Пашпарт грамадзяніна

Пашпарт грамадзяніна

Download on the App Store

Пашпарт грамадзяніна episodes

  • Маёўкі, клубы і публічныя дамы. Як адпачывалі жыхары дарэвалюцыйнага Мінска
    Пачынаем новы, летні сезон падкаста «Пашпарт грамадзяніна». Гэтым разам пагаворым аб тым, як у адпачывалі жыхары Мінска на пачатку XX стагоддзя: куды хадзілі на пікнікі, дзе можна было набыць найлепшую каву і ў якім рэстаране танцавалі чачотку. Аб усім гэтым і не толькі нам распавёў добры знаўца горада, культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.


    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры 

    Прадзюсер: Антон Каляга 

    Мантаж: Саша Маніту


    Падкаст на ўсіх платформах: https://pc.st/1535183965


    Зроблена ў студыі Onlíner

    32 min
  • Сталоўкі, рэстараны, фабрыка-кухня. Дзе харчаваўся савецкі Мінск
    Сёння жыхароў Мінска, які мае дзве тусовачныя вуліцы — Зыбіцкую і Кастрычніцкую, рэстаранамі і разнастайнымі кавярнямі зусім не здзівіць — яны працуюць амаль у кожным квартале. Але дзе адпачывалі жыхары сталіцы стагоддзе таму? Ці мог звычайны рабочы дазволіць сабе візіт у рэстаран, і якія стравы там падавалі? Аб гэтым і не толькі мы пагутарылі з гісторыкам Антонам Дзянісавым. 

    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965 

    Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920 


    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры 

    Прадзюсер: Антон Каляга 

    Мантаж: Віталь Аляхновіч 


    Зроблена ў студыі Onlíner

    39 min
  • Гутарым пра легендарнага мэра Караля Чапскага, які рабіў даваенны Мінск great again
    Нарэшце з доўгіх зімовых вакацый вярнуўся падкаст «Пашпарт грамадзяніна», у межах якога мы расказваем пра беларускую гісторыю і культуру. 2022 год пачынаем з гутаркі пра асобу легендарнага мэра Мінска Караля Гутэн-Чапскага, які напачатку мінулага стагоддзя фактычна змяніў аблічча горада на больш прывабнае. Пра дасягненні Гутэн-Чапскага журналіст Тарас Шчыры пагаварыў з культуролагам, мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.
    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Зроблена ў студыі Onlíner
    33 min
  • Як Новы год стаў галоўным святам савецкіх дзяцей
    Так гістарычна склалася, што Новы год — адно з самых доўгачаканых свят у нашай краіне. Яго чакаюць і дарослыя, і дзеці, да яго пачынаюць рыхтавацца загадзя, пераўтвараючы снежань у святочную мітусню. Але так было не заўжды і калісьці Новы год наогул лічыўся буржуазным перажыткам. У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» журналіст Тарас Шчыры пагутарыў з гісторыкам Антонам Дзянісавым і даведаўся, калі Новы год стаў улюбёным святам савецкіх дзяцей і калі застоллі сталі завядзёнкай.
    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Мантаж: Віталь Аляхновіч
    Зроблена ў студыі Onlíner
    34 min
  • Фатографка Соф’я Хамянтоўская: рэальнае Палессе і гламурная Варшава
    Нашае гістарычнае падарожжа ў межах падкаста «Пашпарт грамадзяніна» працягваецца. Гэтым разам культуролаг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі распавядзе пра фатографа Соф'ю Хамянтоўскую. Вы наўрадці чулі пра яе, але менавіта яна стала летапісцам даваеннага Палесся, аўтарам фотакартак, па якіх можна вывучаць гісторыю Паўднёва-Заходняй Беларусі, якой ужо не ўбачым, Пінска і пасляваеннай Варшавы. Яе ўнёсак у справу быў такі сур'ёзны, што ёй нават прысвяцілі ў Беларусі дакументальны фільм, а ў Польшчы і дагэтуль выдаюць ейныя фотаальбомы.
    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Зроблена ў студыі Onlíner
    18 min
  • З чаго пачыналася беларускае кіно. Топавыя рэжысёры і першыя кінатэатры
    Чарговы выпуск падкаст-праекта «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны беларускаму кіно. Журналіст Тарас Шчыры разам з гісторыкам Антонам Дзянісавым зазірнуў у мінулае і даведаўся, якое кіно здымалі ў савецкай Беларусі ў першай палове мінулага стагоддзя, хто быў топавым рэжысёрам, і дзе ў Мінску знаходзіліся кінатэатры.
    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Зроблена ў студыі Onlíner
    33 min
  • Мастачка Тамара Ельчанінава і яе іконы, якія можна ўбачыць нават у Афрыцы
    Сярод ураджэнцаў Беларусі хапае не толькі славутых мастакоў, якія праславіліся пераважна ў жывапісе. Ёсць і цудоўныя іканапісцы, чые імёны вядомыя далёка за беларускімі межамі. І гэта, што цікава, не толькі мужчыны. Тамара Ельчанінава нарадзілася ў Мінску, жыла ў Парыжы, яе абразы сёння можна ўбачыць не толькі ў Францыі, але і ў далёкай Аргентыне і нават у Камеруне. Пры гэтым на радзіме пра Ельчанінаву амаль ніхто не ведае. Чым была адметна яе асоба, і якім чынам яна апынулася, у чарговай серыі падкаста «Пашпарт грамадзяніна» апавядае культуролаг, даследчык Сяргей Харэўскі.
    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Зроблена ў студыі Onlíner
    14 min
  • Помнікі мінулай эпохі: у чый гонар ставілі і чаму самі камуністы некаторыя знеслі
    Савецкі Саюз пакінуў пасля сябе не толькі мноства кінафільмаў, літаратурных твораў, але і тысячы гранітных, гіпсавых, бронзавых і чыгунных помнікаў, якія і дагэтуль можна пабачыць амаль у кожным райцэнтры. Разам з гісторыкам, даследчыкам Антонам Дзянісавым у межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» сёння пагаворым пра самыя вядомыя манументы Мінска мінулага стагоддзя і даведаемся, чаму многія з із не дажылі да нашых часоў.
    Падкаст на ўсіх платформах: https://podcast.ru/1535183965
    Тэлеграм-канал Антона Дзянісава «Батискаф историка»: https://t.me/Sovietbelarus1920
    Аўтар і вядучы: Тарас Шчыры
    Прадзюсер: Антон Каляга
    Зроблена ў студыі Onlíner
    42 min
  • Юрка Гаўрук — цудоўны перакладчык, які падарыў беларускаму тэатру Шэкспіра
    Чарговы выпуск серыі падкастаў «Пашпарт грамадзяніна» прысвечаны драматургіі. А калі быць больш дакладным, чалавеку, які паспрыяў з’яўленню на на нашых тэатральных сцэнах твораў Уільяма Шэкспіра. Адбылося гэта яшчэ ў першай палове мінулага стагоддзя. Хто такі Юрка Гаўрук, чым ён адметны, як вырашыў перакладаць самага вядомага драматурга, і дзе ставілі гэтыя п’есы, журналісту Тарасу Шчыраму распавяла Марыя Пушкіна, перакладчыца, літаратуразнаўца, улюбёная ў тэатр.
    28 min
  • Сацрэалізм у савецкай Беларусі. Як яго разумець і што лічыцца шэдэўрам
    У межах праекта «Пашпарт грамадзяніна» мы працягваем вандроўкі па савецкай гісторыі Беларусі. Мінулым разам мы гутарылі пра сексуальную рэвалюцыю ў БССР, якая ахапіла розныя сферы жыцця, а сёння пагаворым пра мастацтва — пра сацыялістычны рэалізм. Як развівалася мастацтва ў савецкай Беларусі, чые карціны варта лічыць шэдэўрамі і што трэба абавязкова паглядзець на гэтую тэму ў Нацыяльным мастацкім музеі. З гэтымі і іншымі пытаннямі мы звярнуліся да мастацтвазнаўцы Кацярыны Ізафатавай.
    31 min

About Пашпарт грамадзяніна

From the publisher's feed

Метадычка сапраўднага беларуса. Лекцыі i размовы пра нашу гісторыю, культуру і мастацтва