск? На гэтыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць палітычныя аглядальнікі Паўлюк Быкоўскі і Андрэй Паротнікаў. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў...more15minPlay
April 01, 2017Наколькі адэкватныя спробы ўладаў спыніць незалежныя СМІ - красавік 01, 2017Чым выкліканыя ператрусы ў менскіх офісах Белсату, чаму ўлады зноў пачалі перасьледваць гэты тэлеканал? Ці ня стаў Белсат закладнікам вялікай палітыкі паміж афіцыйнымі Менскам і Варшавай? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы адказваюць прадстаўніца Белсату ў Менску публіцыстка Сьвятлана Калінкіна і намесьнік рэдактара газэты НН Зьміцер Панкавец....more13minPlay
March 30, 2017Ці маем мы справу з новай рэальнасьцю ў Беларусі за многія гады? - сакавік 30, 2017Пасьля Дня Волі грамадзкія і палітычныя актывісты ў Беларусі канстатавалі, што ў грамадзтве зьнік страх. У гэтыя ж дні стала вядома, што электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі складае 27%. Так вынікае з дасьледаваньня НІСЭПД. Ці маем мы справу з новай рэальнасьцю ў Беларусі за многія гады? І як гэтую рэальнасьць могуць выкарыстаць прыхільнікі пераменаў, каб зрабіць сваю працу больш эфэктыўнай? Удзельнічаюць: Юры Губарэвіч Ганна Канюс, Стась Карпаў...more16minPlay
March 28, 2017Як палітычныя замаразкі паўплываюць на сацыяльныя і грамадзка-палітычныя працэсы ў Беларусі? - сакавік 28, 2017Жорсткі разгон акцыі на Дзень Волі, масавыя рэпрэсіі ствараюць у краіне новую палітычную атмасфэру. Як яна паўплывае на адносіны паміж уладай і грамадзтвам? Які лёс эканамічных рэформ? Ці зьмяняецца статус апазыцыі?Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць дырэктар Інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і палітоляг Сяргей Нікалюк.Вядзе перадачу Валер Карбалевіч....more16minPlay
March 28, 2017Як складуцца адносіны паміж Захадам і афіцыйным Менскам пасьля аднаўленьня масавых рэпрэсіяў у Беларусі? - сакавік 28, 2017Ці пойдуць беларускія ўлады на зьяўленьне ў краіне новых палітычных вязьняў? Ці вяртаецца пытаньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ў палітычны парадак дня? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюь палітычныя аналітыкі Валер Булгакаў і Андрэй Фёдараў. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў...more15minPlay
March 25, 2017Сьвята або падстава для пратэсту - сакавік 25, 2017Як гістарычна мяняліся сэнс і фармат сьвяткаваньня Дня волі? Чым сёньня зьяўляецца 25 сакавіка -- сьвятам альбо падставай для акцыі пратэсту? Наколькі актуальныя ў наш час гістарычныя ідэалы і прынцыпы Беларускай народнай рэспублікі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць Сяргей Харэўскі і Сяргей Дубавец....more13minPlay
March 23, 2017Адносіны Беларусі і Эўразьвязу на тле рэпрэсіяў - сакавік 23, 2017Ці сьведчаць рэпрэсіі ў Беларусі пра тое, што Лукашэнка баіцца? Якой будзе рэакцыя Захада на хвалю рэпрэсіяў у Беларусі? Ці стане Расея галоўным выгадаатрымальнікам ад разьвіцьця падзеяў у Беларусі па жорсткім сцэнары?Гэтыя пытаньні ў перадачы «Трайны ўдар – экспэртыза Свабоды» абмяркоўваюць аглядальнік польскага выданьня Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі і дырэктар праграмы па Ўсходнім партнэрстве ЭЗ і Расеі ў Фінскім Інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас. Вядзе перадачу Юры Дракахруст....more16minPlay
March 21, 2017Паротнікаў супраць Сівіцкага: Ці пагражае “Захад-2017” беларускаму сувэрэнітэту? - сакавік 21, 2017Ці стануць беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні Захад-2017 пагрозай беларускаму сувэрэнітэту? Чаму Аляксандар Лукашэнка заклікаў назіраць за гэтымі манэўрамі вайскоўцаў з НАТО? Ці аддалілася Беларусь за апошнія гады ад Расеі ў вайскова-палітычным супрацоўніцтве? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды адказваюць палітычныя аглядальнікі Андрэй Паротнікаў i Арсень Сівіцкі. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў...more15minPlay
FAQs about Экспэртыза Свабоды:How many episodes does Экспэртыза Свабоды have?The podcast currently has 164 episodes available.