Каласы пад сярпом ШІ

Каласы пад сярпом ШІ

By Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей КартыннікTechnology
Download on the App Store

All Каласы пад сярпом ШІ episodes

  • #34 - GTA 6 сілай думкі, ШІ цкуе беларускую мову, робат выгульвае сабаку і Claude у Беларусі

    Сёння Жэня выходзіць на сувязь з Індыі, а Эмілія расказвае, як загаварыла з ШІ па-беларуску ў стакгольмскім музеі. Адказ яе так здзівіў, што яна павярнулася да сябровак праверыць, ці тыя пачулі тое самае. Разбіраемся, чаму беларускія кампаніі губляюць доступ да Claude і як у Мінску выпрабоўваюць ШІ на здымках лёгкіх. А яшчэ глядзім, як чалавек з імплантам Neuralink кіруе самалётам у GTA 6 сілай думкі, а робат-сабака вядзе на павадку жывога сабаку. Пад канец — кніжны скандал у Індыі і верш Караткевіча, за чыю родную Оршу мы прабеглі роўна 10 кіламетраў і 670 метраў.

    Прыемнага прагляду і праслухоўвання, шаноўныя сяброўкі і сябры! 🌾

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ
    1:54 Жэня ў Індыі
    10:26 Бег за беларускія гарады і фітнес-адвэнт
    18:23 Агульны плэйліст падкаста: Spotify ці YouTube Music?
    20:03 Claude і Беларусь: блакаванні, санкцыі і доступ да ШІ
    21:41 IPO Anthropic: што гэта такое і як працуюць акцыі
    26:28 Скандал вакол Джэнсана Хуанга: Nvidia, грошы і рэпутацыя
    36:47 Чаму ўсё перастае працаваць: збоі Microsoft і жыццё без ШІ
    44:07 Збой у авіяцыі ЗША: ці сапраўды вінаваты ШІ?
    46:30 ШІ знаходзіць уразлівасці: чаму ў распрацоўшчыкаў пабольшала працы
    55:10 Персанальныя ШІ-асістэнты: доступ да пошты, карысць і рызыкі
    1:00:43 Новы асістэнт ад Proton: стаўка на прыватнасць
    1:04:08 Новыя мадэлі Google, GPT-6.2, Qwen і GLM
    1:06:59 Міра Мураці і маленькая мадэль для кібербяспекі
    1:09:38 Фільм пра OpenAI і звальненне Сэма Альтмана
    1:12:36 Робат-сабака выгульвае сабаку: ці заменяць робаты павадыроў?
    1:18:41 Ці этычна біць робатаў і грубіць чат-ботам?
    1:20:20 Neuralink: гульня ў GTA 6 сілай думкі
    1:26:11 Абяцанні Дарыё Амадэя: ШІ вылечыць хваробы ці прыцягне інвестыцыі?
    1:28:35 ШІ аналізуе флюараграфічныя здымкі ў Мінску
    1:32:30 Выстава ў Стакгольме: ШІ, беларуская мова і спрэчка пра мастацтва
    1:39:37 Кніжная афера ў Індыі: бібліятэкі закупілі ШІ-слоп
    1:44:51 Аўтаномная зброя і баявыя робаты: ці можна спыніць гонку?
    1:49:55 Хатні дрон-ахоўнік Ring і праблемы прыватнасці
    1:54:32 Памылачкі
    1:57:22 Верш

    СПАСЫЛКІ

    🔹 Правілы доступу да Claude для беларускіх кампаній: https://www.anthropic.com/legal/supported-regions?swcfpc=1
    🔹 IPO Anthropic: https://www.anthropic.com/news/ipo-close
    🔹 NVIDIA вярнула Джэнсэна Хуанга на пасаду кіраўніка: https://nvidianews.nvidia.com/news/nvidia-board-reinstates-jensen-huang-as-president-ceo-and-board-director
    🔹 Чаму ў ЗША часова прыпынілі вылеты — тлумачэнне FAA: https://www.faa.gov/newsroom/nationwide-ground-stop-questions-and-answers
    🔹 PHP2Shell — дзве ўразлівасці ў PHP, знойдзеныя з дапамогай ШІ: https://calif.io/php2shell/
    🔹 Java4Shell — уразлівасць пры апрацоўцы Base64 у OpenJDK: https://calif.io/java4shell
    🔹 Сем уразлівасцей у Ruby і версіі з выпраўленнямі: https://www.ruby-lang.org/en/news/2026/11/18/multiple-vulnerabilities-in-regexp-and-string/
    🔹 Бюлетэнь Microsoft пра ўразлівасць CVE-2026-124194 у Outlook: https://msrc.microsoft.com/security-guidance/advisory/CVE-2026-124194
    🔹 Як даследчыкі шукалі ўразлівасці ў прадуктах Apple з дапамогай GPT-6 Cyber: https://www.forbes.com.au/news/innovation/openai-hacking-model-finds-apple-security-holes/
    🔹 Як асістэнт Lumo Desktop ад Proton працуе з файламі і праграмамі: https://proton.me/blog/lumo-desktop-features
    🔹 Artificial — фільм пра OpenAI: https://www.neonrated.com/film/artificial?lctg=598cdd4c8cc2b200398b463b&stream=top
    🔹 Gemini 4 Neon: https://blog.google/innovation-and-ai/models-and-research/gemini-models/introducing-gemini-4-neon/
    🔹 GPT-6.2 Astra: https://developers.openai.com/api/docs/models/gpt-6.2-astra
    🔹 GLM-5.4: https://z.ai/blog/glm-5.4
    🔹 Inkling 2 Mini: https://tinker-docs.thinkingmachines.ai/inference/openai/overview/
    🔹 Сабака выгульвае сабаку: https://www.straitstimes.com/videos/6408268909112
    🔹 Пагуляць ў GTA VI з дапамогай мазгавога імпланта: https://x.com/neuralink/status/2123890949029818800
    🔹 У Мінску выпрабоўваюць ШІ для аналізу здымкаў лёгкіх: https://devby.io/be/news/zhdlotri-1794482680
    🔹 Фатаграфія ў эпоху ШІ — выстава The Machine’s Eye in Human Hands у Стакгольме: https://stockholm.fotografiska.com/en/exhibitions/the-machines-eye-in-human-hands
    🔹 У Індыі расследуюць закупку бібліятэчных кніг, якія мог згенераваць ШІ: https://thefinancialexpress.com.bd/asia/new-indian-mega-library-rocked-by-scandal-over-ai-generated-books
    🔹 Пра што дамовіліся ў Жэневе наконт аўтаномнай зброі: https://apils.org/2026/11/21/ccw-seventh-review-conference-a-new-mandate-on-autonomous-weapons-but-no-review/
    🔹 Як працуюць ахоўны дрон Ring для дома і робат для бізнесу: https://techcrunch.com/2026/11/10/ring-known-for-its-doorbell-cameras-launches-a-home-security-drone-and-an-enterprise-security-robot/

    2 hr 1 min
  • #33 - ШІ-бабулі, сучбелліт, Янушкевіч пра ШІ, лаянка і як напісаць 371 кнігу за год

    Сёння высвятляем, ці ўмее ШІ лаяцца па-беларуску, згадваем «Прадмову» і наш выступ у Гданьску, абмяркоўваем беларускую «Радзімку» і ШІ на платных дарогах. Гаворым пра 371 кнігу з дапамогай ШІ, фразу ChatGPT у рамане ганкураўскага лаўрэата, новыя Claude Fable і Mythos ды паўторныя суразмоўі ў Proton. А яшчэ — акуляры, якія распазнаюць бязгучную гаворку, эксперымент з Claude і мозгам мышы, Grok праз Neuralink і ботаў, якія водзяць махляроў за нос. Дзелімся досведам трэніровак з ШІ, разважаем, каму давяраць сваё здароўе, і гуляем у вершы: адгадаеце, дзе чалавек, а дзе мадэль?

    Салодкага прагляду і праслухоўвання, даражэнькія! 🤍

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ
    4:36 Як прайшла «Прадмова» ў Вроцлаве
    7:07 Прэмія Гедройця
    11:04 Канферэнцыя Alibaba
    18:27 Што насамрэч значыць «сучбелліт»
    20:41 Зноў Прэмія Гедройця
    25:18 Proton правярае, як супрацоўнікі карыстаюцца ШІ
    33:45 Чаму супрацоўнікі перабольшваюць сваё выкарыстанне ШІ
    35:30 Помста звольненых айцішнікаў
    41:34 Атланта супраць узброеных робатаў
    46:07 ШІ на беларускіх дарогах
    51:16 371 кніга з дапамогай штучнага інтэлекту
    55:30 Андрэй Янушкевіч пра ШІ
    59:30 Творчасць і заробак
    1:02:58 Французская прэмія для кніг, напісаных з дапамогай ШІ
    1:10:01 Новая мадэль
    1:11:32 Вірус з ШІ ацэньвае каштоўнасць скрадзеных даных
    1:13:48 Што рабіць, калі кібератака паралізуе банкаўскую сістэму?
    1:19:25 Акуляры, якія ператвараюць бязгучнае маўленне ў тэкст
    1:26:20 ШІ-агент кіруе ін’екцыяй у мозг мышы
    1:29:47 Neuralink і Grok
    1:35:45 Перапіскі з ChatGPT пад PIN-кодам
    1:38:37 Блакіроўкі акаўнтаў Anthropic
    1:40:15 «Радзімка»: беларускі Telegram-памочнік для назірання за скурай
    1:43:34 ШІ як трэнер
    1:47:28 Джэнсэн Хуанг і кітайская шпіёнка
    1:50:37 ШІ-бабулі супраць махляроў
    1:55:39 Небяспечныя медыцынскія парады ChatGPT і пазоў супраць OpenAI
    1:58:13 Памылачкі
    2:03:51 Верш

    СПАСЫЛКІ

    🔹 Laid On: https://t.me/LAIDON25
    🔹 Наша прэзентацыя «Ці ўмее ШІ лаяцца па-беларуску?»: https://itbeard.github.io/presa-gedroica/
    🔹 Proton правярае навыкі працы з ШІ: https://www.reddit.com/r/ProtonMail/comments/1xg8nq9/proton_to_reinterview_staff_about_ai_to_see_who/
    🔹 Імітацыя выкарыстання ШІ дзеля ўражання на кіраўніцтва: https://www.techspot.com/news/114160-workers-pretending-use-ai-impress-their-bosses-but.html
    🔹 Атланта падтрымала забарону ўзброеных робатаў для гарадскіх службаў: https://www.techspot.com/news/114281-atlanta-doesnt-want-real-life-robocop-city-council.html
    🔹 ШІ адсочвае аплату праезду па платных дарогах Беларусі: https://devby.io/be/news/zhdlt-1793626463
    🔹 Корал Харт пра сотні кніг, напісаных з дапамогай ШІ: https://www.philstar.com/arts-and-culture/2026/10/25/2565622/370-books-20-months-author-defends-her-use-ai/amp/
    🔹 371 кніга за 20 месяцаў — літаратурная вытворчасць з ШІ: https://devby.io/be/news/zhdlschoshrgpae-1793010923
    🔹 Prix Pascal — літаратурная прэмія для твораў, створаных разам з ШІ: https://prixpascal.fr/
    🔹 Claude Fable 5.2 і Mythos 5.2: https://www.anthropic.com/claude-fable-and-mythos-5-2
    🔹 VOLTA: https://blog.talosintelligence.com/appraisal-by-ai-model-driven-victim-prioritization-in-the-volta-infostealer/
    🔹 Акуляры Subvocal — умовы перадзамовы: https://subvocal.company/preorder
    🔹 Claude кіруе ін’екцыяй у мозг мышы: https://x.com/OcanaSantero/status/2115442964574908902
    🔹 Пра абмежаванні параўнання ШІ-агентаў у эксперыменце: https://xitter.cf/OcanaSantero/status/2116285926121091382
    🔹 Аперацыя на мозгу мышы з ШІ-агентам: https://www.wired.com/story/an-ai-agent-did-brain-surgery-on-live-mouse/
    🔹 Neuralink — падрабязнасці эксперыментаў з маўленнем і Grok: https://nitter.gq/neuralink/status/2115878448166257068
    🔹 Як карыстацца чатамі пад PIN-кодам у ChatGPT: https://help.openai.com/en/articles/20001411-using-locked-chats-in-chatgpt
    🔹 «Радзімка» — інтэрв’ю пра беларускую праграму ацэнкі змен скуры: https://belta.by/tech/view/student-vgu-razrabotal-prilozhenie-dlja-otsenki-kozhnyh-novoobrazovanij-po-fotografijam-806976-2026/
    🔹 Беларуская праграма для праверкі радзімак па фота: https://devby.io/news/belarusy-sdelali-prilozhenie-dlya-proverki-rodinok-po-foto-1793373265
    🔹 Ці можа штучны інтэлект быць добрым трэнерам?: https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3746571,%D1%86%D1%96-%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%B0-%D1%88%D1%82%D1%83%D1%87%D0%BD%D1%8B-%D1%96%D0%BD%D1%82%D1%8D%D0%BB%D0%B5%D0%BA%D1%82-%D0%B1%D1%8B%D1%86%D1%8C-%D0%B4%D0%BE%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%BC-%D1%82%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%B5%D1%80%D0%B0%D0%BC-%C2%AB%D1%82%D1%83%D1%82-%D1%88i-%D0%BD%D0%B5-%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%96%D1%86%D1%8C-%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B9%C2%BB
    🔹 Джэнсэн Хуанг і «Мадэль»: https://www.nytimes.com/2026/11/08/technology/nvidia-investigation-jensen-huang-china.html?smtyp=cur&smid=tw-nytimes
    🔹 Як агенты Apate збіраюць звесткі пра махлярскія схемы: https://techcrunch.com/2026/10/14/apate-sends-ai-agents-undercover-to-get-scammed-so-they-can-gather-fraud-intelligence/
    🔹 Смерць Боўэн Ван, абвінавачанні ў небяспечных парадах ChatGPT і адказ OpenAI: https://devby.io/be/news/chatgpt-perakanau-raspratsoushchytsu-amazon-ne-sluhats-daktarou-yana-pamerla-einyya-batski-sudzyatstsa-z-openai

    МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com
    👉 Інста: https://www.instagram.com/kalasyai
    👉 Тэлега: https://t.me/kalasyai
    👉 Сайт: https://kalasy.ai

    #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    2 hr 15 min
  • #32 - Апостал-айцішнік, нацыянальны ШІ-контур Беларусі, датацэнтры Яндэкса і мазырскі аўтапілот

    Сёння абмяркоўваем ШІ-ікону ў Новалукомлі і вокладкі беларускіх кніг: дзе тэхналогіі дапамагаюць, а дзе выклікаюць спрэчкі? Гаворым пра нацыянальны контур ШІ ў Беларусі, трамвай з аўтапілотам у Мазыры і будучую алімпіяду па ШІ ў Мінску. Дзелімся гісторыямі з «Белсата», фестывалю PRADMOVA і жыцця беларускіх супольнасцей. А яшчэ - робат з дубінкай, бан за здзекі з Claude і лічбавая муха ў сімуляцыі. Напрыканцы - верш Кацярыны Ваданосавай і нашыя памылачкі. 

    Салодкага прагляду і праслухоўвання, даражэнькія! 🤍

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ
    1:05 Лёша пра працу на «Белсаце»
    3:56 Кніга Алеся Бяляцкага і фэстываль PRADMOVA
    5:33 Беларускія забегі, Ноч паэзіі і іншыя імпрэзы ва Ўроцлаве
    9:21 Жэня пра адпачынак з бацькам і беларускую супольнасьць у Нідэрландах
    14:02 Лятаючая Tesla
    18:11 Што такое корпус беларускай мовы
    20:24 Медыямагістрат: падтрымка беларускіх медыяпраектаў
    21:35 Алесь Плотка і анталогія ўкраінскага расстралянага адраджэньня
    23:19 Сяржук Доўгушаў, лірнікі і ўспаміны з PRADMOVA
    24:59 Вынікі конкурсу: якую навіну мы прыбралі зь мінулага выпуску
    28:53 Атакі на дата-цэнтры «Яндэкса» і наступствы для Беларусі
    32:05 Маск, суд і забарона інтымных дыпфэйкаў
    38:15 Кітайскі робат са шчытом і дубінкай для разгону пратэстаў
    40:46 Баі робатаў на нажах
    42:41 Ян Лекун супраць Дарыё Амадэя: ці трэба абмяжоўваць ШІ?
    53:52 Нацыянальны контур ШІ ў Беларусі
    57:41 Гендэрная няроўнасьць сярод ШІ-агентаў: «жанчынам» плацяць менш
    1:03:03 Эндру Янг супраць ШІ-аптымістаў: праца, няроўнасьць і базавы даход
    1:08:40 ШІ-ікона ў Новалукомлі: вера, тэхналогіі і «апостал-айцішнік»
    1:21:13 ШІ-вокладкі беларускіх кніг: падтрымка літаратуры ці ўдар па мастаках?
    1:29:18 «Гікаўшчына»: хайп вакол мадэляў-класіфікатараў і іх карысьць
    1:34:43 Google адкрывае сэрвіс для распазнаваньня ШІ-кантэнту
    1:38:07 OpenAI плаціць за праверку доказаў ШІ
    1:47:46 Трамвай з аўтапілотам у Мазыры
    1:52:29 Міжнародная алімпіяда па штучным інтэлекце ў Менску
    1:56:08 Прыхільнікі і праціўнікі ШІ: яшчэ адны дэбаты, вартыя ўвагі
    1:57:22 Як ШІ-кампаніі рыхтуюцца да магчымага маштабнага інцыдэнту
    2:00:34 Кібератака на Albert Heijn: пустыя паліцы і крохкасьць аўтаматызацыі
    2:03:59 Дэвід Робінсан сыходзіць з OpenAI і крытыкуе падыход да бясьпекі
    2:05:17 Anthropic: бан за жорсткае абыходжаньне з ШІ
    2:07:52 Лічбавая муха ў згенераваным сьвеце: ці жывём мы ў сімуляцыі?
    2:13:19 Памылачкі
    2:17:39 Верш Кацярыны Ваданосавай «У сьвеце столькі любові»
    2:18:43 Гульня словаў у Threads: прыдумайце антыпод назьве падкасту

    СПАСЫЛКІ

    👉 Медыя Магістрат: https://belmahistrat.eu/mediamahistrat/
    👉 Падтрымаць праект Алеся Плоткіна: https://gronka.org/#/causes/recG0gmGV7Ck6ESRe
    👉 Корпус беларускае мовы ад Святланы Лясовіч: https://noske.bielkorpus.com
    🔹 Збоі сэрвісаў Яндэкса і дата-цэнтры у Беларусі: https://devby.io/ru/news/v-belarusi-otvalilsya-eschyo-odin-servis-yandeksa-mezhdu-tem-rossiya-dumaet-razmeschat-u-nas-svoi-ii-tsody
    🔹 xAI супраць забароны на ШІ-«распрананне»: https://www.courthousenews.com/wp-content/uploads/2026/08/xAI-suit-against-Minnesota-nudification-ban.pdf
    🔹 Робат-АМАПавец: https://nextgendefense.com/china-fuxi-humanoid-soldiers
    🔹 Ян Лекун пра рызыкі ШІ: https://fortune.com/2026/10/01/yann-lecun-anthropic-ceo-dario-amodei-deluded-crazy-cybersecurity
    🔹 Нацыянальны контур ШІ ў Беларусі: https://en.belsat.eu/95908901/belarus-is-building-its-own-ai-infrastructure--but-not-a-home-grown-chatgpt
    🔹 Гендарны разрыў у ШІ-памочнікаў: https://dl.acm.org/doi/10.1145/3829807.3829910
    🔹 Эндру Янг супраць ШІ-аптымістаў: https://www.youtube.com/watch?v=020ZvO0FbMM
    🔹 Новалукомльская ікона, створаная ШІ: https://katolik.life/rus/news/tserkov/item/6108-vpervye-v-belarusi-ili-v-mire-osvyatili-ikonu-sozdannuyu-iskusstvennym-intellektom.html
    🔹 Jev: https://typesafe.ai/blog/introducing-system-one-models-and-jev
    🔹 SynthID: https://blog.google/innovation-and-ai/models-and-research/google-deepmind/synth-id-ai-content/
    🔹 Вадзяныя знакі у ChatGPT: https://devby.io/news/openai-nachnyot-stavit-votermarki-na-teksty-chatgpt-no-ne-u-vseh-polzovatelei
    🔹 15 млн долараў для матэматыкаў: https://www.simonsfoundation.org/news/simons-foundation-launches-15m-effort-to-help-mathematicians-navigate-ai-era
    🔹 Мазырскі трамвай з аўтапілотам: https://devby.io/be/news/u-belarusi-zapuskaetstsa-pershy-bespilotny-tramvai-dalyoka-ad-minska
    🔹 Міжнародная алімпіяда па ШІ у Беларусі: https://devby.io/news/minsk-provedyot-mezhdunarodnuu-olimpiadu-po-ii-v-2027
    🔹 Дэбаты пра карысць і рызыкі ШІ: https://www.youtube.com/watch?v=47fGrqzoFr8&sttick=0
    🔹 Пра забарону здзекаў з Claude: https://www.techspot.com/news/114153-mean-ai-could-get-you-banned-anthropic-introduces.html
    🔹 Мадэль мозгу мухі ў лічбавым свеце: https://x.com/odysseyml/status/2111589148146749616?s=46&t=pKf_FxsPGBd_YMIWTA8xgg

    МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыё: https://kalasyai.podbean.com
    👉 Інста: https://www.instagram.com/kalasyai
    👉 Тэлега: https://t.me/kalasyai
    👉 Сайт: https://kalasy.ai

    #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    2 hr 21 min
  • #31 -Трамп хоча «ШІ-цара», ці адчувае ШІ боль, бой робата з чалавекам і хто чытае ваш ChatGPT

    Сёння абмяркоўваем Трампа і яго «ШІ-цара», уласную мову агентаў і тое, як Claude дапамог этычным хакерам узламаць OpenAI. Зазіраем у новыя GPT, Claude і Grok, прымяраем дом з робатам-памочнікам і разьбіраемся, ці могуць мадэлі адчуваць боль. А яшчэ — чаму ня варта хадзіць па грыбы з ChatGPT, навошта Google вылічальныя магутнасьці ў космасе, як каты з камерамі шукаюць згубленых гадаванцаў і які будзік траціць грошы, пакуль ты спіш. Гаворым пра беларускі Alias, зроблены з дапамогай ШІ, пра людзей, якія чытаюць нашыя размовы з ChatGPT, і пра тое, ці можна будзе проста ўсё гэта выключыць. Паміж навінамі — Барадулін, Някляеў, Горват, беларускі Лондан і розыгрыш кнігі «Дом».

    МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
    👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai
    👉 Тэлеграм: https://t.me/kalasyai
    👉 Сайт: https://kalasy.ai

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ, жарты і «Вушацкі словазбор» Барадуліна
    2:51 Падарунак ад Уладзіміра Някляева для Эміліі
    3:57 Віншуем «Мой родны гук» і Сяргея Башлыкевіча
    6:04 Моўная канферэнцыя і наш падкаст у корпусе беларускай мовы
    8:15 Сустрэчы з Уладзіславам Гарбацкім і Андрусём Горватам
    12:05 Беларуская супольнасьць у Лондане
    14:05 Пераезд Яўгена, беларуская царква і вялікая кніжная паліца
    18:19 Выдаленая навіна: разыгрываем «Дом» Андруся Горвата
    19:01 Трамп прапануе AI Forces і пасаду «ШІ-цара»
    25:29 DeepMind і будучыня з AGI: ці давяраць стваральнікам ШІ?
    31:25 ШІ-агенты прыдумляюць уласную мову: ці губляем мы кантроль?
    40:56 Claude дапамог этычным хакерам узламаць OpenAI
    47:21 Эмілія адкрывае для сябе выбар мадэляў у ChatGPT
    49:07 Новыя GPT, Claude і Grok: мадэлі і рэжым Work
    52:56 Ці карыстацца ШІ, калі не падзяляеш каштоўнасьці яго стваральнікаў?
    57:37 Living Home: дом з убудаваным робатам-памочнікам
    1:02:22 Робат супраць чалавека ў актагоне: забава ці тэхналогія для вайны?
    1:08:06 Ці могуць моўныя мадэлі адчуваць боль?
    1:18:45 Claude, біялабараторыя Anthropic і пошук ферментных сістэмаў
    1:20:25 Па грыбы з ChatGPT: чаму небясьпечна давяраць распазнаваньню
    1:24:50 Ці патрэбныя штучнаму інтэлекту правы і адказнасьць?
    1:26:35 Google адпраўляе вылічальныя магутнасьці ў космас
    1:31:59 Каты з камерамі і ШІ шукаюць згубленых гадаванцаў
    1:36:18 ШІ-будзік спальвае грошы, пакуль ты сьпіш
    1:39:08 Беларускі Alias: як Лёша зрабіў гульню з дапамогай ШІ
    1:40:34 Агент Meta чытае асабістыя перапіскі: рызыкі доступу да камп’ютара
    1:44:20 Project Lily: хто чытае нашыя размовы з ChatGPT?
    1:48:10 Узломы з дапамогай ШІ і прыпыненьне распрацоўкі небясьпечных мадэляў
    1:52:33 Гарачая лінія для ШІ-агентаў: скаргі адзін на аднаго
    1:54:20 Ці можна проста выключыць ШІ? Размова пра інтэрвію Ноама Браўна
    1:59:44 Праца над моўнымі памылкамі
    2:00:33 Генадзь Бураўкін і кніга «Нагаварыцца з зоркамі»
    2:04:10 Разьвітаньне

    СПАСЫЛКІ

    🔹 Трамп хоча свае «Сілы ШІ»: https://www.reuters.com/world/us/trump-says-he-will-create-ai-force-name-ai-czar-2026-09-19/
    🔹 Google адкрыла інстытут для абароны чалавецтва ад AGI: https://devby.io/be/news/google-adkryla-instytut-dlya-abarony-chalavetstva-ad-agulnaga-shtuchnaga-intelektu
    🔹 У агентаў зьявіўся свой жаргон: https://devby.io/be/news/agenty-1789634594
    🔹 Дасьледаваньне Emergence World 2: https://arxiv.org/html/2609.17320v1
    🔹 Узлом OpenAI: https://www.hacktron.ai/blog/hacking-openai
    🔹 Grok 4.7: https://docs.x.ai/developers/models/grok-4.7
    🔹 Claude Opus 5.5: https://www.anthropic.com/claude-opus-5-5
    🔹 GPT-6: https://developers.openai.com/api/docs/guides/latest-model
    🔹 MW Living Home: https://prtimes.jp/main/html/rd/p/000000005.000182267.html
    🔹 Чалавек супраць T800: https://x.com/REK/status/2101771246962938155?s=20
    🔹 ШІ-мадэлі адчуваюць «боль»: https://devby.io/be/news/zhdlt-1790090339
    🔹 Біялябараторыя Anthropic зрабіла адкрыцьцё з дапамогай Claude: https://devby.io/be/news/biyalabaratoryya-anthropic-zrabila-pershae-adkrytstsyo-z-dapamogai-claude
    🔹 Дасьледаваньне распазнаваньня грыбоў з дапамогай LLM: https://quesma.com/blog/mushroom-llm-vision/
    Project Suncatcher: https://blog.google/innovation-and-ai/models-and-research/google-research/google-project-suncatcher-facts/
    🔹 Каты-валянтэры шукаюць зьніклых гадаванцаў: https://village.com.kz/village/city/news-city/46283-v-kazahstane-koty-volontery-ustroilis-na-rabotu-i-ischut-poteryavshihsya-pitomtsev
    🔹 Будзільнік, які марнуе токены, пакуль ты сьпіш: https://x.com/houzhongji89090/status/2101657000702857460
    🔹 Аліас па-беларуску: http://alias.itbeard.com
    🔹 Хто чытае размовы з ChatGPT: https://www.404media.co/inside-project-lily-the-humans-reading-your-chatgpt-chats
    🔹 Інтэрвію Ноама Браўна з Дваркешам Патэлем (YouTube): https://youtu.be/6AgOfiZOWiY?is=J6kbZC94a20mMOc8

    #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    2 hr 6 min
  • #30 - Качанава бярэцца за ШІ, дзеці ствараюць лічбавых бацькоў, секс-скандал у Anthropic

    Сёньня сьвяткуем 30 выпускаў «Каласоў» і разьбіраемся, навошта 13-гадовая дзяўчынка стварыла ШІ-бацькоў, як GPT-6 Astra праходзіць гульню «Я не робат» і хто насамрэч кіруе робатам-прыбіральнікам за $30 на гадзіну. Гаворым пра Качанаву і рэгуляваньне ШІ, дэтэкцыю ласёў на дарогах Беларусі, лічбавы мозг мухі, робата-тэнісіста,  пярсьцёнак, які аналізуе пот, таксі без кіроўцаў і спрэчку вакол OpenAI ды задачы Наўе-Стокса.

    МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
    👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai
    👉 Тэлеграм: https://t.me/kalasyai
    👉 Сайт: https://kalasy.ai

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ
    3:42 Верш Алеся Ліпая
    5:41 Лёша ў JetBrains
    7:03 E-list: пошук па беларускіх «экстрэмісцкіх» сьпісах
    10:32 Фестываль «Прадмова» ва Ўроцлаве
    14:40 Страйк транспартнікаў у Нідэрляндах: як змагаюцца за заробкі
    19:35 «Каласам» — 30 выпускаў!
    21:41 Качанава і рэгуляваньне штучнага інтэлекту ў Беларусі
    27:49 ЗША, OpenAI і The New York Times: аўтарскае права супраць нацыянальных інтарэсаў
    34:22 13-гадовая дзяўчынка стварыла ШІ-бацькоў для кантролю за вучобай
    39:35 Адукацыя ў Кітаі: культ вучобы, канкурэнцыя і творчасьць
    44:58 NVIDIA і Hugging Face: навошта гігантам скупляць ШІ-кампаніі
    50:57 Што здарылася з Mistral AI і чаму яе выбірае бізнес
    54:05 Анлайн-заняткі пра ШІ, бясьпеку і юрыспрудэнцыю
    56:14 «Дзе я?»: беларускі GeoGuessr па Менску ў Telegram
    58:30 Чаму выпуск запісваецца ў два заходы
    1:00:29 GPT-6 Astra праходзіць 48 узроўняў «Я не робат»: што будзе з капчай
    1:06:02 Новыя мадэлі OpenAI, Anthropic і Google: магчымасьці, кошты і ліміты
    1:10:29 GPT Image 2.5 і Nano Banana: генерацыя і рэдагаваньне відарысаў
    1:13:47 ШІ сочыць за ласямі: разумныя знакі на беларускіх трасах
    1:19:03 Робат-тэнісіст ад Google DeepMind і трэніроўкі з робатамі
    1:24:04 Хвароба Альцгаймера: эксперыменты з аднаўленьнем нейронаў
    1:26:51 Лічбавы мозг мухі: гульні, кіраваньне аўтамабілем і этычныя пытаньні
    1:31:44 Робат-прыбіральнік за $30 на гадзіну: хто насамрэч ім кіруе
    1:37:18 Калі зьявяцца ўніверсальныя хатнія робаты
    1:39:11 Разумны пярсьцёнак аналізуе пот: глюкоза, алкаголь і кантроль здароўя
    1:45:02 Tesla Cybercab, Waymo і Zoox: ці гатовыя мы да таксі без кіроўцаў
    1:51:10 Размовы з таксістамі, давер да людзей і будучыня іх працы
    1:54:53 ШІ выходзіць з-пад кантролю: пагроза ці надзея для чалавецтва
    2:01:46 Задача Наўе — Стокса: спрэчка вакол OpenAI, аўтарства і будучыні навукі
    2:08:39 Звальненьні з Anthropic, рызыкі ШІ і нечаканая гісторыя з блогеркай
    2:13:21 Сысьці ці змагацца знутры: адказнасьць дасьледчыкаў ШІ
    2:16:24 Фінальны верш Васіля Зуёнка ад Эміліі

    СПАСЫЛКІ

    🔹 Заява Качанавай: https://www.sb.by/articles/tsifrovaya-transformatsiya-ekonomiki-i-obshchestva-stala-dolgosrochnym-natsionalnym-prioritetom.html
    🔹 Судовы працэс паміж OpenAI і New York Times: https://devby.io/be/news/vaimf-1788424686
    🔹 Рэпартаж са Шанхаю: https://www.cnr.cn/shanghai/tt/20260827/t20260827_527793840.shtml
    🔹 Набыцьцё Hugging Face: https://devby.io/be/news/nvidia-kuplyae-hugging-face-za-13-mlrd
    🔹 Містраль: https://www.youtube.com/watch?v=bNcCatdErDw
    🔹 Лекцыі ад Laid On: https://t.me/LAIDON25/332
    🔹 Dzeja_bot у Telegram: https://t.me/Dzeja_bot
    🔹 Допіс Шарыфа Шаміма: https://x.com/sharifshameem/status/2096847916837314853?s=46&t=pKf_FxsPGBd_YMIWTA8xgg
    🔹 Гульня I’m Not a Robot: https://neal.fun/not-a-robot/
    🔹 ШІ пачаў шукаць ласёў на беларускіх трасах: https://smartpress.by/news/na-belorusskikh-trassakh-iskusstvennyy-intellekt-nachal-iskat-losey-kak-eto-rabotaet/
    🔹 Аўтаномны робат-тэнісіст: https://youtu.be/bcVNBn5R_rY
    🔹 GALBOT: https://www.galbot.com/
    🔹 Cell Biomaterials: https://www.cell.com/cell-biomaterials/fulltext/S3050-5623(26)00231-X
    🔹 Прыборка ў Сан-Францыска: https://www.youtube.com/watch?v=-ioV0-rMycE
    🔹 Tau Robotics: https://abc7news.com/post/can-hire-humanoid-robots-tau-robotics-clean-home-san-francisco/19599847/
    🔹 CHARM: https://www.nature.com/articles/s41467-026-75980-z#Abs1
    🔹 Tesla Cybercab: https://www.tesla.com/support/robotaxi/cybercab
    🔹 Zoox: https://www.axios.com/local/san-francisco/2025/11/20/zoox-launches-free-robotaxi-rides
    🔹 Абсэрваторыя інцыдэнтаў: https://devby.io/be/news/center-1788171339
    🔹 CLTR: першасны аналіз: https://www.longtermresilience.org/reports/ai-loss-of-control-incidents-are-worsening-shows-cltr-analysis/
    🔹 Наўе-Стокс: https://openai.com/index/navier-stokes-solution
    🔹 OpenAI: разьдзел Concurrent work: https://openai.com/index/navier-stokes-solution/
    🔹 Тао Тэранс: https://terrytao.wordpress.com/2026/09/07/finite-time-blowup-with-smooth-forcing-term-for-the-incompressible-porous-medium-boussinesq-and-incompressible-euler-equations/

    #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    2 hr 22 min
  • Спэшал #2 | «Хачу пачуць сына»: ад ШІ-альбома да месенджара для дзетак з захворваннем

    У другім спэшале «Каласоў пад сярпом ШІ» размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі могуць дапамагчы людзям, якім складана размаўляць. А яшчэ - пра пошук сябе пасля банкруцтва, аўтарскія правы на музыку і сімвалы ды працу ў дата-цэнтрах NVIDIA.

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ і знаёмства з Аляксеем
    0:55 Ад прадпрымальніцтва і банкруцтва да працы ў IT
    4:22 Творчасць як спосаб знайсці сябе
    7:39 Як стаць галоўным адмінам інтэрната
    9:02 «Мірыяды»: як з’явіўся беларускі музычны ШІ-праект
    14:44 Пажар, небяспечны паход і страх смерці: асабістая гісторыя альбома
    23:07 Аўтарскія тэксты і дапамога ШІ: як верш становіцца песняй
    27:13 Музычны лэйбл прапанаваў кантракт, не распазнаўшы ШІ
    31:26 Ці можна зарабіць на беларускай музыцы
    35:33 Як ствараць музыку ў Suno і выпраўляць беларускія гукі
    43:26 Фрык-фолк і змешванне стыляў: пошук свайго гучання
    45:26 Хто аўтар ШІ-музыкі? Этыка, правы і роялці
    50:43 ШІ як магчымасць выказаць сябе і пераадолець уласныя абмежаванні
    54:50 Як трапіць у замежныя музычныя блогі і плэйлісты
    57:51 ШІ-слоп паўсюль: маркіроўка музыкі і рэкамендацыі платформаў
    1:01:44 ШІ і беларуская мова: новы шанец ці замацаванне адставання?
    1:06:10 Сын з сіндромам Даўна і камунікацыя праз сімвалы
    1:11:59 Чаму сям’я пераехала ў Польшчу
    1:15:25 Месенджар для сына: як даць магчымасць напісаць блізкім
    1:17:11 Як ШІ перакладае тэкст у сімвалы: прыклады і дэманстрацыя
    1:19:18 Асабісты набор сімвалаў і розныя патрэбы карыстальнікаў
    1:26:12 Распрацоўка праграмы і перанос бібліятэкі сімвалаў па фатаграфіях
    1:31:22 «Чыпсы і кока-кола»: як сын карыстаецца месенджарам
    1:33:46 Калі твая мова пад ліцэнзіяй: аўтарскія правы на піктаграмы
    1:39:28 Чаму складана фінансаваць тэхналогіі для людзей з інваліднасцю
    1:42:51 Адмова ад гранта: чаму прасцей рабіць за свае грошы
    1:48:17 Прыватнасць паведамленняў і выкарыстанне воблачнага ШІ
    1:51:30 Ад Siri да ШІ-агентаў: тэхналогіі, якія адкрываюць свет
    1:55:52 Ад майнінгу ў Швецыі да працы ў дата-цэнтрах NVIDIA
    2:02:35 Што адчуваеш унутры дата-цэнтра
    2:04:43 Экалагічны кошт ШІ: энергія, вада і асабісты погляд
    2:08:11 Беларускі блок: кім захапляецца Аляксей
    2:10:31 Што дае надзею і як выбіраць, чым займацца
    2:13:59 Карціна з робатамі і кніга пра Каляды ў піктаграмах
    2:16:43 Новыя рэлізы «Мірыядаў» і развітанне

    СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКА

    🔸 Мірыяда на YouTube: https://youtube.com/channel/UCJqNjFe47k2RSsuYX-EXPLQ
    🔸 Мірыяда ў Instagram: https://www.instagram.com/miryjada/
    🔸 Аплікацыя для дзетак: https://telepon.app
    🔸 Аляксей ў Instagram: https://www.instagram.com/lepliki/
    🔸 Аляксей у LinkedIn: https://linkedin.com/in/smirnou
    🔸 Аляксей у GitHub: https://github.com/leplik

    МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
    👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai
    👉 Тэлеграм: https://t.me/kalasyai

    #каласыпадсярпомші #кпсші

    👉 Сайт: https://kalasy.ai

    2 hr 19 min
  • #29 - Памерлы бацька на вясельлі, кнігі пад нож і робат хутчэйшы за Болта і галубіны мэсэнджар

    Сёньня правяраем, чаму чвэрць беларускіх кавярняў з парадаў ШІ не існуе, ці навучыліся кітайцы вырабляць перадавыя чыпы без ASML, гаворым пра Amazon, які скупляе, скануе і зьнішчае рэдкія кнігі, адноўленыя праз ШІ песьні Макса Шчура, галубіны мэсэнджар і агента, які ўзламаў сыстэму спартзалі ды выкінуў чалавека з чаргі. А таксама, пра робата для ўзяцьця крыві, арбітальны ШІ-сэрвэр, кітайскага гуманоіда хутчэйшага за Болта, роспуск каманды бясьпекі OpenAI, ды вясельле, якое сарваў «уваскрэшаны» праз ШІ бацька нявесты.

    МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
    👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai
    👉 Тэлеграм: https://t.me/kalasyai
    👉 Сайт: https://kalasy.ai

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Мышы, коткі і Эмілія без макіяжу
    4:00 Адкрыццё сезона курсаў беларускай мовы ва Ўроцлаве
    7:02 Instagram Лёшы і новыя трэкі Setivir
    8:40 Мой родны падкаст і Першы Гікаўскі
    11:42 Беларускія выразы, якія дапамагаюць не здавацца
    18:53 Анонс спэшала: музыка і ШІ-прылада для сына з сындромам Даўна
    21:38 ChatGPT, Gemini і DeepSeek складаюць маршруты па Беларусі
    32:28 Аўтаномныя паездкі Uber у Загрэбе
    37:33 Ці можа Кітай вырабляць чыпы без ASML?
    45:24 Amazon скупае, скануе і знішчае рэдкія кнігі дзеля ШІ
    51:23 Макс Шчур аднавіў старыя песні з дапамогай ШІ
    57:35 Гікаўшчына: новыя мадэлі ад Google, Meta, xAI і Zhipu AI
    1:02:00 ШІ-агент узламаў сістэму спартзалы і выкінуў чалавека з чаргі
    1:10:36 Вайбкодынг галубінай пошты
    1:14:34 Робат, які самастойна бярэ кроў з вены
    1:19:38 Маск і NVIDIA збіраюцца будаваць дата-цэнтры ў космасе
    1:23:44 Кітайскія робаты б’юць рэкорды ў бегу і падымаюць цяжар
    1:28:44 Калёнка з маленькім ШІ-светам і ўнікальнымі гукамі прыроды
    1:34:05 ШІ-рэгістратар не разумее ёркшырскі акцэнт пацыентаў
    1:38:55 Anthropic дадае вадзяныя знакі ў тэксты Claude
    1:41:02 OpenAI распусціла каманду па бяспецы будучых мадэляў
    1:46:01 Рэйтынг прыватнасці папулярных ШІ-сэрвісаў
    1:47:45 Жаніх «ажывіў» памерлага бацьку нявесты з дапамогай ШІ
    1:51:37 Памылачкі і спрэчка пра «секс»
    1:56:00 Верш ад Эмількі

    СПАСЫЛКІ

    🔹 Лёша ў Instagram: https://www.instagram.com/iamitbeard 🔹 Setivir: https://setivir.art
    🔹 Мой родны падкаст: https://www.youtube.com/channel/UCWlxOSl0lPvPFIJBZs3tFQQ
    🔹 Першы Гікаўскі: https://www.youtube.com/@piersyhikauski
    🔹 Чвэрці беларускіх рэстарацыяў з парадаў ШІ не існуе: https://tech.onliner.by/2026/08/24/ii-rekomenduet-zavedeniya-v-belarusi
    🔹 Uber запусьціў у Заграбе аўтаномныя: https://investor.uber.com/news-events/news/press-release-details/2026/Uber-Launches-Autonomous-Rides-in-Europe/default.aspx
    🔹 Літаграфічныя сістэмы ASML: https://www.asml.com/en/products/euv-lithography-systems
    🔹 Аналіз TechInsights пра 7-нанаметровы працэс вытворчасці чыпаў SMIC: https://www.techinsights.com/blog/chinas-smic-plays-7-nm-card
    🔹 Amazon скупае рэдкія кнігі і зьнішчае дзеля ШІ: https://www.404media.co/we-tracked-a-shipment-of-rare-books-it-ended-at-an-amazon-ai-training-facility/
    🔹 Макс Шчур аднавіў праз ШІ хатнія запісы: https://budzma.org/news/maks-shchur-praz-20-gado-rekanstruyava-i-vyda-svae-pesni.html
    🔹 Gemini 3.7 Flash: https://blog.google/innovation-and-ai/models-and-research/gemini-models/introducing-gemini-3-7-flash/
    🔹 Grok 4.6: https://x.ai/news/grok-4-6
    🔹 Muse Spark 1.2: https://developer.meta.com/ai/models/muse-spark/
    🔹 GLM 5.3 Flash: https://z.ai/blog/glm-5.3-flash
    🔹 Мэсэнджар Carrier Pidge дасылае паведамленьні з хуткасьцю галуба: https://www.techspot.com/news/113501-carrier-pidge-app-delivers-texts-110-mph-unless.html
    🔹 ШІ-агент узламаў сыстэму спартзалі: https://www.abc.net.au/news/2026-08-10/ai-assistant-hacks-gym-website-aus-cyber-attack/107007986
    🔹 FDA дазволіла першага аўтаномнага робата для пабрання крыві: https://www.fda.gov/news-events/press-announcements/fda-authorizes-first-its-kind-robotic-blood-draw-device
    🔹 SpaceXAI і NVIDIA рыхтуюць арбітальны ШІ-сэрвэр: https://nvidianews.nvidia.com/news/spacexai-adopts-nvidia-vera-cpu-to-accelerate-agentic-ai-at-massive-scale
    🔹 Кітайскі гуманоід прабег 100 мэтраў за 8,86 сэкунды: https://apnews.com/article/069b76ee6748154fd67bec39fa927cf6
    🔹 Разумная калёнка Mur mur з сімуляцыяй жывога свету: https://murmur.living/
    🔹 Праблемы ШІ-рэгістратаркі з ёркшырскім акцэнтам: https://www.theguardian.com/society/2026/aug/20/yorkshire-rotherham-ai-gp-receptionist-cannot-understand-accent
    🔹 Anthropic уводзіць вадзяныя знакі: https://www.anthropic.com/news/claude-text-watermark
    🔹 OpenAI распусьціла каманду Preparedness: https://www.theverge.com/ai-artificial-intelligence/980817/openai-disbands-preparedness-team
    🔹 Рэйтынг прыватнасьці ШІ-сэрвісаў: https://blog.incogni.com/ai-llm-privacy-ranking-2025/
    🔹 Здарэнне з ШІ-відэа бацькі на вяселлі: https://www.threads.com/@anna.pro.events/post/DcJAdipjC1h
    🔹 Пашпарт вандроўніка: https://catalog.onliner.by/crafts_fair/vandergroop/passportvandr?utm_source=news-ii-rekomenduet-zavedeniya-v-belarusi&utm_medium=widget-60748

    #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    1 hr 58 min
  • #28 - Роба-настаўніца з сэкс-шопа, дэпутат з промтам ад ШІ, баі робатаў, арэнда твараў у Кітаі

    Сёньня разбіраем канфуз дэпутата з прамтом ад ШІ, ідэю Акадэміі інтэлектуальных тэхналгоій у Беларусі, амяркоўваем, як OpenAI Astra даказвае тэарэмы, чаму ChatGPT у захапленні ад гуку дрэлі, новыя правілы Suno, першыя рукапашныя баі робатаў Unitree, кітайскіх актораў, якія здаюць свае твары ў арэнду, свежыя мадэлі і тое, як ШІ-агенты зладзілі каардынаваны ўзлом. У фінале моўныя памылачкі і верш ад Эмількі

    МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
    👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai
    👉 Тэлеграм: https://t.me/kalasyai
    👉 Сайт: https://kalasy.ai

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ
    1:05 Лёша пра паездку ў ЗША
    6:04 Язэп Драздовіч, «Нябесныя бегі» і ідэя перавыдання
    10:46 Зацьменне, Персеіды і «бамжацкі тэлескоп»
    11:36 Фестывалі, квіз пра ШІ і сустрэчы са слухачамі
    17:08 Канадскі дэпутат зачытаў падказку ChatGPT падчас афіцыйнай прамовы
    22:42 У Беларусі хочуць стварыць Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій
    26:09 ASML раздасць супрацоўнікам бонусы па €20 000
    29:41 OpenAI Astra даказвае тэарэмы, але матэматыкі не паспяваюць іх правяраць
    38:32 ChatGPT хваліць музыку з дрэлі
    44:04 Новыя правілы Suno
    51:38 Spotify пазначыць віртуальных музыкаў
    57:48 Першыя рукапашныя баі робатаў Unitree
    1:03:28 Кітайцы прадаюць свае твары
    1:10:15 Новыя мадэлі
    1:14:57 Агенты ўзламалі Hugging Face
    1:21:36 Мадэлі OpenAI для кібератакі і абароны
    1:23:35 Падкаст «Бу-бу-будучыня» Віталя Аляхновіча
    1:26:03 ChatOn AI з беларускімі каранямі трапіў у сусветны топ па выручцы
    1:28:20 Амерыканская школа набыла ШІ-настаўніцу ад вытворцы секс-лялек
    1:33:16 Перамены ў Google DeepMind
    1:38:56 Прыватныя размовы з Claude трапілі ў пошукавую выдачу Google
    1:44:00 Anthropic уклаў $10 млрд у магутнасці нарвежскага дата-цэнтра
    1:46:03 ШІ-бум стварае попыт на электрыкаў, цесляроў і сантэхнікаў
    1:48:06 ШІ-кантроль на экзамене ў Мексіцы скончыўся масавай ануляцыяй вынікаў
    1:51:51 ШІ для дарослых і прабелы ў законах Паўднёвай Карэі
    1:59:30 ВПС ЗША хочуць выкарыстоўваць ШІ для абслугоўвання ядзернага арсеналу
    2:02:35 Моўныя памылачкі
    2:07:26 Верш

    СПАСЫЛКІ

    🔹 Палітык і промпт ШІ: https://www.reddit.com/r/newbrunswickcanada/comments/1v2e4fv/pc_mla_bill_oliver_reading_an_ai_prompt_in_the/
    🔹 Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій: https://belta.by/president/view/akademija-intellektualnyh-tehnologij-pojavitsja-v-belarusi-sozdanie-vuza-stalo-temoj-soveschanija-u-794428-2026/
    🔹 ASML раздае супрацоўнікам акцыі: https://devby.io/be/news/dlolrogp-1784642871
    🔹 OpenAI Astra: https://openai.com/index/ten-advances-in-mathematics/
    🔹 ChatGPT упадабаў гук дрэлі: https://www.instagram.com/reel/DbTZri3MFHo/?utm_source=chatgpt.com
    🔹 Suno закручвае гайкі: https://suno.com/blog/building-the-future-of-music-responsibly
    🔹 Spotify пачне пазначаць цалкам выдуманых ШІ-выканаўцаў: https://newsroom.spotify.com/2026-08-11/ai-persona-badges-transparency/
    🔹 Першая ў свеце ліга рукапашных баёў чалавекападобных робатаў: https://x.com/Charlieoweri/status/2077987014167916902
    🔹 Кітайскія акторы здаюць свае твары ў арэнду: https://restofworld.org/2026/china-ai-microdramas-face-licensing/
    🔹 Anthropic Opus 5: https://www.anthropic.com/news/claude-opus-5
    🔹 Moonshot AI Kimi K3: https://huggingface.com/moonshotai/Kimi-K3
    🔹 Google выпусціла Gemini 3.6 Flash і 3.5 Flash-Lite: https://blog.google/innovation-and-ai/models-and-research/gemini-models/gemini-3-6-flash-3-5-flash-lite-3-5-flash-cyber/
    🔹 Агенты OpenAI навучыліся таемна каардынаваць узломы: https://devby.io/be/news/zhdlorti-1786004456
    🔹 OpenAI выпусціла кібермадэлі: https://openai.com/index/daybreak-models-are-now-available-on-aws/
    🔹 Падкаст «Бу-бу-будучыня»: https://www.youtube.com/watch?v=c9T9u6c0YlA
    🔹 Чат-бот з беларускімі каранямі трапіў у сусветны топ па выручцы: https://devby.io/be/news/blotirpa-1786002341
    🔹 Школа паставіла на паўзу гуманоідную настаўніцу: https://www.theguardian.com/us-news/2026/jul/27/new-york-school-humanoid-robot-plan-paused
    🔹 У DeepMind змяняецца кіраўніцтва: https://devby.io/be/news/vyalikae-patrasenne-u-ai-padrazdzyalenni-google-u-deepmind-zmyaniusya-kiraunik-z-kampanii-syhodzyats-vyaduchyya-dasledchyki
    🔹 Чаты Claude з асабістымі данымі траплялі ў Google: https://www.404media.co/tons-of-peoples-claude-chats-and-creations-are-exposed-on-google/
    🔹 Малады воблачны стартап атрымаў ад Anthropic кантракт на $10 мільярдаў: https://devby.io/be/news/anthropic-zakluchyla-ugodu-na-10-mlrd-z-voblachnym-startapam-yakomu-usyago-nekalki-mesyatsau
    🔹 Анлайн-экзамен з ШІ-практорынгам скончыўся масавымі ануляваннямі: https://devby.io/be/news/dlschorpms-1785839420
    🔹 У школах Даніі ўводзяць вусную абарону экзаменаў: https://uvm.dk/aktuelt/nyheder/2026/august/260806-ny-strakspakke-mod-ai-snyd-paa-gymnasierne
    🔹 Карэйскі закон і ШІ для дарослых: https://www.khan.co.kr/article/202608032110005
    🔹 ШІ дапаможа абслугоўваць ядзерны арсэнал ЗША: https://breakingdefense.com/2026/08/air-force-seeks-ai-tool-to-help-manage-minuteman-iii-icbm-sustainment

    #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    2 hr 11 min
  • #27 - ШІ-музыка для Купалаўскага, GPT-5.6, роба-сабакі ад Claude, беспілотнікі ў Беларусі

    Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства мадэляў GPT-5.6, дзівімся рахунку на 16 мільёнаў долараў у Claude і абмяркоўваем еўрапейскую суверэнную платформу eustella.

    А яшчэ ў выпуску: галасавы асістэнт ад Джоні Айва і Сэма Альтмана, мяккая рыбка-робат, беспілотныя электрагрузавікі ў Беларусі і гісторыя пра тое, як Claude напісаў код для кіравання роба-сабакам. У фінале гаворым пра тое, як ШІ ўплывае на працаўладкаванне моладзі і старэйшых супрацоўнікаў, выпраўляем памылачкі ў беларускай мове і слухаем кранальны фінальны верш Уладзіміра Някляева ў выкананні Эміліі. Прыемнага праслухоўвання! 🎧

    ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ
    1:17 Рубрыка: дзяржава і закон — Кітай можа абмежаваць замежны доступ да перадавых ШІ-мадэляў
    12:04 Дэміс Хасабіс і прапанова стварыць асобны наглядны орган для тэставання перадавых мадэляў
    17:09 Японскія кампаніі стымулююць выкарыстанне ШІ грашовымі бонусамі
    24:15 У Менску ў Купалаўскім тэатры паставяць спектакль, дзе музыку піша ШІ
    27:03 OpenAI выпускае сямейства мадэляў GPT-5.6
    30:44 Рубрыка «Гікаўшчына»: карыстальнік атрымаў рахунак на 16 мільёнаў долараў у Claude
    33:36 Еўрапейская суверэнная ШІ-платформа EUstla
    36:25 Пытанні і досведы слухачоў, праекты «Голас» і «Sonora»
    1:04:19 Джоні Айў і Сэм Альтман робяць галасавога асістэнта ў выглядзе калонкі
    1:16:21 Мяккая рыбка-робат і беспілотныя электрагрузавікі з ШІ ў Беларусі
    1:21:07 Клод-код і праграмаванне цела для робота-сабакі
    1:26:46 ШІ і занятасць: удары па старэйшых і маладых супрацоўніках, заклік эканамістаў «We must act now»
    1:39:40 Памылачкі ў беларускай мове
    1:44:00 Фінальны верш Уладзіміра Някляева ад Эміліі

    СПАСЫЛКІ

    🔹 Кітай можа абмежаваць замежны доступ да перадавых ШІ-мадэляў: https://www.reuters.com/world/beijing-is-looking-curbing-overseas-access-chinas-top-ai-models-sources-say-2026-07-07/
    🔹 Дэміс Хасабіс прапануе асобны наглядны орган для перадавых ШІ-мадэляў: https://x.com/demishassabis/status/2076957440109625718
    🔹 Японскія кампаніі стымулююць выкарыстанне ШІ грашовымі бонусамі: https://devby.io/be/news/zlscholri-1783944817
    🔹 «Замак Альшанскі» ў Купалаўскім: музыка з удзелам ШІ: https://www.sb.by/articles/stsenografiya-borisa-gerlovana-i-kompozitor-iskusstvennyy-intellekt-kupalovskiy-priglashaet-v-zamok-.html
    🔹 GPT-5.6: сямейства Sol, Terra і Luna: https://openai.com/index/gpt-5-6/
    🔹 Карыстальнік Claude ўбачыў рахунак на $16,6 млн: https://devby.io/be/news/claude-1784019620
    🔹 eustella — еўрапейская суверэнная ШІ-платформа: https://devby.io/be/news/doukp-1782730507
    🔹 Галасавыя «наморднікі» для прыватнага прагаворвання промптаў: https://arxiv.org/abs/2408.12500
    🔹 Claude дапамог знайсці крытычную дзірку ў білетнай сістэме фестываляў: https://www.wired.com/story/claude-helped-a-hacker-find-a-way-to-issue-tickets-to-almost-every-us-music-festival/
    🔹 Першая прылада OpenAI і Джоні Айва — бязэкранны ШІ-кампаньён: https://www.reuters.com/technology/openais-first-hardware-device-will-be-speaker-bloomberg-news-reports-2026-07-14/
    🔹 Cuddle-Fish — мяккі лятучы робат-кампаньён: https://arxiv.org/abs/2504.01293
    🔹 У Беларусі запрацавалі беспілотныя электрагрузавікі з ШІ: https://devby.io/be/news/yvaip-1783696872
    🔹 Claude самастойна падключыўся да робапса і напісаў код кіравання: https://www.anthropic.com/research/project-fetch-phase-two
    🔹 ШІ мацней б’е па занятасці старэйшых і самых маладых работнікаў: https://arxiv.org/abs/2507.08244
    🔹 «We Must Act Now»: заклік рыхтавацца да эканамічнай трансфармацыі праз ШІ: https://www.wemustactnow.ai/

    #каласыпадсярпомші #кпсші #штучныінтэлект

    1 hr 47 min
  • Спэшал #1 | ШІ, дзеці і будучыня праграмістаў — наш першы спэшал

    Гэта наш першы спэшал - выпуск, у якім Яўген сустракае госця! Да нас завітаў Валянцін Завадскі - праграміст, прадпрымальнік, бацька трох дачок і стваральнік галасавога ШІ-памочніка EVY. Пагаварылі пра вайб-кодынг, будучыню распрацоўнікаў, AGI, выхаванне дзяцей у эпоху ШІ і пра тое, як 98% кода рэальнага прадукту можна стварыць з дапамогай агентаў.

    🔸 Валянцін у інтэрнэце: https://zavad.ski

    🔸 Evy: https://evy.so

    ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ

    👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai
    👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com

    НАШЫЯ САЦСЕТКІ
    👉 Instagram: https://instagram.com/kalasyai
    👉 Telegram: https://t.me/kalasyai

    НАВІГАЦЫЯ

    0:00 Уступ і знаёмства з Валянцінам Завадскім
    1:36 Праграміст, прадпрымальнік і бацька трох дачок
    3:54 ProConf: восем гадоў сяброўскага падкасту пра канферэнцыі
    7:49 ШІ і дзеці: Grok у Tesla, школа і першыя сцэнары выкарыстання
    15:37 Персаналізаваная адукацыя: чаму ШІ не стварае матывацыю
    20:05 Як курсы Валіка па Ruby змянілі кар’еру Яўгена
    23:52 Як праграмавалі да ШІ: фрэймворкі, сінтаксіс і сумоўі
    27:40 Што такое вайб-кодынг: Ferrari на кепскай дарозе
    30:45 98% кода EVY створана агентамі і голасам
    31:38 Вайб-кодынг для непраграмістаў: складанасць і бяспека
    34:24 Як Валік стварае складаныя праекты з Claude Code
    35:52 Будучыня распрацоўнікаў: голас, кантэкст і менш праграмістаў
    40:59 Ці не позна ісці ў IT у 2026 годзе?
    42:43 Праграмаванне як гульня: LEGO, Minecraft і любоў да стварэння
    45:33 Што такое AGI і ці вырашыць ён праблемы чалавецтва?
    50:05 Ці варта беларусам баяцца ШІ-апакаліпсісу?
    52:51 Навуковая фантастыка, беларускія кнігі і літаратурныя парады
    55:14 ШІ-інструменты на кожны дзень: Claude Code, EVY, Grok і Nano Banana
    58:58 OpenClaw: кіраванне тыкетамі, аўтаматызацыі і сямейны бюджэт
    1:02:36 Як нарадзілася EVY: ад аналага Wispr Flow да Voice OS
    1:06:01 Дыктоўка і запіс сустрэч — галоўныя функцыі EVY
    1:07:53 Прыватнасць запісу сустрэч і незвычайны старт Granola
    1:10:55 Чаму з ШІ прасцей гаварыць адкрыта: адукацыя і HR-апытанні
    1:14:32 Голас як інтэрфейс: Slack, код, пошта і промпты
    1:17:11 Сістэмная дыктоўка Apple супраць EVY і Wispr Flow
    1:19:05 Ці стаў EVY бізнесам? 80–90% поспеху — маркетынг
    1:22:34 Анбордынг EVY і як слухачы могуць дапамагчы праекту
    1:24:30 Што будзе, калі падаражэюць API: рэзервовыя і лакальныя мадэлі
    1:28:26 Адкрытыя і кітайскія мадэлі супраць перадавых закрытых
    1:31:07 Токены як працоўны бонус: падпіскі, API і крэдыты Microsoft
    1:34:28 Галасавы кантэкст, паралельныя агенты і кэшаваныя токены
    1:37:06 Ці важная мова праграмавання для ШІ: Ruby, Python і TypeScript
    1:38:35 Калі Валік зразумеў, што ШІ — не проста хайп
    1:41:27 Што пачытаць пра ШІ і працу агентаў
    1:42:48 Беларус, якім захапляецца Валік: Лёша АйЦіБарада
    1:43:41 Што дае надзею беларусам
    1:45:24 Развітанне і дзе знайсці Валіка

    #каласыпадсярпомші #кпсші

    1 hr 47 min