Kamunikat.org

Kamunikat.org

By KamunikatEducation
Download on the App Store

All Kamunikat.org episodes

  • Франц Сіўко - Апавяданне «Месяц Месячыку Ясны»
    Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.
    Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".
    У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
    Кнігі Франца Сіўко гладзіце тут https://kamunikat.org/Siuko_Franc.html
    40 min
  • Віка Трэнас - Вершы
    Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць», прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», рэдактарам стылістычным у Часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай, публіцыстыкай, перакладамі выступае ў перыёдыцы з 2000 года. Выдадзены дзве кнігі паэзіі: «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (2005), «Экзістэнцыйны пейзаж» (2008). Творы перакладзены на нямецкую, балгарскую, шведскую, рускую, літоўскую, польскую, французскую мовы.
    Кнігі Вікі Трэнас гладзіце тут https://kamunikat.org/Trenas_Vika.html
    6 min
  • Франц Сіўко - Апавяданне «Мары З Бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка» З Кнігі «Асіметрыя»
    Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст, педагог.
    Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і эсэ. Найбольш удалым сваім творам лічыць прыпавесць “Удог”, уганараваную ў 2001 годзе прэміяй часопіса “Полымя” і ў 2002 г. - прэміяй імя У. Караткевіча. Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” за зборнік аповесцей “Плебейскія гульні” (2015 г.). Цягам усяго жыцця літаратурную працу сумяшчаў з выкладчыцкай. Аўтар метадычных матэрыялаў па гісторыі развіцця мовы і метадычнай распрацоўкі па праблеме культуры маўлення для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі шмат год супрацоўнічае з каталіцкім часопісам "Ave Maria".
    У 1999-2009 гг. - старшыня Віцебскай абласной філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
    Кнігі Франца Сіўко гладзіце тут https://kamunikat.org/Siuko_Franc.html
    24 min
  • Віталь Воранаў - Кніга Майго Роду
    У рамках праекту «Кнігі бяз літар на Kamunikat.org» найноўшае апавяданне Віталя Воранава, напісанае падчас каранціннага закрыцця.
    ----------------
    Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт Унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані, студэнт Унівэрсытэту імя Масарыка ў Брне. Цяпер жыве ў Польшчы.
    5 min
  • Алесь Плотка - Вершы
    2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка).
    Аўтар падзяліўся з парталам Kamunikat пяццю вершамі, якія маглі б праілюстраваць апошнія некалькі гадоў ягонага жыцця, ў якім творчае даўно зраслося з асабістым. Што агульнага ў трагедыі Гюмры і землятруса душаў у Беларусі? Што мае сказаць «апошні гомельскі эсэр» тым, хто дзеліць беларусаў на розныя гатункі? Як выглядае і як мысліць сёння аўтар, якога некаторыя паспяшылі запісаць у манахі ад літаратуры? Адказы – тyт.
    12 min
  • Адам Глёбус - Сталіца
    Адам Глёбус (сапраўднае імя Уладзімір Адамчык, ) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец. Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг. Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцам у гэтай галіне.
    Кнігі Адама Глёбуса гладзіце тут https://kamunikat.org/Hlobus_Adam.html
    2 min
  • Д - Р Юры Грыбоўскі - Беларусы Ў Польскіх Узброеных Сілах У Заходняй Эўропе, Частка 1
    У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Галяндыі і г.д. Невыпадкова на вайсковых могілках параскіданых па ўсёй Заходняй Эўропе і на Блізкім Усходзе можна трапіць на магілы суродзічаў. Найбольш вядомай старонкай прысутнасьці жаўнераў-беларусаў у шыхтох ПУСЗ зьяўляецца іх удзел у баявых дзеяньнях на італьянскім фронце (1944-45 г.).
    32 min
  • Сяргей Чыгрын - Вершы
    Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
    Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.
    Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.
    Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).
    На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.
    26 min
  • Мікола Канановіч - Вершы
    Канановіч Мікола паэт, празаік, журналіст.
    Нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Востраўскую ВШ (1980) і Міжэвіцкую СШ (1982), Гродзенскае прафтэхвучылішча №41 (1983). Працаваў кінамеханікам, служыў у войску, працаваў у калгасе “Рассвет” на Слонімшчыне. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта (1992) шэсць гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру ў СШ №8 г.Слоніма. З 1998 года працуе ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай”. З 2020 года — галоўны рэдактар выдання.
    Друкуецца з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў літаратурных часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова”, “Правінцыя”, “Дзеяслоў” і іншых перыядычных выданнях. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў паэзіі “Квадра” (1990), “Анталогія маладога верша” (2001), “Верш на свабоду” (2002), “Галасы” (2003, 2005) і ўсіх выпускаў літаратурнага альманаха “Новы замак”. Укладальнік і рэдактар зборніка “Паэтычная Слонімшчына” (2000) і двух выпускаў літаратурнага альманаха “Ад Я да Я” (2001, 2003) падлеткавага клуба “Святліца”, што дзейнічаў у Слоніме пры грамадскім аб’яднанні “Воля да развіцця”.
    Аўтар кніг паэзіі “І доўжыцца ноч…” (2003) і “Вяртанне восені” (2019).
    Сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і «Беларускай асацыяцыі журналістаў». Жыве ў вёсцы Пятралевічы на Слонімшчыне.
    2 min