Пашпарт грамадзяніна

Гісторыя Мая Данцыга і яго знакамітага пейзажа, які бачыў кожны мінчук


Listen Later

Калі выбраць аднаго мастака, чыя творчасць непарыўна знітавана з жыццём Мінска, адразу прыгадваеш славутага Мая Данцыга. Ён, безумоўна, ствараў партрэты і пейзажы, ездзіў па сюжэты ў далёкія вандроўкі, але добрую частку сваёй творчай спадчыны прысвяціў роднаму і ўлюбёнаму Мінску. На ягоных вялікіх палотнах ажываюць мінскія праспекты, вуліцы, Нацыянальная бібліятэка, побач з якой яшчэ растуць сады, а не бетонныя гмахі, плошча Перамогі. Аднак, бадай, самы вядомы твор майстра — «Мой горад старажытны, малады» з відам на даўнюю Нямігу. У чарговым падкасце мастацтвазнаўца Кацярына Ізафатава тлумачыць, чым унікальная гэтая карціна, якая яе вартасць і з якой нагоды Данцыг так любіў пісаць сюжэты гарадскога тыпу.
...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Пашпарт грамадзянінаBy Подкасты Onliner

  • 5
  • 5
  • 5
  • 5
  • 5

5

2 ratings