Sign up to save your podcasts
Or

Валер Гапееў — Пазл. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік
Здаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік — гэта ня толькі сюжэт. Гэта найперш стыль. А Гапееў застаецца Гапеевым.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Франц Сіўко — Бобрык Плясік і Цімоша. Чытае Юры Франкоў
«Два дні таму бобрык Плясік пакінуў бацькоўскую хатку на згібе ракі і паплыў уздоўж берага ў пошуку прыстанку для самастойнага, асобна ад сям’і, жыцця. Натрапіў на прыгожую мясціну ля маляўнічага вірка за вярсту ад роднага котлішча ды і вырашыў пры ёй пасяліцца. Вядома, жыць аднаму, у самоце, што птушцы, што чалавеку, што жывёле, — не вялікая радасць. Ні табе паразмаўляць з кім, ні падурэць, ні параіцца ў хвіліну няпэўнасці».
Ілюстрацыі: Вячаслаў Шайнураў
Аляксей Карпюк — Вершалінскі рай. Частка 2. Чытае Віктар Сямашка
Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, якія апісвае аўтар, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык — Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазаннікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра ягоныя «здольнасці» па ваколіцы, і спарадзілі гэтую з’яву — саматужнага прарока Альяша Клімовіча.
Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам «прарок», застрэлены немцамі ў час Другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках. Аповесць без станоўчых герояў, але з хрысціянскім спачуваннем да кожнага. Хаця аўтар з такой трактоўкай не пагадзіўся б.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Аляксей Карпюк — Вершалінскі рай. Частка 1. Чытае Віктар Сямашка

Лявон Крывічанін (Лявон Савёнак) — Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта. Чытае Зміцер Бартосік
Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з найлепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі.
Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых «Тутэйшых», патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчарашнія «парцейныя» паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаны.
Музыка: Таццяна Карпіловіч
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 2: зацемкі, аўтарскія калонкі. Чытае Зміцер Бартосік
Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма — успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага.
«Халоднае крыло Радзімы» — своеасаблівы працяг кнігі «Асвечаныя беларушчынай», выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку.
Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: «Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” — зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай — зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя спадыспаду, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом».
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 1: нататкі, успаміны, лісты. Чытае Зміцер Бартосік

Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 2. Чытае аўтар
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар

Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач
Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісьменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага жыцця і віру палітычных падзей пачатку ХХІ стагоддзя. Амаль пяць гістарычных эпох стварылі своеасаблівы хаос на старонках аповесці. Тут і спроба 75-гадовага аўтара зразумець 20-гадовага героя, спроба перанесці гэтае асэнсаванне на падзеі вайны і акупацыі. Мэтанакіраванае спрашчэнне формы і сюжэта. Сумбур сэнсаў і наратываў. Аднак пры гэтым — шчыры і чысты анатамічны зрэз сваёй свядомасці. Хочаш разумець эпоху — занурыся ў гэты тэкст, але не грэбуй ратавальнай камізэлькай асэнсавання!
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
From the publisher's feed