Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 1


Listen Later

Святлана Алексіевіч — Час сэканд хэнд. Частка 1

Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзей складваецца вялікая гісторыя. Перад слухачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

«Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.

Пераклад Сяргея Дубаўца.

Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз

Музыка: Дмітрый Фрыга

Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга

Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў

...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Аўдыёкнігі Kamunikat.orgBy Бібліятэка Kamunikat

  • 5
  • 5
  • 5
  • 5
  • 5

5

2 ratings


More shows like Аўдыёкнігі Kamunikat.org

View all
Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях by Ян Баршчэўскі

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

6 Listeners