Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка


Listen Later

Францішак Аляхновіч — У капцюрох ГПУ. Чытае Віктар Сямашка

7 год у ГУЛагу за 7 гадзін. «У капцюрох ГПУ» — аповесць Францішка Аляхновіча, адразу па выданні ў 1934 г. перакладзеная на розныя мовы свету. Беларускі літаратар з Вільні задоўга да Салжаніцына ды Шаламава апісаў канцлагерную сістэму ў Савецкім Саюзе, якую зведаў знутры. Аляхновіч звяртаецца да чытача, як да суразмоўцы, цягам усяго падарожжа з Вільні, праз Менск і Віцебск, на Салаўкі ў Белым моры і назад дадому. У працы над аўдыёверсіяй давялося параўнаць розныя рэдакцыі тэксту з захаваннем асаблівасцяў аўтарскай мовы, удакладніць карэльскую тапаграфію, звярнуцца да кінахронікі і біяграфій згаданых у сюжэце постацяў. Галоўны персанаж «Попутчік», пад маскай якога пачаткова хаваецца аўтар, праходзячы праз пякельныя выпрабаванні, не выстаўляе сябе героем, але волю здабывае фактычна сілай уласнай думкі.

Музыка: Алесь Ясінскі

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Аўдыёкнігі Kamunikat.orgBy Бібліятэка Kamunikat

  • 5
  • 5
  • 5
  • 5
  • 5

5

2 ratings


More shows like Аўдыёкнігі Kamunikat.org

View all
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях by Ян Баршчэўскі

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

6 Listeners