
Sign up to save your podcasts
Or


Апошнім часам выхад з турмаў значнай колькасці палітвязняў дае спадзяванні калі не на «адлігу», то хаця б нейкае суцішэнне, затарможванне працэсу рэпрэсій. Вялікая надзея ўскладаецца на перамоўны трэк з амерыканцамі: можа, хаця б Трампу ўдасца паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, каб ён не толькі выпусціў палітвязняў, але і перастаў набіраць новых. Але, на жаль, статыстыка і факты малююць зусім іншую карціну. Пакуль адных з помпай выпускаюць на волю «з гуманітарных меркаванняў», іншых цішком забіраюць, замятаючы сляды.
Дык якія формы сёння набываюць рэпрэсіі ў Беларусі?
Рэпрэсіі сталі галоўным экспартным таварам рэжыму ў гульні з Захадам. Ці магчыма спыніць гэты канвеер, пакуль палітвязні застаюцца інструментам гандлю?
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/620.
Пачатак вайны ў Іране стаў для Аляксандра Лукашэнкі сапраўднай нечаканасцю і ў выніку прымусіў сесці на шпагат паміж двума бакамі. Толькі праблема ў тым, што з кожным разам гэты шпагат вымагае ад яго ўсё большых высілкаў, каб трымаць раўнавагу.
У нашым новым матэрыяле мы разважаем пра наступныя факты:
– маўчанне Лукашэнкі ў самы гарачы момант;
– «гаваркую» прапаганду, якая сказала больш, чым трэба;
– страх перад сцэнарамі Мадура і Хаменеі;
– і дыпламатычную акрабатыку ў стылі «не раззлаваць дзеда».
Ці ўдасца Лукашэнку прайсці паміж кроплямі дажджу, каб застацца вялікім сябрам іранскага народу і не выпусціць з абдымкаў амерыканскага прэзідэнта?
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/4ca.
Заканчваецца чацвёрты год вайны, і Лукашэнка ўсё не губляе надзеі трапіць за стол перамоваў і ператварыцца з суагрэсара ў міратворца. Але ў пачатку 2026-га нешта пайшло не па плане.
У гэтым выпуску:
— Мы разбяромся, як мары Аляксандра Лукашэнкі пра «міратворчы» трыумф сутыкнуліся з жорсткай рэальнасцю і чаму запрашэнне ад Трампа так і не стала для яго шчаслівым білетам?
— Паглядзім, як Уладзімір Зяленскі перакрэсліў надзеі Мінска сесці за адзін стол з вялікімі гульцамі і чаму шпіц Лукашэнкі стаў фігурантам міжнароднай палітыкі.
— Таксама паразважаем, чаму Крэмль так настойліва «ратуе» свайго саюзніка ад паездкі ў ЗША і якую новую пастку падрыхтавала расійская выведка, каб назаўсёды прывязаць Беларусь да свайго борта.
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/ef2.
Новы год пачаўся без перадышкі. Пакуль свет даядаў салаты, у Венесуэле адбыўся сапраўдны экшэн з выкраданнем дыктатара. І пакуль нехта даставаў папкорн, у Мінску сур'ёзна напружыліся. Чаму «прывітанне» з Лацінскай Амерыкі стала трывожным сігналам для беларускай сістэмы і каго зараз КДБ пачне вылічваць як патэнцыйных здраднікаў?
У новым матэрыяле *Сумленных людзей на мы разбіраем ключавыя трэнды, якія вызначаць наш лёс у 2026 годзе:
Еўрапейскі рэкет. Як Лукашэнка ператварыў фуры з кіроўцамі ў закладнікаў і чаму літоўскія палітыкі аказаліся да гэтага не гатовыя?
Big Deal Дональда Трампа. Ці ведаюць у Вашынгтоне, што пакуль ідзе гандаль палітвязнямі, іх колькасць у Беларусі толькі расце? І навошта Лукашэнку запрасілі ў новую «Раду міру»?
Вайна ва Украіне. Ці ёсць шанец на мір у 2026-м? Разбіраем планы Крамля і адкрытыя прызнанні кума Пуціна.
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/2025-2026.
Беларускі рэжым актыўна ўзяўся за тое, каб перапісваць гісторыю 2020 года пад сябе. І калі не паспяшацца, нашы дзеці і ўнукі будуць вывучаць у школах, як у гэты перыяд іхныя бацькі ды бабулі з дзядулямі «расшатвалі» краіну, імкнучыся «здаць» яе замежным дзяржавам.
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/2020-e67.
У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Ужо ні для каго не сакрэт, што беларускія ўлады сур’ёзна ўзяліся за блогераў ды публічных асоб, якія жывуць унутры краіны і актыўна вядуць сацыяльныя сеткі. Тыя, хто расказваў пра вечарынкі ды бургеры, адначасова пачалі выказвацца на тэмы «надзвычайнай дзяржаўнай важнасці».
Як працуе новая дамова паміж блогерамі і ўладамі і куды ўсё гэта можа прывесці?
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/799.
У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
У Беларусі беларуская мова – як сувенір, які можна паставіць на прыметнае месца і паказваць дарагім гасцям... Але тых, хто захоча гэтым сувенірам карыстацца ў штодзённым жыцці, чакаюць сур'ёзныя выпрабаванні і непрыемнасці.
Усё таму, што на дзяржаўным узроўні такой мэты, як развіццё беларускай мовы, няма. Ці, хутчэй, ёсць, але толькі на паперках у чыноўнікаў. Так жа на паперках гэта ўсё і рэалізоўваецца.
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/7d2.
У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Беларусь за пяць гадоў ператварылася ў краіну, дзе кожны чалавек так ці іначай сутыкнуўся з рэпрэсіямі – або сам, або праз сваякоў і знаёмых. І калі пра палітвязняў чулі, напэўна, усе і нават могуць назваць прыблізную колькасць гэтых людзей, то пра яшчэ адну катэгорыю беларускіх грамадзян, якія адчуваюць рэпрэсіі на сваёй скуры, кажуць не вельмі часта.
Гаворка – пра сваякоў тых, хто сядзіць за кратамі за палітыку, і тых, хто быў вымушаны выехаць за межы краіны, ратуючыся ад рэпрэсій.
Гэты матэрыял таксама даступны для прачытання на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/b87.
У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — гэта значыць, вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Верасень выдаўся па-сапраўднаму гарачым: падзеі, якія ў ім адбыліся, пакінулі даволі цікавы след пасля сябе, і ўсё паказвае на тое, што адчуваць яго мы будзем яшчэ даволі доўга. Калі не сказаць больш: падобна, яны вызначылі для ўсіх нас новую рэчаіснасць, у якой пэўны час нам давядзецца жыць.
Якія гэта падзеі і пра што яшчэ яны сведчаць — слухайце ў новым аўдыёматэрыяле «Меркаванне *Сумленных людзей».
Гэты матэрыял таксама даступны ў тэкставым фармаце на платформе Substack: https://honestby.substack.com/p/2025.
У Substack вы можаце чытаць артыкулы аўтараў цалкам ананімна, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
Сёння пагаворым пра бульбасрач — так, здаецца, апошнім часам называюць дыскусіі і сапраўдныя сваркі, якія бурляць у сеціве паміж беларусамі і беларускамі? Бульбасрачам хочацца сказаць «бывайце», а вось добрыя дыскусіі патрэбныя. І чым больш іх будзе, тым лепш. І вось чаму...
Адказ на гэтае пытанне — у нашым новым матэрыяле — аўдыёверсіі артыкула, які апублікаваны ў акаўнце *Сумленных людзей на платформе Substack.
Прачытаць артыкул можна па спасылцы: https://honestby.substack.com/p/a58. У Substack гэта можна рабіць цалкам ананімна — то-бок вы можаце чытаць артыкулы аўтараў, не падпісваючыся на іх. Але можна і падпісацца — і пра гэта даведаецца толькі сам аўтар.
From the publisher's feed