Каманда “Ідэйнага падкасту” правяла публічны запіс, пазнаёмілася са слухачамі і прапанавала (не) новыя рашэнні для краіны.Разам з сябрамі з Press Club Belarus мы арганізавалі адкрыты запіс нашага флагманскага падкасту. Абмяркоўвалі малы бізнес, чаму Беларусь — краіна для лянотных, каму апроч Глеба патрэбна празрыстасць і дзе схаваны чалавечы капітал.І далучайцеся да дыскусій у нашым адмысловым Telegram-чату!