Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Глыбінны народ — гэта падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя. Пра... more
FAQs about Глыбінны народ:How many episodes does Глыбінны народ have?The podcast currently has 27 episodes available.
May 30, 2021Модна жыць у Гродна: плюсы і мінусы каралеўскага горада Падкаст “Глыбінны народ” рухаецца на Захад і спрабуе разабрацца ў тым, як і чым зараз жыве Гродна.Кантрабанда, шопінг-туры, сталіца беларускай кавы, "наш Львоў", лідэры палітычнага пратэста — гродзенцам даводзіцца сутыкацца з вялікай колькасцю стэрэатыпаў пра сябе. Разабрацца дзе тут праўда, а дзе выдумкі нам дапамог Аляксей Шота — галоўны рэдактар і выдавец Hrodna.life....more40minPlay
May 20, 2021Плагіят, ідэалогія і мінскацэнтрызм: праблемы і перспектывы вышэйшай адукацыі ў БеларусіПадкаст “Глыбінны народ” разбірае заганы ды плюсы беларускіх ВНУ.Гэтая тэма асабліва тычыцца рэгіёнаў, якім дастаецца меньш увагі і грошай на развіццё вышэйшай адукацыі. Пра тое, як менавіта трэба вучыць і вучыцца ў беларускіх універсітэтах сёння і ў будучыні мы паразмаўлялі з аналітыкам, кандыдатам культуралогіі Вадзімам Мажэйкам....more45minPlay
May 07, 2021Ад “Славянскага базара” да Сафійскага сабора: стэрэатыпы і рэаліі ВіцебскаПадкаст “Глыбінны народ” рушыў на поўнач краіны і завітаў у Віцебск.Як горад на Дзвіне перажывае паслявыбарны перыяд, ці можна выратаваць "Славянскі базар" ад пафасу ды прафанацыі, якія міфы і стэрэатыпы раздражняюць гараджан ды як аднавіць старыя храмы Віцебска і культуру горада — гэтыя ды іншыя пытанні абмеркавалі гэтым разам з віцебскай гарадской актывісткай ды валанцёркай YMCA Belarus Яўгеніяй Пачэпка....more32minPlay
April 28, 2021Краіна экалагічнага ігнору: радыяцыя, кітайскія заводы ды іншыя праблемы рэгіёнаўПадкаст “Глыбінны народ” запісаў адмысловы выпуск пра экалагічныя праблемы беларускіх рэгіёнаў.Разам з экаактывісткай, сузанавальніцай ды сябрай Рады ГА "Экадом" Ірынай Сухій паразмаўлялі пра тое, што цяпер рабіць з беларускай АЭС, як ачысціць ужо забруджаныя радыяцыяй землі і якія вынікі дае змаганне за права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе на практыцы.Фота: Livejournal...more36minPlay
April 22, 2021Вёска памрэ, але, мабыць, так і трэба: што чакае беларускія рэгіёны ў будучыніПадкаст “Глыбінны народ” працягвае размаўляць з экспертамі пра праблемы і перспектывы развіцця рэгіёнаў.Гэтым разам дырэктар фонду “Інтэракцыя” Іван Шчадранок дапамог разабрацца ў тым, як знайсці грошы на змены ў невялікіх гарадах, што рабіць з недасведчанасцю і пасіўнасцю чыноўнікаў ды чаму рыхтавацца да глабальных зменаў клімату важна і можна ўжо сёння....more37minPlay
April 07, 2021Гомель які мы не бачылі: як бурлівы 2020-ы змяніў другі горад краіныПадкаст "Глыбінны народ" працягвае вандраваць па ўсходзе.У другім выпуску мы пагаманілі з Пятром Кузняцовым пра тое, як гомельскія ўлады "праславілі" горад "залатымі" прыбіральнямі ды флагштокам, абмеркавалі карані пратэстнага руху ў Беларусі ды будучыню малых гарадоў Гомельшчыны....more39minPlay
March 30, 2021“Наша возьме” vs. Магілёўская народная рэспубліка: што чакае ўсходнія рэгіёны?Цэнтр новых ідэй прэзентуе ўвазе слухачоў новы падкаст пра жыццё-быццё ў рэгіёнах "Глыбінны народ".У першым выпуску Юры Стукалаў распавёў пра "гарачы" 2020 ў Магілёве, сталічныя комплексы яго жыхароў ды небяспеку стварэння Магілёўскай народнай рэспублікі.А таксама пра адметнасці гарадской гісторыі, кантакты з мясцовай уладай ды перспектывы мясцовых актывістаў....more44minPlay
FAQs about Глыбінны народ:How many episodes does Глыбінны народ have?The podcast currently has 27 episodes available.