У кантэксце

У кантэксце

By Цэнтр новых ідэйNewsPolitics
Download on the App Store

У кантэксце episodes

  • Расійскія калоніі, вайна ва Украіне і стаўленне да беларусаў у Літве: якім атрымаўся трэці сезон падкаста
    У гэтым выпуску падкаста “У кантэксце” яго вядучыя Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін вырашылі перамыць косткі… самім сабе. І такім чынам падсумаваць, якім атрымаўся трэці сезон падкаста. Вось што абмеркавалі Леся і Аляксандр: P.S. Калі вам ёсць што добрага (або нядобрага) сказаць аўтарам падкаста — не стрымлівайце сябе, напішыце ў каментарах да выпуску на Ютубе […]
    30 min
  • Марэн: “Сітуацыя ў Беларусі ўсё больш падобная да 1984 года — як у кнізе Оруэла”
    Пра правы чалавека ў Беларусі размаўляюць у новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін. Тэма не вельмі вясёлая, але госця вельмі цікавая — Анаіс Марэн, спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Анаіс расказвае ў падкасце пра тое, якой яна бачыць сітуацыю з правамі чалавека ў […]
    24 min
  • Башкартастан: “На сёння мы — бяспраўная калонія”
    У новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра Башкартастан з Русланам Габасавым, кіраўніком Камітэту башкірскага нацыянальнага руху за мяжой. Руслан расказвае, чаму сітуацыя з башкірскай мовай падобная да моўнага пытання ў Беларусі, як вайна ва Украіне дала штуршок нацыянальнаму руху Башкартастана і чаму Башкартастан зможа існаваць самастойна.
    32 min
  • Махамет: падзенне медыя ўвагі і гламурызацыя вайны
    У сённяшнім выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем з Анастасіяй Махамет, былой камандзіркай парамедыкаў палка Каліноўскага. Разам абмяркоўваем, з якімі выклікамі сутыкаюцца жанчыны на вайне, як выглядае гламурызацыя вайны і што рэальна адбываецца на фронце.
    30 min
  • Эрыксан: праца дыпламатам у Беларусі і шлях Швецыі да НАТА
    Госць сённяшняга выпуску “У кантэксце” – Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі, супрацоўнік Nordic Council. Разам абмяркоўваем беларуска-шведскія адносіны, асаблівасці працы дыпламатам у аўтарытарных краінах, а таксама выклікі для Швецыі ў кантэксце вайны ва Украіне.
    31 min
  • Гурыеў: “Лукашэнка ў нейкім сэнсе з’яўляецца губернатарам, прызначаным Пуціным”
    Які сярэдні ўзровень падтрымкі Пуціна, у чым розніца палітычных рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, які сцэнар сканчэння вайны ва Украіне найбольш верагодны? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы з расейскім эканамістам Сяргеем Гурыевым.
    28 min
  • Літва: Як пагроза нацыянальнай бяспекі на межах краіны згуртавала літоўскае грамадства?
    Як Літва рыхтуецца да магчымай расейскай агрэсіі, ці ёсць палярызацыя ў літоўскім грамадстве, як доўга Літва гатова дапамагаць беларускім дэмакратычным сілам? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” абмяркоўваем гэтыя і іншыя складаныя пытанні з літоўскім палітолагам Лаурынасам Йонавічусам.
    32 min
  • ЗША: беларусы больш галасуюць за рэспубліканцаў
    Пачынаем трэці сезон падкаста «У кантэксце» размовай з Ларысай Свечын – беларускай, якая змагла стаць мэрам у амерыканскім горадзе Санні-Айлс-Біч. Абмяркоўваем, наколькі цяжка быць палітыкам у ЗША, розніцу паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі і як вынік прэзідэнцкіх выбараў у ЗША паўплывае на Беларусь і Усходнюю Еўропу.
    30 min
  • Ад Фінляндыі да Ізраіля, ад дэмакратый да дыктатур. Вынікі другога сезону “У кантэксце”
    Што паслухаць, у якіх выпусках шукаць надзею і аптымізм? Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік разважаюць пра ўрокі гісторыі і вопыт іншых краінаў, якія абмеркавалі з гасцямі падкаста ў другім сезоне.
    35 min
  • Грузія — новы сатэліт Расеі?
    Што адбываецца ў знешняй палітыцы Грузіі? З аднаго боку, Абхазія і Паўднёвая Асетыя пад акупацыяй Расеі, а з іншага боку ўрад Грузіі аднаўляе авіяспалучэнне з Масквой і не ўпускае апазіцыйных расейскіх палітыкаў у краіну. Ці ёсць шанец, што ўрад краіны зменіцца ў выніку парламенцкіх выбараў 2024 года і Грузія зноў вернецца на шлях еўраінтэграцыі? У […]
    36 min

About У кантэксце

From the publisher's feed

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць з замежнымі экспертамі пра актуальныя міжнародныя падзеі, якія прама ці ўскосна ўплываюць на Беларусь.