Sign up to save your podcasts
Or

Барыс Пятровіч — Пуцявіна. Чытае Зміцер Бартосік
Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі пра яго гісторыю і славутасці. У той жа час, а гэта быў 1983 год, нават мапу горада ў ім самім, а тым болей нейкі турыстычны даведнік з інфармацыяй пра яго, набыць было практычна немагчыма. Таму знаёмства герояў аповесці з наведанымі мясцінамі было найчасцей чыста эмпірычным, спазнаваўчым на асабістым узроўні, што і хацеў захаваць аўтар. Бо і сапраўды кожны цяпер можа прагугліць і пападарожнічаць па любой мясціне за тысячы кіламетраў ад дому. Гэта проста. Таму аўтар не стаў перагрувашчваць тэкст краязнаўчымі ды іншымі турыстычнымі звесткамі, а ўзяў за аснову асабістае ўспрыманне таго часу, той краіны, людзей, якія ў ёй жылі, і запрашае вас нібы на машыне часу перамясціцца на адзін месяц у другую палову кастрычніка і пачатак лістапада 1983 года. Вярнуцца ў СССР, акунуцца ў жыццё некалі аграмаднай краіны з яе даўно забытымі клопатамі і праблемамі, а, магчыма, і радасцямі... Аўтар не меў жадання паказаць жахі савецкага жыцця ці прыхарошыць яго, а толькі паспрабаваў сказаць праўду пра той час.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік
«Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік
«Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Вуаерыст. Чытае Зміцер Бартосік
«Вуаерыст» — гэта дэтэктыўны трылер у жанры «нуар», у якім падзеі часоў станаўлення БНР пачынаюць самым драматычным чынам уплываць на нашыя часы.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Голем з Малой Мар’ямпольскай. Чытае Зміцер Бартосік
«Голем з Малой Мар’ямпольскай» — гэта дэтэктыўная аповесць, дзея якой разгортваецца ў Воршы часоў пашырэння БССР. У старасвецкім доме знакамітага на ўвесь горад хірурга адбываецца забойства маладой жанчыны, сястры гаспадара дому. Але сляды забойства вядуць... у Прагу часоў Францыска Скарыны.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Зміцер Дзядзенка — Гісторыі ў прыцемках: Яйкі птушкі Рух. Чытае Зміцер Бартосік
«Яйкі птушкі Рух» — гэта апавяданне Змітра Дзядзенкі, поўнае таямнічай містыкі. Гісторыя, у якой стары заклён, знойдзены ў судовых дакументах часоў росквіту ВКЛ, пачынае ўплываць на лёсы сучаснікаў.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Людміла Рублеўская — Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію. Чытае Кацярына Ваданосава
Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» — гэта вельмі ўдалы сінтаз «лёгкага чытва», кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы. «Мне падаецца, — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org, — што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для беларусаў тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным будзённым жыццём звычайных маладых людзей, зрабіла сюжэт настолькі дынамічным, захапляльным і блізкім чытачу, што, занураючыся ў яго, мы можам ператрываць увесь жах падзей 1930-х гадоў. Мы не страчваем цікавасць, не адштурхоўваемся ў жаху, не маючы сілаў прапускаць у свядомасць падзеі, якія чорнай плямай ляглі на нашай гісторыі. А таксама мы пазнаем у персанажах сябе і сваіх блізкіх. Калі я начытвала «Гульню», мне нават падавалася, што я ведаю людзей, якія сталі прататыпамі галоўных герояў. Вось Едрусь, з якім мы гралі на андэграўднай сцэне ў маленькіх клубах, вось Макс, з якім мы разам вучыліся на гістфаку... Гэтая блізкасць, роднаснасць з героямі спрыяе таму, што раман чытаецца на адным дыханні, і прымушае нас мацней адчуваць, спачуваць, думаць і верыць у тое, што мы — таксама частка гульні ў Альбарутэнію».
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 2
Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org. — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» — поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень: хутка, прагна, з азартам. Розныя гістарычныя эпохі, блізкія і далёкія адначасова, яскрава прапісаныя героі, якім мы спачуваем, якіх разумеем, з якімі смяемся і плачам, ненавідзім ды кахаем... Для мяне чытво было лёгкім, хаця гэта абсалютна не значыць, што раман напісаны кепска. Наадварот: калі ёсць адчуванне, што аўтар гарэў, пакуль пісаў (як Вячка Скрыніч, адзін з герояў, «дэміург» сюжэта і падзей «Сутарэнняў»), то і ты будзеш гарэць, чытаючы такую кнігу. Мне было лёгка і прыемна агучваць яе, нягледзячы на неспрыяльную для захавання спакою гістарычную канву рамана — канстатуе Кацярына. Паслухайце і пераканайцеся, што Каця не памыляецца!
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Людміла Рублеўская — Сутарэнні Ромула. Чытае Кацярына Ваданосава. Частка 1

Алег Дашкевіч — З вышыні птушынага палёту. Чытае Зміцер Бартосік
Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.
Музыка: Алесь Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
From the publisher's feed