Глыбінны народ

Глыбінны народ

By Цэнтр новых ідэйSociety & CultureNewsPoliticsPlaces & Travel
Download on the App Store

Глыбінны народ episodes

  • Голас рэгіёнаў: як пачуваюцца падкасты па-за Мінскам

    У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" размаўляем пра беларускія падкасты.

    Дазнацца сёння пра тое, што робіцца ў беларускіх рэгіёнах не так проста: большасць лакальных СМІ былі вымушаныя спыніць сваю працу праз рэпрэсіі, а шматлікія журналісты ды актывісты, якія маглі б распавесці пра актуальнае і набалелае, з’ехалі за мяжу (у лепшым выпадку) ці трапілі трапілі пад пераслед уладаў. Тым большую ролю адыгрываюць беларускія падкасты, якія даюць магчымасць не толькі пачуць, але і адчуць атмасферу па-за сталіцай. Як яны ўзніклі, як пачуваюцца ды якая будучыня іх чакае?

    Абмеркаваць гэтыя ды іншыя пытанні дапамагла Дар’я Гардзейчык — журналістка, аўтарка падкаста “Утульны горад” і “Гісторыя беларускага сэкса”.

    26 min
  • Слава Воршы ўжо не горша: праблемы і перспектывы “ўсходняй брамы” Беларусі

    Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Оршы.

    Горад з крымінальным мінулым ды радзіма Караткевіча, занепадаючы прамысловы цэнтр, які дагэтуль не мае ўласнага ўніверсітэта ды тэатра, але можа пахваліцца вялізнай колькасцю адметных аб’ектаў архітэктурнай спадчыны. Усё гэта – Орша і яе плюсы, мінусы ды будучыню мы і абмеркавалі. А дапамог у гэтым Ігар Казмерчак — рэгіянальны актывіст, рэдактар сайта Orsha.eu.

    29 min
  • Беларускія Мальдывы або Дэтройт: няпэўная будучыня Салігорска

    Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны Салігорску.

    Горад з самымі высокімі заробкамі па краіне і самай высокай шчыльнасцю насельніцтва на квадратны кіламетр. Горад рабочых з гонарам, што не баяцца змагацца за свае правы, але зараз маюць няпэўную будучыню. Зрэшты як і большасць беларусаў. Пагамонім сёння пра Салігорск з актывістам Паўлам Батуевым.

    36 min
  • Зляцець з Беларусі і вярнуцца: прыгоды птушак у Сінявокай

    Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны беларускім птушкам.

    На сённяшні момант лётаць у Беларусь і вылятаць з яе ў іншыя краіны вельмі няпроста. Але ў кагосьці гэта дагэтуль атрымліваецца нягледзячы на ўсе санкцыі. Пра іх і пра гаворым сёння. А менавіта – пра птушак.

    Якімі адметнымі відамі можа пахваліцца нашая краіна, як на крылатых уплываюць змены клімату і чалавек, а таксама абмяркуем розныя парады і антыпарады адносна абыходжання з імі. Дапаможа мне з гэтым Дзмітры Вінчэўскі — арнітолаг і рэдактар сайта “Птушкі штодня”.

    38 min
  • Без навук як без рук: дасягненні і праблемы маладых беларускіх даследчыкаў

    Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны беларускай навуцы.

    Фізікі, лірыкі – у Беларусі сёння ўсім навукоўцам няпроста. Як складваецца лёс маладых даследчыкаў? Ці можна выжыць на заробак навукоўца? Якім чынам лепш за ўсё папулярызаваць гістарычныя веды аб мінулым?

    На гэтыя, а таксама іншыя пытанні паразмаўлялі з Ганнай Дзягель – гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук і аўтаркай гісторыка-культурніцкага падкаста “Так склалася гістарычна”.

    35 min
  • Будзе горш, а наколькі – пакуль пытанне: несуцяшальны прагноз для беларускай эканомікі

    Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" пра эканоміку.

    У беларускай эканоміцы не ўсё добра. Нават кепска. Пры гэтым такая сітуацыя назіраецца далёка не першы год і ёй няспынна прадракаюць крах і заняпад. Старыя і новыя санкцыі, знешнеэканамічныя цуды, а цяпер яшчэ і вялікая вайна – ва ўсім гэтым сапраўды няпроста разабрацца.

    Дзе мы знаходзімся на сённяшні дзень, што нас чакае ў будучыні і як расійскае ўварванне ва Украіну адаб’ецца на нас усіх? З гэтымі пытаннямі нам дапамог разабрацца старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Зміцер Крук.

    46 min
  • Беларускаму спорту канец? Разбіраем чатыры вершнікі апакаліпсісу — адсутнасць рэформаў, 2020-ты, эканамічны крызіс ды вайну

    Новы выпуск падкаста "Глыбінны народ" прысвечаны спорту ў Беларусі.

    Як вядома, развіццё спорта ў краіне неадрыўна звязана не толькі з эканамічнай сітуацыяй, але і існымі грамадска-палітычнымі рэаліямі. А яны ў Беларусі нагадваюць шторм, які няспынна павялічваецца не толькі апошнія гады, але нават і месяцы. Эканамічны крызіс, кавід, бурлівы 2020-ы і яго наступствы, а цяпер яшчэ і вайна ва Ўкраіне ў якой Беларусь стала суагрэсарам.

    У якім стане знаходзіцца спорт у сталіцы ды рэгіёнах пасля ўсяго гэтага? Ці трэніравацца спартоўцам ва ўмовах, калі яны могуць не пабачыць міжнародных спаборніцтваў і як палепшыць існую сітуацыю? Усё гэта і нават больш абмяркуем з Максімам Беразінскім – кіраўніком спартовага праекта Трыбуна.ком у Беларусі ды Ўкраіне.

    38 min
  • Марнатраўства, карупцыя і неэфектыўнасць: што робіцца з бюджэтамі ў рэгіёнах

    У новым выпуску падкаста “Глыбінны народ” Яўген Меркіс разам з Уладзімірам Кавалкіным абмяркоўваюць мясцовыя бюджэты.

    У нашых суседзяў ва Ўкраіне вайна. Самая сапраўдная з кроўю, боллю і стратамі. Ужо цяпер зразумела, што гэты канфлікт мае і будзе мець вялізны ўплыў на ўвесь рэгіён і Беларусь чакаюць істотныя цяжкасці і змены. Застаецца спадзявацца, што нашым паўднёвым братам хутчэй удасца дамагчыся міру і заняцца адбудовай сваёй краіны.

    Для нас жа па-ранейшаму застаецца важным аналізаваць тое, што адбываецца ў Беларусі і асабліва – у яе рэгіёнах. Толькі разумеючы ў дэталях тое, што мы маем і як гэта можна змяніць у нас ёсць шанец нарэшце пачаць жыць годна і свабодна ў будучыні і адбудаваць тую Беларусь, у якой усе хочуць жыць.

    У чарговым выпуску падкаста “Глыбінны народ” захацелася пагаманіць пра грошыкі, а дакладней – пра бюджэты. Што ў нас з імі ў цэлым, як пачуваюцца рэгіёны і што іх у звязку з гэтым чакае. А дапамог у гэтым кіраўнік праектаў “Кошт урада” ды анлайн-платформы “Petitions.by” Уладзімір Кавалкін.

    32 min
  • Барані сваё: адстойванне правоў на родную мову пасля 2020-га

    Новы выпуск падкаста Глыбінны народ прысвечаны беларускай мове.

    Беларускай мове ў Беларусі няпроста. Раней яна квітнела і асацыявалася з вёскай. Потым трэнд на беларускае слаўцо ўжо задавалі новыя пакаленні творчай інтэлігенцыі ў сталіцы ды рэгіянальных гарадах.

    А сёння шмат беларускамоўных былі вымушаныя з'ехаць, а тыя што засталіся тут па-ранейшаму мусяць змагацца за сваё права на родную мову – ад радзільні да ўніверсітэта, ад кавярні да шыльды на будынку. Як тое рабіць эфектыўна абмяркоўваем з грамадскай дзяячкай ды моўнай інспектаркай Алінай Нагорнай.

    Фота: Павел Крычко

    30 min
  • Інсайды ды інсайты Рэйтынга беларускіх гарадоў

    У новым выпуску падкаста "Глыбінны народ" размаўляем пра Рэйтынг беларускіх гарадоў 2021.

    Напрыканцы мінулага года Цэнтр новых ідэй апублікаваў чарговы Рэйтынг беларускіх гарадоў. Калі вы яшчэ не паспелі азнаёміцца з агульнай табліцай, то зрабіць гэта можна на адмысловым сайце.

    А з дырэктарам Цэнтра новых ідэй Антонам Раднянковым, не толькі ў якасці вядоўцы падкаста, але і як суаўтар Рэйтынга, абмеркавалі, якія інсайды ды інсайты мы маем па яго выніках, а таксама думкі аб тым, што з усім гэтым рабіць далей уладам ды мясцовым жыхарам.

    32 min

About Глыбінны народ

From the publisher's feed

Глыбінны народ — гэта падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя. Пра…

More shows like Глыбінны народ

Идейный подкаст by Цэнтр новых ідэй

Идейный подкаст

8 Listeners

У кантэксце by Цэнтр новых ідэй

У кантэксце

0 Listeners

Reshape — Framing the Future of Belarus by Цэнтр новых ідэй

Reshape — Framing the Future of Belarus

0 Listeners