Pornhub будзе плаціць падаткі Украіне, і гэта ніяк не звязана з акцыяй футбалістаў у Германіі, якія распрануліся і выйшлі на матч у чым нарадзіліся.
Тым часам у Чэхіі перакуліўся цягнік, які паехаў у вандроўку без машыніста і пасажыраў, а ў Францыі выпаў моцны град, які пашкодзіў адны з самых знакамітых вінаграднікаў краіны.
Няўжо нам давядзецца забыцца пра францкзкае віно на цэлы год?
Падрабязнее пра тое, што адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным падкасце “Іх норавы”.