Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Аўдыёкнігі Kamunikat.org

By Бібліятэка KamunikatArtsBooks
Download on the App Store

Аўдыёкнігі Kamunikat.org episodes

  • Валянцін Тарас — На арбіце «Звязды». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Валянцін Тарас — На арбіце «Звязды». На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Чытаць галоўную афіцыёзную газету сярэдзіны 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Які занятак можа быць больш сумным? І, разам з тым, як жа весела чытаць пра тое, што адбывалася «за кулісамі» таго органу ЦК КПБ. Вядома, справа ў тым, хто апісвае тую эпоху. Так рассмяшыць мог толькі Валянцін Тарас. І гэта не набор рэдакцыйных баек. Гэта сапраўдная трагікамедыя.

    Музыка: Таццяна КарпіловічВыдавец: Фонд Kamunikat.org

    3 hr 51 min
  • Валянцін Тарас — Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    Валянцін Тарас — Прарочыя сны. На выспе ўспамінаў. Чытае Зміцер Бартосік

    «На выспе ўспамінаў» — гэта ўнікальны летапіс жыцця душы чалавека, які прайшоў праз выпрабаванні вайны (быў партызанам), каханне, смерць, сяброўства і здраду. Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі. У раздзеле «Прарочыя сны» аўтар апавядае поўныя містыкі неверагодныя гісторыі сваіх вешчых сноў. Якія часам прыносілі папярэджанні ад дзядоў, якія сышлі з жыцця. Часам, у хвіліны адчаю, даравалі надзею. А часам і ратавалі жыццё. Гісторыі, напісаныя з фірменным тарасаўскім гумарам, чытаюцца на адным дыханні. Спадзяёмся, слухацца будуць з не меншым імпэтам.

    Музыка: Таццяна Карпіловіч

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    2 hr 45 min
  • Ігар Бабкоў — Хвілінка. Другая кніга. Чытае Зміцер Бартосік

    Ігар Бабкоў — Хвілінка. Другая кніга. Чытае Зміцер Бартосік

    Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    5 hr 36 min
  • Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    «Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная».

    Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.

    Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:

    «Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».

    Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.

    Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.


    ISBN 978-83-67937-68-9

    9 hr 22 min
  • Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 2. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 2. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    «Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная».

    Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.

    Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:

    «Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».

    Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.

    Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.


    ISBN 978-83-67937-68-9

    9 hr 47 min
  • Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 1. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 1. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш

    «Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная».

    Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.

    Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:

    «Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».

    Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.

    Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.


    ISBN 978-83-67937-68-9

    8 hr 53 min
  • Паліна Качаткова — Паэт. Чытае Кацярына Ваданосава

    Паліна Качаткова — Паэт. Чытае Кацярына Ваданосава

    Аповесць «Паэт» напісаная ў 1996 годзе падчас працы аўтаркі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе «Бярозка». Аповесць прысвечаная часу навучання Максіма Багдановіча ў гімназіі ў Яраслаўлі, грунтуецца на дакументах з фондаў музея, успамінах сяброў, братоў і бацькі паэта.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    6 hr 21 min
  • Паліна Качаткова — Гняздо-2. Чытае Кацярына Ваданосава

    Паліна Качаткова — Гняздо-2. Чытае Кацярына Ваданосава

    Кароткая проза Паліны Качатковай падобная на сны, адчуванне ад прачытанага не адпускае, уплывае на падсвядомасць. Алесь Бяляцкі пісаў: «Яшчэ ў самых першых літаратурных спробах Паліны Качатковай заўважыўся яе адметны стыль, жаданне пісаць проста, уменне па-свойму, назіральна глядзець на звычайныя, штодзённыя побытавыя з’явы і рэчы. Паліна Качаткова мае несумненны талент апавядальніка. Ён захоплівае і авалодвае тваёй увагаю, змушае суперажываць. І першыя прыкметы ўцягнутасці і далучанасці — гэта тое, што яе творы выклікаюць шэраг тваіх уласных асацыяцый».

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    2 hr 17 min
  • Валер Гапееў — Пазл. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік

    Валер Гапееў — Пазл. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік

    Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік — гэта ня толькі сюжэт. Гэта найперш стыль. А Гапееў застаецца Гапеевым.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    5 hr 17 min
  • Валер Гапееў — Пазл. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік

    Валер Гапееў — Пазл. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік

    Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік — гэта ня толькі сюжэт. Гэта найперш стыль. А Гапееў застаецца Гапеевым.

    Музыка: Алесь Ясінскі

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    5 hr 27 min

About Аўдыёкнігі Kamunikat.org

From the publisher's feed

Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org