Аўдыёкнігі Kamunikat.org

Аўдыёкнігі Kamunikat.org

By Бібліятэка KamunikatArtsBooks
Download on the App Store

Аўдыёкнігі Kamunikat.org episodes

  • Севярын Квяткоўскі — Каларадская пушча. Чытае аўтар

    Севярын Квяткоўскі — Каларадская пушча. Чытае аўтар

    Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча». Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун. У хітразаплеценым сюжэце ўяўнай будучыні чытач можа ўбачыць сучасны Менск і нават болей — сваю сучасную краіну, на якім бы кантыненце яна ні была.

    Музыка: Аляксандр Ясінскі.

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org.

    6 hr 23 min
  • Сяргей Календа — Часам панкі паміраюць. Чытае Зміцер Бартосік

    Сяргей Календа — Часам панкі паміраюць. Чытае Зміцер Бартосік

    Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» — падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга – эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым.

    Музыка: Аляксандр Ясінскі.

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org.

    4 hr
  • Маргарыта Латышкевіч — Уласны крыж. Чытае Кацярына Ваданосава

    Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці? Якія загадкі схаваныя ў лёхах пад былой езуіцкай акадэміяй? І ці атрымаецца, апантана вышукваючы старадаўні артэфакт, проста выжыць?


    Музыка: Аляксандр Ясінскі


    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    5 hr 51 min
  • Адам Глёбус — Койданава. Чытае Зміцер Бартосік

    Адам Глёбус — Койданава. Чытае Зміцер Бартосік


    Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска — Койданава (некалі Дзяржынск) — радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім псеўданімам падпісаная яго кніга «Койданава», у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву «Койданаўцы». Кожная з навел — імя героя: Казік, Іван, Стэфа, Чэсь, Стась, Ванік, Тоня. Так Адам Глёбус стварае вобраз беларускага мястэчка, каб увекавечыць яго жыхароў. Такім чынам ён «зрабіў вельмі простую, але разумную справу». Гэта ж можа зрабіць кожны, каму Бог даў хоць крупіну таленту — апісаць здарэнні і людзей свайго роднага мястэчка. Адкінуўшы назву, ці надаўшы кнізе іншую, можна гэты вобраз малога мястэчка «прылажыць, прымераць» да многіх іншых падобных мясцін, раскіданых па ўсёй Беларусі. Адметнасцю з’яўляюцца людзі: як і кожнае невялічкае мястэчка, Койданава мае сваіх жабракоў, сваіх прастытутак, сваіх «дурных» і юродзівых.


    Музыка: Аляксандр Ясінскі


    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    2 hr 58 min
  • Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 1

    Святлана Алексіевіч — Чарнобыльская малітва. Частка 1

    «Сядзіць маладая жанчына на лавачцы каля дома, корміць немаўля грудзьмі… Праверылі грудное малако – радыеактыўнае. Чарнобыльская мадонна…» Ноч 26 красавіка 1986 года… За адну ноч мы патрапілі ў іншае месца гісторыі. «Ніхто мне раней нічога падобнага не расказваў», «ні ў воднай кніжцы пра гэта не чытаў і ў кіно не бачыў». Паміж часам, калі здарылася катастрофа, і тым часам, калі пра яе пачалі расказваць, была паўза. Момант нематы… Ён запомніўся ўсім. «Найбольш у Чарнобылі запамінаецца жыццё «пасля ўсяго»: рэчы без чалавека, краявіды без чалавека. Дарога ў нікуды. Раз-пораз думаеш: што гэта – мінулае ці будучыня? Часам мне здавалася, што я запісваю будучыню…»


    «Чарнобыльская малітва» – чацвёртая кніга хронікі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч.


    Пераклад Уладзіміра Арлова

    Чытаюць: Крысціна Дробыш, Алена Баярава, Сяргей Чуб, Алег Гарбуз

    Музыка: Дзмітрый Фрыга

    Гукарэжысёры: Павел Сініла, Дзмітрый Фрыга


    Вокладка: Ірына Арахоўская

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў


    #kamunikat #СвятланаАлексіевіч #ГаласыУтопіі

    6 hr 5 min
  • Маргарыта Латышкевіч — Трыснёг пад ветрам. Чытае Кацярына Ваданосава

    Маргарыта Латышкевіч — Трыснёг пад ветрам. Чытае Кацярына Ваданосава


    Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?


    Музыка: Аляксандр Ясінскі.


    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    2 hr 45 min
  • Барыс Пятровіч — Спачатку была цемра. Чытае Віктар Сямашка

    Барыс Пятровіч — Спачатку была цемра. Чытае Віктар Сямашка

    Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.

    Музыка: Аляксандр Ясінскі.

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    8 hr 4 min
  • Людміла Рублеўская — Пантофля Мнемазіны. Чытае Зміцер Бартосік

    Людміла Рублеўская — Пантофля Мнемазіны. Чытае Зміцер Бартосік

    У рамане Людмілы Рублеўскай «Пантофля Мнемазіны» віртуальная рэальнасць самым неверагодным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі. Аўтарка ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды.

    Музыка: Аляксандр Ясінскі.

    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    10 hr 41 min
  • Сяргей Календа — Падарожжа на край ложка. Чытае Кацярына Ваданосава (18+)

    Сяргей Календа — Падарожжа на край ложка. Чытае Кацярына Ваданосава (18+)

    Гэтая кніга — споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як «так склаўся лёс». Кніга «Падарожжа на край ложка» напісана на адрыве, пад высокім артэрыальным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну. Не дазваляецца чытаць летуценьнікам і людзям, якія шукаюць на старонках толькі дабра, бо дадзеная кніга — страшная. Кніга пра жах жыцьця, але пад гэтым жахам хаваюцца шчырае каханьне і назіраньне за тым, як дзень ператвараецца ў ноч і як родная мама можа сядзець акуратна на зэдліку, схіліўшы галаву, і падшываць парваную шкарпэтку, і павекі яе лёгка варушацца, а навокал чутна толькі, як гатуецца суп на кухні.

    Музыка: Аляксандр Ясінскі


    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    3 hr 6 min
  • Сяргей Дубавец — Сіні карабель у блакітным моры плыве, або Шукальнікі вечнасьці. Чытае Зміцер Бартосік

    Сяргей Дубавец — Сіні карабель у блакітным моры плыве, або Шукальнікі вечнасьці. Чытае Зміцер Бартосік


    Літаратурныя коміксы з мантрамі і саўндтрэкам, псэўдафілязофскія барэльефы нашай беднай цывілізацыі, пошукі вечнасьці ў гэтым дачасным сьвеце і ўсё астатняе, чаго няма, не бывае й ня можа быць, — у новай кнізе Сяргея Дубаўца «Сіні карабель у блакітным моры плыве».

    Музыка: Аляксандр Ясінскі


    Выдавец: Фонд Kamunikat.org

    4 hr 24 min

About Аўдыёкнігі Kamunikat.org

From the publisher's feed

Аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org