Сярод беларусаў хапае хрысціянаў і мусульманаў, крышнаітаў ці наогул атэістаў. Але шмат хто заўважае, што мы захоўваем і багата чаго з нашага паганскага мінулага, а ў асобных рэгіёнах і дагэтуль у нядзелю могуць схадзіць на богаслужэнне ў царкву, а потым – да нейкага ўшанаванага мясцовага камяня, каб папрасіць аб чымсці.
У чарговым выпуску нашага падкаста пагамонім пра Вялеса, Сварога ды іншых багоў нашых продкаў, абмяркуем язычніцкія рэлікты ў беларускіх рэгіёнах і нават тое, як бонстыкі папулярызавалі нашу багатую міфалагічную спадчыну. Дапамог нам у гэтым Зміцер Скварчэўскі, кандыдат гістарычных навук і міфолаг, аўтар кнігі «Па слядах багоў: нарысы беларускай міфалогіі».