
Sign up to save your podcasts
Or


Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 2
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.
Пераклад Сяргея Дубаўца.
Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Святлана Алексіевіч — Цынкавыя хлопчыкі. Частка 2
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Цынкавыя хлопчыкі» — трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
Пераклад Андрэя Хадановіча.
Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Вокладка: Ірына Арахоўская
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«У вайны не жаночы твар» — першая кніга хронікі. Досвед унікальнага спазнання духоўнага свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
Пераклад Валянціна Акудовіча.
Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Усевалад Сцебурака, Анатоль Сцебурака — Сцебуракаў лёс. Чытае Зміцер Бартосік
Кніга «Сцебуракаў лёс» — летапіс роду праз прызму ўспамінаў і гісторыі паўсядзённасці. Асноўная ўвага нададзеная падзеям другой паловы ХІХ — сярэдзіны XX стагоддзя. У кнізе асвятляюцца знакавыя падзеі гісторыі Беларусі гэтага перыяду, якія дапаўняюцца краязнаўчымі і этнаграфічнымі звесткамі.
Музыка: Тацяна Карпіловіч
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Андрэй Федарэнка — Мяжа. Чытае Кацярына Ваданосава
Адкрытасць і непасрэднасьць — адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні — аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман «Мяжа» ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры.
Музыка: Аляксандр Ясінскі.
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 1
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.
Пераклад Сяргея Дубаўца.
Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз
Музыка: Дмітрый Фрыга
Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга
Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Андрэй Федарэнка — Салдат. Чытае Зміцер Бартосік
«Советская Родина» — паняцце абстрактнае. Не тое, што Радзіма сапраўдная. І разлука з ёй — цяжкае выпрабаванне, якое не кожны здольны вытрымаць. Герою вострасюжэтнай аповесці Андрэя Федарэнкі «Салдат» гэтая праўда адкрываецца падчас службы ў савецкай арміі. І штурхае яго на злачынства.
Музыка: Аляксандр Ясінскі
Выдавец: 30
Павал Касцюкевіч — План Бабарозы. Чытае Зміцер Бартосік
Гісторыя сям’і, пяцёх пакаленняў менчукоў, распаведзеная мужчынам, які хлопчыкам, падлеткам і маладзёнам жыў збольшага ў кватэрах дзядоў і бабуль, дзе гадаваўся, асланёны ценем іхных постацяў. Ягоны свет — гэта дзядоўскі свет. Зачараванае кола сямейных міфаў і паданняў, шчымлівых адкрыццяў, пякучых прызнанняў і салодка-горкіх таямніцаў. Раман Паўла Касцюкевіча «План Бабарозы» — гэта гісторыя Беларусі ХХ стагоддзя на прыкладзе адной мандражнай сямейкі.
Музыка: Аляксандр Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Андрэй Федарэнка — Пра аднаго пісьменніка. Частка 2: Повесць. Чытае Зміцер Бартосік
Калі вы любіце хадзіць па грыбы — гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі не любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе, наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус, гэтая аповесць захопіць вас з першых хвілін. Бо тут вядзецца не пра грыбы. А пра наша жыцьцё. Такое кароткае. Што мы часам самі не заўважаем тых маленькіх радасцяў, якія яно здольнае падарыць.
Музыка: Аляксандр Ясінскі
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Андрэй Федарэнка — Пра аднаго пісьменніка. Частка 1: Кароткае лета. Чытае Зміцер Бартосік
Жыць у эпоху перамен — не самы лёгкі занятак. Асабліва калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця, раптам аказваецца нікому не патрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасля інфаркту, галоўны герой едзе на радзіму, у вёску. Каб там пераасэнсаваць усё сваё мінулае жыццё і знайсці сілы на новае.
Музыка: Аляксандр Ясінскі.
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
From the publisher's feed