OM – Open Muzej Podcast

OM – Open Muzej Podcast

By OM – Open MuzejSociety & Culture
Download on the App Store

OM – Open Muzej Podcast episodes

  • Эпізод 3. Інфраструктура мастацтва: спробы стварэння
    Трэці выпуск другога сезона OM – Open Muzej завяршае нашую размову пра 1990-я і факусуецца на працэсе з’яўлення новай інфраструктуры беларускага сучаснага мастацтва. Разам з мастацтвазнаўцай і куратаркай Вольгай Капёнкінай і куратарам Дзмітрыем Плаксам гаворым пра незалежныя і камерцыйныя галерэі, новыя выставачныя пляцоўкі і інстытуцыі, якія пачалі фармаваць мастацкае жыццё Беларусі пасля распаду савецкай сістэмы. Каментар пра заход эпохі вірлівых 90-х дае і мастак Ігар Цішын.

    Разам прасочваем лёсы мінскіх галерэй Шостая Лінія і Vita Nova, згадваем першыя спробы фармавання арт-рынку і назіраем за з’яўленнем новых роляў – куратараў і галерыстаў. Таксама разважаем пра чаканні і магчымасці 1990-х – і пра тое, што засталося ад гэтай эпохі сёння.


    Карысныя спасылкі:

    Вольга Капёнкіна. Я тут Шагал

    Ігар Цішын: мультымедыйны праект «Лёгкі партызанскі рух», 1997

    Таня Арцімовіч. МАЗАХІЗМ І ГУЛЬНЯ ПА-НАД ПРАВІЛАМІ. Праект «Лёгкі партызанскі рух» Ігара Цішына (1997)

    Аляксандр Родзін – World on square kilometers. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994

    Першая акцыя Zebar. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1994

    Людміла Русава Project T. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1995

    Цімафей Ізотаў – Новыя банкноты, або Беларускі рэалізм. Рэпартаж з адкрыцця выставы ў галерэі «Шостая Лінія», Мінск, 1996. 

    Відэа 1

    Відэа 2

    Ігар Саўчанка – Па той бок банальнасці. Інтэрв’ю з мастаком і куратаркай Надзеяй Кароткінай, якая называе сябе «ідэолагам і экспазітарам» выставы. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996

    Артур Клінаў – Смерць піянера-3. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1996

    Людміла Русава – Пасля. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1997

    Тыдзень перформансу. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1997

    Віталь Трафімаў – GRAFFITI. Галерэя «Шостая Лінія», Мінск, 1998


    1 hr 23 min
  • Эпізод 2. Разам і паасобку: мастацтва самаарганізацыі
    Другі выпуск другога сезона OM – Open Muzej прысвечаны нефармальнаму мастацкаму руху, незалежным ініцыятывам і супольнасцям, якія сфармавалі беларускую арт-сцэну 1990-х гадоў. Разам з удзельнікамі фота-рок асацыяцыі «Беларускі Клімат» Ірынай Сухій і Дзмітрыем Строцавым пра самаарганізацыю, эксперымент і новыя формы мастацкага жыцця ў часы, калі дзяржаўныя інстытуцыі ўжо не вызначалі правілы гульні.

    Узгадваем легендарныя мастацкія аб’яднанні, альтэрнатыўныя прасторы і незалежныя выставы, разважаем пра калектыўнасць як творчую стратэгію, а таксама пра тое, чаму ўжо ў сярэдзіне 1990-х мастакі ўсё часцей пачалі выбіраць індывідуальны шлях.


    56 min
  • Эпізод 1. Вытокі: мастацтва перабудовы
    Першы выпуск другога сезона OM – Open Muzej звяртаецца да вытокаў сучаснага беларускага мастацтва на зломе эпох. Разам з даследчыцай і мастацтвазнаўцай Вольгай Архіпавай і мастаком Сяргеем Грыневічам гаворым пра канец 1980-х і пачатак 1990-х – час, калі старая сістэма ўжо губляла ўстойлівасць, а новая мастацкая сцэна нараджалася і шукала ўласную мову і формы існавання. Каментар датычна эпохі дае і мастак Уладзімір Цэслер. Абмяркоўваем нонканфармізм, самаарганізацыю і выклікі, што стаялі перад творцамі ў пераломны час, а таксама тактыкі, праз якія беларускае мастацтва выпрацоўвала сваю ідэнтычнасць. 


    Карысныя спасылкі:

    Цэслер і Войчанка

    Групавы праект “Перспектыва”

    Сяргей Грыневіч

    Вольга Архіпава

    Сайт “Беларускі авангард”


    46 min
  • OM - Open Muzej Podcast: Season 2 Teaser
    Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце OM.

    Другі сезон – (un)Framed – пераносіць фокус размовы на дынаміку развіцця мастацтва паміж рамкамі і свабодай. Мы наведваем кожнае дзесяцігоддзе найноўшай гісторыі і разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі ключавых падзей гутарым пра станаўленне беларускага мастацтва ў пераломныя моманты сучаснасці. Шукаем вытокі стэрэатыпаў пра беларускае мастацтва, параўноўваем бачанне працэсаў знутры і звонку культурнага поля і выходзім за ўсталяваныя рамкі разам.

    Website

    Instagram


    2 min
  • Эпізод 9. Музей і інклюзія: адкрытасць, доступ і роўнасць
    У апошнім эпізоде першага сезона падкаста ОМ даследуем шматпланавасць панятку “інклюзія” датычна музейнай дзейнасці. У гаворцы бяруць удзел Соня – мастацтвазнаўца, куратарка, культурніцкая адукатарка і медыятарка, і тоні лашдэн – пісьменні:ца, фемініст:ка і квір-актывіст:ка, як:ая займаецца праектамі ў сферы культуры і актывізму, арыентаванымі на правы ўразлівых груп – найперш жанчын, ЛГБТК+ асобаў і нейраадрозных людзей.
    58 min
  • Эпізод 8. Музей і калекцыі: сучаснае, беларускае, мастацтва
    Восьмы эпізод падкаста Open Muzej ушчыльную набліжае да вызначэння межаў “сучаснага беларускага мастацтва” і асаблівасцяў яго калекцыянавання. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. У размове параўноваем падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва.


    Карысныя спасылкі:


    1909. Маніфест футурызму. Філіпа Марынэці

    https://ps.1sept.ru/article.php?ID=200102823 


    2013. M21. Сяргей Кірушчанка

    https://kalektar.org/be/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx


    2014. Art Aktivist 

    інтэрнэт рэсурс / рэдактар Сяргей Шабохін

    https://kalektar.org/ru/in/names/bgYgTHdxLFbjvQ71QKuB


    2015. Zbor-Zbiór. Konstruowanie archiwum / ЗБОР. Канструюючы архіў

    Arsenal Gallery in Bialystok

    40 твораў з гісторыі беларускага сучаснага мастацтва

    куратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка 

    https://kalektar.org/be/k/a/wfUL3xFydTvDdKNlqvPA


    2016. ZBOR. Рух беларускага мастацтва

    ІЗАЛЯЦЫЯ, Кіеў

    куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка

    https://kalektar.org/be/k/a/24n2thQZxWa7tNBkQhca


    2018. ZBOR in progres 

    галерэя Ў, Мінск

    куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка

    https://kalektar.org/be/k/a/UI4PK9Vi4HT3PhuC3OHH


    Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

    artmuseum.by


    antiwarcoaltion.art 

    https://antiwarcoalition.art


    Julia Stoschek Foundation

    https://jsfoundation.art/


    ZKM / Zentrum für Kunst und Medien

    https://zkm.de/de


    Алег Юшко. Portable Museum

    https://apps.apple.com/de/app/portable-museum/id1487643780?l=en-GB


    Ганна Сакалова. Museum 

    https://www.annasokolova.org/preview


    ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024

    https://telegra.ph/Belaruskі-art-buduchynya-uzbroenaya-pryladamі-z-mіnuўshchyny-04-30/Users/ADDA/Desktop/_1/Project/__2024.03.28_Паквартальны аналіз мастацтва-Беларуская Рады культуты/ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024. Андрэй Дурэйка.pdf

    1 hr 5 min
  • Эпізод 7. Музей і войны: кейс аntiwarcoalition.art
    Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). 


    Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Таксама у другой частцы прымаюць удзел куратарка і даследчыца Антаніна Сцебур і арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, таксама удзельніцы куратарскай групы аntiwarcoalition.art.


    Карысныя спасылкі:


    1. Аб беларускім павільёне 53-й Венецыянскай біенале

    https://kalektar.org/be/in/names/a7Ouk6hVSeyKgc0JpOWb


    2. Партал платформы antiwarcoalition.art

    https://antiwarcoalition.art/


    3. Відэапраца Габрыэль Галіяф "Асабістыя рахункі"

    https://antiwarcoalition.art/work/EIuFTsDI3CN0hDQi4u3r?p=


    4. Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка "Апошняя пастараль"

    https://antiwarcoalition.art/work/3AqXWOPDxfW8QnUMXLwL?p=


    5. Відэапраца Лесі Пчолкі "Нябачная траўма"

    https://antiwarcoalition.art/work/SUUGUbZYXCKxlCgJ9ZhC?p=


    6. Сайт "ЄрміловЦентр"

    https://yermilovcentre.org


    7. Пра праект Школы архітэктурнага мыслення "Дзеці паўсюль"

    https://www.instagram.com/p/C58DGecI8-W/?igsh=ZG12dHhydzkzYWUy

    44 min
  • Эпізод 6. Музей і войны: кейс UMCA
    Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай.


    Карысныя спасылкi:

    1. Хроніка падзей і прафесійных дыскусій наконт ідэі стварэння ва Украіне музея сучаснага мастацтва 

    https://moca.org.ua/


    2. Архіў мастацтва ваеннага стану

    https://waa.umca.art/en


    3. Мікіта Кадан - гісторыя мастацтва і мастацтва гісторыі.

     https://huxley.media/virtualnyj-muzej-sovremennogo-ukrainskogo-iskusstva-nikita-kadan-istorija-iskusstva-i-iskusstvo-istorii/


    4. Сяргей Кірушчанка. М-21: аб стварэнні мастацкага музея XXI стагоддзі ў Менску

    https://kalektar.org/ru/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx

    42 min
  • Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыя
    У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў.


    Карысныя спасылкi:


    Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы"

    https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3


    Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал”

    https://niewidoczny.com/


    BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимо

    https://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/


    1 hr 7 min
  • Спецэпізод 1. Музей і спадчына: атрыбуцыя і дэкаланізацыя. Кейс Парыжскай школы
    У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай Аксанай Карпавец абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак Парыжскай школы. Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве.


    Карысныя спасылкi да эпiзоду:


    1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі.

    https://supportyourart.com/columns/sutin/


    2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі.

    https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art


    3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя».

    https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf


    4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з Руфінай Базловай “Гісторыя беларускай выжыванкі”

    https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki

    41 min

About OM – Open Muzej Podcast

From the publisher's feed

Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца…